Вайцюшкевіч Зьміцер. Караоке: Спявай васільковы край!

Вайцюшкевіч Зьміцер. Караоке: Спявай васільковы край!
15'700 р.
Вага: 120 г
Памеры: 145x130 мм
5
Сярэдняя: 5 (усяго галасоў 2)

Караоке у фармаце DVD. 36 трэкаў / Агульны час гучання 02:09:15. © Андрэй Піўкін, 2009. (p) Новая Музычная Кампанія, 2009.

Японскае слова "караоке", як сьведчаць музыкалягічныя слоўнікі, пачало захопліваць увесь сьвет ад 1983 году, калі японцы сталі лідэрамі вытворчасьці радыёэлектронікі. Японская забава караоке (хатняя аматарская аўдыёстудыя) трапіла ў кожны эўрапейскі дом, бо функцыя караоке стала папулярнай опцыяй відэамагнітафонаў, тэлевізараў, DVD-плэераў і музцэнтраў. Дый хто пагрэбуе шанцам падсьпяваць за папулярным артыстам праз найсучасьнейшыя тэхпрылады? І толькі беларусы доўгі час асэнсоўвалі таямніцы караоке менавіта праз чужыя песьні. Ды зьявіліся й свае. Гэты дыск распачаў збор беларускай песеннай скарбонкі, у яго ўвайшлі фальклёр і творы на вершы вядомых беларускіх паэтаў, напісаныя адным з найпапулярнейшых нашых артыстаў – Зьмітром Вайцюшкевічам.

Хто мае ў калекцыі ягоныя альбомы, безумоўна, здолее падхапіць настрой артыста, узнавіць непаўторны імідж, якім прасякнутыя ягоныя сьпевы. Дыск гэты проста навучыць вас сьпяваць на прыкладзе добрых песень, бо гэта сапраўдная калекцыя гітоў, куды ўвайшлі трэкі з альбомаў "Калыханкі", "Паравіны году", "Лірыка" ды інш. Калі моладзь засьпявае нешта з "Паравозу каханьня", старэйшыя слухачы прыгадаюць "Танґа з ружай", дык нават дзеці адшукаюць нешта знаёмае зь незабыўнай "Цацачнай крамы". Трапілі ў гэты збор і гіты апошніх рэлізаў "Песьні з доўгай шуфляды" і "Тое, што трэба".

Karaoke-DVD мае зручнае меню (просты выбар упадабаных альбомаў, улюбёных песень) ды прывабнае яшчэ й падборам адэкватнага відэашэрагу. Калі калыханкі аздоблены, натуральна, дзіцячымі карцінкамі, дык іншыя песьні ілюструюць каляровыя мастацкія краявіды, пэйзажы, натурморты, гістарычныя мясьціны беларускіх і эўрапейскіх гарадоў, дыямэнты вясковай архітэктуры. Асобна гэтыя відарысы можна паглядзець і ў рэжыме слайдпрагляду бяз музыкі.

Карацей, 36 гітоў Зьмітра Вайцюшкевіча з арыгінальным акампанэмэнтам ягонага знакамітага "WZ-Orkiestra" кожны цяпер зможа засьпяваць сам. Дык засьпявай па-свойску!

Вітаўт Мартыненка, музычны крытык.

Рэцэнзія Вітаўта Мартыненкі на дыск "Спявай васільковы край!" – ТУТ.

