Літаратура і Мастацтва

Алейнік Лада. Пясочны гадзіннік
27'400 р.
5
Сярэдняя: 5 (1 голас )

Алейнік Лада. Пясочны гадзіннік

Кнігу "Пясочны гадзіннік" літаратурнага крытыка Лады Алейнік склалі артыкулы, рэцэнзіі, нарысы і палемічныя нататкі, прысвечаныя беларускаму літаратурнаму працэсу XX – XXI стагоддзяў. Аўтарка аналізуе творчасць Васіля Быкава, Сяргея Грахоўскага, Янкі Скрыгана, Янкі Брыля, Андрэя Федарэнкі, Уладзіміра Сцяпана, Людмілы Рублеўскай ды іншых.

Аліг'еры Дантэ. Новае жыццё ; Петрарка Франчэска. Кніга песень
65'100 р.
5
Сярэдняя: 5 (1 голас )

Аліг'еры Дантэ. Новае жыццё ; Петрарка Франчэска. Кніга песень

"Новае жыццё" Дантэ і "Кніга песень" Петраркі ўваходзяць у лік тых твораў, без якіх цяжка ўявіць сучаснага адукаванага чалавека, яны даўно сталі хрэстаматыйнымі. I толькі зараз беларускі чытач мае магчымасць — нарэшце! — чытаць іх на роднай мове дзякуючы таленту і намаганням вядомага беларускага паэта Уладзіміра Скарынкіна, які некалькі гадоў таму падараваў нам першы поўны пераклад "Боскай камедыі" Дантэ.

Бадак Алесь. Жывёлы
21'200 р.
5
Сярэдняя: 5 (усяго галасоў 4)

Бадак Алесь. Жывёлы

Хто з драпежнікаў сушы самы вялікі? Якія жывёлы самыя зоркія? Ці праўда, што некалі на тэрыторыі Беларусі вадзіліся львы і насарогі? У каго каровіна галава, конскі хвост, шкілет бізона, а голас як у свінні? Хто такія лятучыя сабакі? Як у старажытным Егіпце каралі за забойства ката? На гэтыя і сотні іншых пытанняў можна знайсці адказы ў кнізе.

Бадак Алесь. Птушкі
34'800 р.
5
Сярэдняя: 5 (1 голас )

Бадак Алесь. Птушкі

Якімі былі старажытныя птушкі? Навошта птушкам пер'е? Ці праўда, што ў свеце ёсць птушкі, якія крадуць свіней? Пра чыіх птушанят Арыстоцель гаварыў, што іх кармільцы ненавідзяць уласных дзяцей? Дзе сустракаюцца куры, якія жывуць на дрэвах? Ці праўда, што галубы разбіраюцца... у мастацтве? Ці можна зразумець птушыную мову? Адказы на гэтыя і шматлікія іншыя пытанні юны чытач можа знайсці ў кнізе. Выданне багата ілюстравана каляровымі фотаздымкамі.

Бачыла Алесь. Радзіма мая дарагая
19'700 р.
0

Бачыла Алесь. Радзіма мая дарагая

Вершы вылучаюцца сацыяльна-філасофскім зместам, прасякнуты пачуццём любові да роднай Беларусі і глыбокім роздумам над яе гістарычным мінулым і будучыняй.

Акрамя вершаў у кнігу ўвайшлі эсэ "Дарогамі Максіма Багдановіча", дзе аўтар раскрывае як даследчык многія старонкі творчага і жыццёвага шляху М. Багдановіча.

Бензярук Анатоль. Свята для сэрца
26'500 р.
5
Сярэдняя: 5 (1 голас )

Бензярук Анатоль. Свята для сэрца

Гэтая кніга – простая і шчырая размова пра малую радзіму, нашыя гістарычныя вытокі і багатую культурную спадчыну. Аўтар распавядае пра складаную і надзвычай цікавую гісторыю Брэстчыны, пра таямніцы мінулага ды таленавітых людзей, якія праславілі наш край.

Блакітная кніга ў творах беларускіх пісьменнікаў
33'100 р.
5
Сярэдняя: 5 (1 голас )

Блакітная кніга ў творах беларускіх пісьменнікаў

Сярод герояў кнігі – жабяня Квыш-Квыш, лянівая Чарапаха, Выдра-Выдраніца і шмат іншых. Амаль у кожным апавяданні, казцы, вершы праслаўляюцца вадаёмы Радзімы: Нёман, Свіцязь, Свіслач, Блакітныя азёры, а таксама падаецца шмат цікавай і карыснай інфармацыі пра навакольны свет.

Бутэвіч Анатоль. Каралева не здраджвала каралю
30'900 р.
5
Сярэдняя: 5 (1 голас )

Бутэвіч Анатоль. Каралева не здраджвала каралю

Займальны аповед пра прыгоды і каханне 17-гадовай беларускай князёўны Соф’і Гальшанскай і 70-гадовага вялікага князя літоўскага і караля польскага Ягайлы, чацвёртае шлюбаванне якога адбывалася ў беларускім Новагародку ў лютым 1422 года. У выніку ў Польшчы запачаткавалася вядомая на ўсю Еўропу каралеўская Ягелонская дынастыя.

