Тое, чым ёсьць вяртаньне мастака Блюдніка на Радзіму, гэта ня столькі вяртаньне, колькі спроба пасадзіць бульбу ў калісьці ўзаранай баразьне. Зусім неістотна, што яго ведаюць больш там, дзе ён жыве, а ня дзе нарадзіўся, бо беларускім мастаком ён не рабіўся ды не пераcтаваў быць ніколі. Беларускасьць гэта не элемэнт ягонага мастацтва. Беларускасьць ёсьць ягоным мастацтвам...
Гэтая кніга – вынік пэўнай стомленасьці ад літаратуры, ад змаганьня зь ёю ці "за" яе, свайго кшталту капітуляцыяй: як мінімум, пацьверджаньнем вядомага тэзісу, што "ўсё вартае ўжо было створана" – нездарма значную ейную частку складаюць літаратурныя пародыі, выраз пашаны й зайздрасьці да маіх улюбёных аўтараў мінулага стагодзьдзя, імёны якіх залішне вядомыя, каб іх называць. (Макс Шчур)