У папулярнай форме падаюцца разнастайныя зьвесткі зь беларускай гісторыі пра найважнейшыя падзеі мінуўшчыны, пра выдатных дзяржаўных асобаў, славутых герояў, дзеячаў культуры. Аўдыёкніга адрасуецца шырокаму колу слухачоў.
Гістарычныя эсэ (у фармаце mp3). Агульны час 02:50:10. Аўдыёкніга зьмяшчае гістарычныя эсэ з аўтарскай радыёпраграмы Ўладзімера Арлова “Галерэя Кліё” (1999—2002). (p) BelTonMedia, 2008.
У цэнтры дзеяньня аповесьці выдатны беларускі паэт эпохі Рэнэсансу Мікола Гусоўскі. У ахопленым чумой Рыме ён завяршае геніяльную "Песьню пра зубра" і спрабуе ўратаваць ад сьмерці сваю каханую Франчэску.
Аўдыёкніга ў фармаце mp3. Агульны час гучання: 6 гадзіна 58 хвілінаў / У аўдыёкнігу, апроч аповесці "Дзве душы", увайшлі апавяданні "Літоўскі хутарок", "Рускі" і "Роднае карэнне". Прачытаў усе гэтыя творы заслужаны дзеяч мастацтваў, тэатральны рэжысёр Валер Мазынскі.
Гэта – яго кніга жыцця. Мікола Ермаловіч працаваў над ёй да апошніх сваіх дзён, паспеўшы ўнесці ў яе ўсе неабходныя праўкі і дапаўненні. Слухач упершыню мае магчымасць у поўным выглядзе пазнаёміцца з праўдзівай гісторыяй беларускай дзяржавы Вялікага княства Літоўскага.
Зборнік вершаў "Быў. Ёсьць. Буду" — апошняя, разьвітальная кніга Ўладзімера Караткевіча. Кніга-споведзь, кніга-прызнаньне ў любові да роднага краю, кніга-запавет веры і надзеі, дадзены нам, спадкаемцам. У аўдыёкнігу ўвайшлі таксама выбраныя вершы Ўладзімера Караткевіча розных гадоў.
Гэты дыск ёсць своеасаблівым прысвячэннем "рамантычнаму Рыцару чалавечнасці", падарункам яму да 80-годдзя ад сяброў і творцаў новага пакалення, хто і сёння чэрпае натхненне з твораў Уладзіміра Караткевіча.
Аўдыёкніга ў фармаце mp3. Агульны час гучання: 21 гадзіна 36 хвілінаў / У гістарычным рамане-дэтэктыве "Чорны замак Альшанскі" Уладзімір Караткевіч уваскрашае падзеі, якія адбываюцца ў далёкім мінулым. Падзеі, што гістарычна і сюжэтна знітаваныя з сучаснасцю.
Гэтая кніга – маленькі гімн Мінску, мінскай зямлі і мінчукам. Гэта паэма-роздум аб сваёй сям'і, аб людзях, якія жылі побач, гэта паэма-памяць, паэма-сумленне і паэма-настальгія.
Раман з "Палескае хронікі". Аўдыёкніга ў фармаце mp3. Агульны час гучаньня 18:13:55. Чытае Андрэй Каляда. (p) "BelTonMedia".
Раман "Людзі на балоце" бясспрэчна ўваходзіць у залаты фонд шэдэўраў усясьветнае прозы ХХ стагодзьдзя. Гэтаю кнігаю İван Мележ бліскуча распачаў так званую "Палескую хроніку" – сэрыю раманаў, прысьвечаных няпростаму, "нiшчымнаму" жыцьцю звычайнага беларускага селяніна ў палескай вёсцы Куранi.
У новай кнізе Андрэя Хадановіча сабраныя вершы, напісаныя збольшага ў 2008 – 2009 гадах. Некаторыя тэксты былі напісаныя раней, але не ўваходзілі ў папярэднія кнігі аўтара. У зборнік уключаная таксама драматычная паэма "Дзяды". Да кнігі далучаны дыск з 13-цю тэкстамі ў аўтарскім чытаньні і музычнай аранжыроўцы Дзьмітрыя Дзьмітрыева.