Лэсі + Маленькі Сьцюарт

Лэсі + Маленькі Сьцюарт
24'000 р.
Вага: 120 г
Памеры: 135x190 мм
5
Сярэдняя: 5 (усяго галасоў 4)

Два фільмы на адным DVD. Фармат PAL, DVD. Працягласьць: "Лэсі" – 01:35:24, "Маленькі Сьцюарт" – 01:21:09. Мовы: беларуская і ангельская. Субтытулы: ангельскія. (p) ТЗ "Дзіўноты й памароцтвы", 2009.

Лэсі / Lassie
Рэжысэр Чарлз Стэрыдж. İрляндыя, Вялікая Брытанія, Францыя.

Напярэдадні Другое сусьветнае вайны для жыхароў шахтарскага мястэчка ў Ёркшыры, дзе прыпынілася праца мясцовае шахты, надышлі цяжкія часы. Каб неяк выжыць, сям’я Караклоў вырашае прадаць свайго сабаку-колі Лэсі старому герцагу Радлінґу. Той адвозіць Лэсі ў свой шатляндзкі замак – за пяцьсот міляў ад Ёркшыру. Аднак сабака ўцякае ад герцага. Прайшоўшы праз мноства ліхтугаў, колі ўрэшце дабіраецца да мястэчка і перад самым Божым Нараджэньнем зьяўляецца на ганку дому Караклоў.

Маленькі Сьцюарт / Stuart Little
Рэжысэр Роб Мінкаф. ЗША.

Цудоўны фільм пра самага незвычайнага і забаўнага героя за ўсю гісторыю кіно! Калі Джордж папрасіў сваіх бацькоў усынавіць яму маленькага браціка, радзіна Літл успрыняла ягоную просьбу надзвычай літаральна. İ ў адзін прыўкрасны дзень у іх вялікім доме зьявілася... малюсенькае мышаня Сьцюарт, апранутае ў модны строй і якое да таго ж умее размаўляць! Адгэтуль пачынаюцца непрадказальныя, вясёлыя, а часам і небясьпечныя прыгоды Маленькага Сьцюарта. На маляня палююць усе каты ваколіцы, яго выкрадаюць бандыты, і каб вярнуцца дадому, новаму чальцу сям’і давядзецца стаць сапраўдным героем!..


Раім таксама паглядзець:
Тарзан-2 + Тазан-1 (у кардоннай супэрвокладцы)
27'900 р.
5
Сярэдняя: 5 (усяго галасоў 4)

Тарзан-2 + Тазан-1 (у кардоннай супэрвокладцы)

Два мультфільмы на адным DVD. Мовы: беларуская (DDS 5.1 і DDS 2.0), ангельская, польская, расейская. Агучана акторамі Беларускага рэспубліканскага тэатру юнага гледача, Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатру імя М. Горкага, а таксама дыктарамі радыё й тэлевізіі. Песьні выконвае сьпявак Зьміцер Вайцюшкевіч. (p) ТЗ "Дзіўноты й памароцтвы", 2008.

Вадаспады Грызьлі + Кропачка і Антон
24'000 р.
5
Сярэдняя: 5 (усяго галасоў 3)

Вадаспады Грызьлі + Кропачка і Антон

Два фільмы на адным DVD. Для сямейнага прагляду. Працягласьць: "Вадаспады Грызьлі" – 01:31:16, "Кропачка і Антон" – 01:57:13. Мова: беларуская. (p) ТЗ "Дзіўноты й памароцтвы", 2009.

Дзед і жораў. Дымок ад аўсянай кашы
24'900 р.
5
Сярэдняя: 5 (1 голас )

Дзед і жораў. Дымок ад аўсянай кашы

2 аўдыёспэктаклі на адным дыску / Агульны час 01:04:42. (p) ТЗ "Дзіўноты й памароцтвы", 2009.