Бібліятэчка часопісу "Дзеяслоў"

Быкаў Васіль. Бліндаж
9'600 р.
5
Сярэдняя: 5 (усяго галасоў 2)

Быкаў Васіль. Бліндаж

У новую кнігу класіка беларускай літаратуры Васіля Быкава ўвайшлі творы, невядомыя беларускаму чытачу – аповесьці "Бліндаж" і "Апошні баец". Абодва творы яднае тое, што дзеяньне ў іх адбываецца напачатку Вялікай Айчыннай вайны.

Дубавец Сяргей. Вершы
6'900 р.
3
Сярэдняя: 3 (усяго галасоў 2)

Дубавец Сяргей. Вершы

Новая кніга Сяргея Дубаўца – гэта прыватнае дасьледаваньне сучаснай паэзіі, яе сутнасьці, структуры і "падводных плыняў". Упершыню "Вершы" прагучалі ў аўтарскім чытаньні ў перадачы "Вострая Брама" Беларускай службы радыё "Свабода" (2007).

Дубянецкая Галіна. Анадыямэна
6'000 р.
5
Сярэдняя: 5 (усяго галасоў 2)

Дубянецкая Галіна. Анадыямэна

"Анадыямэна", "тая, што ўзьнікла з мора" – кніга вершаў, што ўзьніклі, як паўстае да жыцьця жывое, – "з мора" непраяўленасьці – на покліч любові – на здабыцьцё сімвалічных "ключоў" да "незачыненай брамы" сэнсу.

Кудравец Анатоль. За дальнім прычалам. Літаратурныя партрэты
8'000 р.
5
Сярэдняя: 5 (1 голас )

Кудравец Анатоль. За дальнім прычалам. Літаратурныя партрэты

У новую кнігу вядомага празаіка ўвайшлі літаратурныя партрэты сяброў па пяры: Алеся Адамовіча, Янкі Брыля, Васіля Быкава, İвана Мележа, Уладзіміра Караткевіча, Міхася Стральцова, İвана Чыгрынава, Віктара Карамазава, Фёдара Янкоўскага, Алеся Жука, Варлена Бечыка, Уладзіміра Верамейчыка, Яна Скрыгана...

Плакс Дзмітры. Трыццаць тэкстаў
9'100 р.
5
Сярэдняя: 5 (1 голас )

Плакс Дзмітры. Трыццаць тэкстаў

Кніга Дзмітрыя Плакса складаецца з новых тэкстаў і фота мастака і пісьменніка.

"У кнізе няма штампаў. Дзмітрый Плакс не баіцца рызыкаваць, і таму ў ягонай кнізе шмат добрых знаходак, як у змесце, так і ў форме". (Андрэй Хадановіч)

Сапач Тацяна. Няхай не пакіне нас Восень / Sapač Taciana. Do not abandon us
6'900 р.
0

Сапач Тацяна. Няхай не пакіне нас Восень / Sapač Taciana. Do not abandon us, Autumn

Вершы "ветранай жанчыны" (У. Арлоў) Тацяны Сапач завяршаюць залатое ХХ стагоддзе беларускай паэзіі. / Poems by a 'flippant girl' (U. Arlou), Taciana Sapač bring to a close the golden 20th century of Belarussian poety.

Шалкевіч Віктар. Блюз Вясна (+ кампакт-дыск з альбомам "Правінцыя")
28'000 р.
5
Сярэдняя: 5 (1 голас )

Шалкевіч Віктар. Блюз Вясна (+ кампакт-дыск з альбомам "Правінцыя")

"Блюз Вясна" – кніга вершаў і песьняў вядомага барда і актора Віктара Шалкевіча, гарманічна зьнітаваная зь лірычных, грамадзянскіх і сатырычных мэлёдыяў, словаў і вобразаў.

Ягамосьць. Вершы-прысьвячэньні Анатолю Сысу
7'300 р.
5
Сярэдняя: 5 (усяго галасоў 2)

Ягамосьць. Вершы-прысьвячэньні Анатолю Сысу

"Ягамосьць" – так марыў назваць сваю кнігу вершаў Анатоль Сыс... У гэтай анталогіі паэтычных прысьвячэньняў увасоблена задуманае Анатолем Сысам, а зьдзейсьненае ягонымі сябрамі і паплечнікамі...

Сіндыкаваць змесьціва ў RSS