Вісландэр Юя, Вісландэр Томас. Малы і Мядзведзік
13'600 р.
5
Сярэдняя: 5 (усяго галасоў 2)

Вісландэр Юя, Вісландэр Томас. Малы і Мядзведзік

Гэтая кніга – адна з найлюбімейшых у Швецыі. Аўтары з неверагоднай увагай і павагай да асобы Малога расказваюць пра свет яго захапленняў, мараў, прыдумак і гульняў. З гледзішча дарослых гэта ўсё можа падавацца дробяззю. Але Мама Малога так не лічыць. Ва ўсім для Малога яна найлепшы дарадца і сябра.

Гладышчук Анатоль. Нямцэвічы. Сапраўдныя гісторыі
47'800 р.
5
Сярэдняя: 5 (1 голас )

Гладышчук Анатоль. Нямцэвічы. Сапраўдныя гісторыі

Кніга складаецца з дванаццаці раздзелаў, разнастайных па змесце, якія здолелі аб'яднаць 250 гадоў беларускай гісторыі. Аповеды пра Урсын Нямцэвічаў, жыццёвыя калізіі прадстаўнікоў гэтага слыннага роду з'яўляюцца адлюстраваннем цэлай эпохі, што дазваляе глыбей пазнаёміцца са сваёй гістарычнай спадчынай, якая выклікае не проста звычайную чытацкую цікавасць, але і становіцца сапраўднай культурнай каштоўнасцю.

Дайнека Леанід. Назаві сына Канстанцінам
31'800 р.
5
Сярэдняя: 5 (усяго галасоў 2)

Дайнека Леанід. Назаві сына Канстанцінам

У новым рамане “Назаві сына Канстанцінам” аўтар не здраджвае гістарычнай тэматыцы. Чытач перанясецца ў XV — XVI ст., у Рым, у Вялікае Княства Літоўскае, у Канстанцінопаль, які штурмуюць туркі-асманы. Заключныя сцэны рамана — славутая Аршанская бітва 8 верасня 1514 года, у якой гетман Канстанцін Астрожскі разграміў войска вялікага маскоўскага князя.

Дзікі голуб. Зборнік сучаснай беларусай прозы і крытыкі
17'900 р.
5
Сярэдняя: 5 (1 голас )

Дзікі голуб. Зборнік сучаснай беларусай прозы і крытыкі

Пад адной вокладкай аб’яднаны хрэстаматыйныя творы, рэкамендаваныя для пазакласнага чытання ў восьмым класе сярэдняй агульнаадукацыйнай школы, і літаратуразнаўчыя артыкулы. У кнігу ўвайшлі: апавяданні В. Адамчыка «Хата», «Дзікі голуб»; В. Карамазава «Супраць неба — на зямлі», «Жанчына ў чорным і Афган»; аповесць А. Бадака «Адзінокі васьмікласнік хоча пазнаёміцца»; казачная аповесць П. Васючэнкі «Жылі-былі паны Кубліцкі ды Заблоцкі».

З росных сцяжын. Аўтабіяграфіі пісьменнікаў Беларусі
31'600 р.
5
Сярэдняя: 5 (1 голас )

З росных сцяжын. Аўтабіяграфіі пісьменнікаў Беларусі

Зборнік склалі аўтабіяграфіі пяцідзесяці чатырох творцаў слова, якія распавядаюць пра мясціны, дзе нарадзіліся, выхоўваліся і вучыліся; пра жыццёвыя і працоўныя дарогі, на якіх сустрэлася багата добрых людзей і сяброў; пра літаратурныя сцежкі і шляхі, якія прывялі іх да зорных вяршыняў.

Ігнаценка Наталля. Казачныя падарожжы з прыгодамі
29'600 р.
3.5
Сярэдняя: 3.5 (усяго галасоў 2)

Ігнаценка Наталля. Казачныя падарожжы з прыгодамі

Маленькіх чытачоў на старонках гэтай кнігі чакаюць казачныя падарожжы непаседлівых хлопчыкаў і дзяўчынак, маленькіх мышанят і іх сяброў.

Ігнаценка Рыгор. Зацугляны шчупак
25'500 р.
5
Сярэдняя: 5 (1 голас )

Ігнаценка Рыгор. Зацугляны шчупак

Не знойдзецца, бадай, на Беларусі такой ракі, рачулкі або значнага ручая, у якім водзіцца рыба, каб там не сустрэў рыбака з вудаю... Яшчэ больш захапляльным з’яўляецца паляванне.

У кніжцы расказваецца аб абодвух відах гэтага рамантычнага спорту, аб удачах і няўдачах на паляванні і рыбалцы, смешных і кур’ёзных выпадках, цікавых назіраннях. А яшчэ гэта аповед аб здаровым ладзе жыцця і яго радасцях.

Сіндыкаваць змесьціва ў RSS