Тарзан-2 + Тазан-1 (у кардоннай супэрвокладцы)

Тарзан-2 + Тазан-1 (у кардоннай супэрвокладцы)
27'900 р.
Вага: 120 г
Памеры: 135x190 мм
5
Сярэдняя: 5 (усяго галасоў 4)

Два мультфільмы на адным DVD. Фармат PAL, DVD9. Працягласьць: "Тарзан-2" – 68 хвілінаў, "Тарзан-1" – 85 хвілінаў. Мовы: беларуская (DDS 5.1 і DDS 2.0), ангельская, польская, расейская. Субтытулы: беларускія, ангельскія, польскія, расейскія + да мультфільму "Тарзан-2" забаўляльныя факты ў выглядзе 5-га патоку субтытулаў. Агучана акторамі Беларускага рэспубліканскага тэатру юнага гледача, Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатру імя М. Горкага, а таксама дыктарамі радыё й тэлевізіі. Песьні выконвае сьпявак Зьміцер Вайцюшкевіч. (p) ТЗ "Дзіўноты й памароцтвы", 2008.

Да таго, як стаць Каралём Джунґляў, Тарзан быў нязграбным маленькім хлопчыкам, які спрабаваў знайсьці сваё месца ў навакольным сьвеце. Балючае адчуваньне, што ён не такі, як астатнія, прыводзіць яго да рашэньня пакінуць тых, каго ён любіць. Неўзабаве Тарзан знаёміцца з загадкавым Зухарам, ад імя якога трымціць усё навакольле. Будучы разам, Тарзан і Зухар разумеюць, што быць рознымі ня так ужо і кепска, а радзіна й сябры – гэта напраўду дзьве самыя галоўныя каштоўнасьці на сьвеце.

Бонусы: цалкам анімаванае мэню, музычныя дадаткі, галерэі малюнкаў і эскізаў пэрсанажаў, расповеды пра стварэньне абодвух мультфільмаў, анонсы наступных мультфільмаў па-беларуску плюс алічбаваны і наноў перамайстраваны мультфільм Тарзан-1!

Апрача 2-х паўнавартасных мультфільмаў "Тарзан" і "Тарзан-2" на дыску ёсьць разьдзел "За кулісамі ў Walt Disney", які зьмяшчае каля 30 відэададаткаў. Сярод іх наступныя цікавосткі:

Гісторыя стварэньня:
- Ад кнігі Эдґара Райса Бэраўза да мультфільму Ўолта Дыснэя
- Дасьледніцкая вандроўка ў Афрыку

Сюжэт і сцэнар:
- Наколькі важны сюжэт, або Як адаптавалі кнігу
- Адрозьненьне канчатковага варыянту ад працоўнага

Пэрсанажы мультфільму:
- Тарзан
- Джэйн і Портар
- Кала й Керчак
- Тэрк і Тантар
- Клэйтан і Сабор
- Другасныя пэрсанажы

Да кожнага пэрсанажа дададзены відэаматэрыял і інтэрактыўная галерэя эскізаў, аздобленая музычнымі фрагмэнтамі зь песень беларускіх выканаўцаў.

Анімацыя:
- Тэхналёгія максымальнае рэалістычнасьці
- Тарзан на розных кантынэнтах
- Галерэя малюнкаў — частка 1
- Галерэя малюнкаў — частка 2
- Калекцыя эскізаў і фонаў

Усе дадатковыя матэрыялы агучаныя па-беларуску й суправаджаюцца беларускімі субтытуламі. Карыстальнікам пабытовых DVD-прайгравачоў мы раім азнаёміцца з інструкцыяю, што дадаецца да кожнага дыску.


Раім таксама паглядзець:
Лэсі + Маленькі Сьцюарт
24'000 р.
5
Сярэдняя: 5 (усяго галасоў 4)

Лэсі + Маленькі Сьцюарт

Два фільмы на адным DVD. Для сямейнага прагляду. Працягласьць: "Лэсі" – 01:35:24, "Маленькі Сьцюарт" – 01:21:09. Мовы: беларуская і ангельская. Субтытулы: ангельскія. (p) ТЗ "Дзіўноты й памароцтвы", 2009.

Вадаспады Грызьлі + Кропачка і Антон
24'000 р.
5
Сярэдняя: 5 (усяго галасоў 3)

Вадаспады Грызьлі + Кропачка і Антон

Два фільмы на адным DVD. Для сямейнага прагляду. Працягласьць: "Вадаспады Грызьлі" – 01:31:16, "Кропачка і Антон" – 01:57:13. Мова: беларуская. (p) ТЗ "Дзіўноты й памароцтвы", 2009.

Неразумнае лісяня. Аня, Максімка і Сіпсік. Дзятлава абнова
24'900 р.
5
Сярэдняя: 5 (усяго галасоў 2)

Неразумнае лісяня. Аня, Максімка і Сіпсік. Дзятлава абнова

3 аўдыёпастаноўкі на адным дыску / Агульны час 01:02:31. (p) ТЗ "Дзіўноты й памароцтвы", 2009.