ТРЭК-ЛİСТ

Калыханкі
1. Будзільнік
2. Залюляю, як кахаю
3. Калыханка-лічылка
4. Спі, мая кветачка

Лірыка
5. Вочы твае
6. Месяц – жоўтая лодка
7. Суседка
8. Чароўны сон

Паравіны году
9. Будзе дождж
10. Пошукі адказаў
11. Перажыты дзень
12. Прыйдзі, мой каханы
13. Раскажы
14. Ты прымусіла пець
15. У гэтых вачах
16. Я ішоў да цябе

Паравоз кахання
17. Актрыса
18. Арыстакратка
19. Вясновы дзень
20. Зоркі нашыя
21. Пані трошкі ў гадах
22. Пытанне

Танга з ружай
23. Бывай, Яблонская, бывай
24. Дзевяты плач
25. Не дазволь мне пайсці
26. П’янка
27. У нашых снах

Цацачная крама
28. Воўк

Песні з доўгай шуфляды
29. Мора

Тое, што трэба
30. На завулку Гнойным
31. Ямін-яміна
32. Хрызантэмы
33. Сьцяг
34. Чувіха
35. Сьвятлана
36. Пад раньне

Калыханкі
1. Будзільнік
2. Залюляю, як кахаю
3. Калыханка-лічылка
4. Спі, мая кветачка

Лірыка
5. Вочы твае
6. Месяц – жоўтая лодка
7. Суседка
8. Чароўны сон

Паравіны году
9. Будзе дождж
10. Пошукі адказаў
11. Перажыты дзень
12. Прыйдзі, мой каханы
13. Раскажы
14. Ты прымусіла пець
15. У гэтых вачах
16. Я ішоў да цябе

Паравоз кахання
17. Актрыса
18. Арыстакратка
19. Вясновы дзень
20. Зоркі нашыя
21. Пані трошкі ў гадах
22. Пытанне

Танга з ружай
23. Бывай, Яблонская, бывай
24. Дзевяты плач
25. Не дазволь мне пайсці
26. П’янка
27. У нашых снах

Цацачная крама
28. Воўк

Песні з доўгай шуфляды
29. Мора

Тое, што трэба
30. На завулку Гнойным
31. Ямін-яміна
32. Хрызантэмы
33. Сьцяг
34. Чувіха
35. Сьвятлана
36. Пад раньне


Раім таксама паглядзець:
WZ-Orkiestra & Вайцюшкевіч Зьміцер. Liryka
19'500 р.
5
Сярэдняя: 5 (1 голас )

WZ-Orkiestra & Вайцюшкевіч Зьміцер. Liryka

Песьні на вершы Генадзя Бураўкіна. 14 трэкаў / Агульны час 54:01. © Зьміцер Вайцюшкевіч, ТДА “Вестрекордс-плюс”, 2007; © Генадзь Бураўкін, 2007; (р) ТДА “Вестрекордс-плюс”, 2007.

WZ-Orkiestra & Вайцюшкевіч Зьміцер. Паравоз каханьня
19'500 р.
5
Сярэдняя: 5 (1 голас )

WZ-Orkiestra & Вайцюшкевіч Зьміцер. Паравоз каханьня

13 трэкаў / Агульны час 57:56. © 2004 Зьм. Вайцюшкевіч, Р. Барадулін. (р) ТДА Вестрекордс-плюс. Альбом складзены зь песьняў на вершы народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна.

WZ-Orkiestra & Вайцюшкевіч Зьміцер. Танга з ружай
20'500 р.
5
Сярэдняя: 5 (усяго галасоў 2)

WZ-Orkiestra & Вайцюшкевіч Зьміцер. Танга з ружай

12 трэкаў / Агульны час 43:21. © Todar, 2006. © Уладзімер Някляеў, 2006. У альбом увайшлі песьні на вершы Уладзімера Някляева.

Вайцюшкевіч Зьміцер. Тое, што трэба (сабранае і адабранае)
23'600 р.
5
Сярэдняя: 5 (1 голас )

Вайцюшкевіч Зьміцер. Тое, што трэба (сабранае і адабранае)

15 трэкаў / Агульны час гучаньня 52:55. © Зьміцер Вайцюшкевіч, (р) ОДО “Вестрекордс-плюс”, 2008.

У альбом увайшлі песьні на вершы Ўладзімера Някляева, Генадзя Бураўкіна, Алеся Камоцкага і Міхала Анемпадыстава. Вайцюшкевіч упэўнівае: гэта не складанка лепшага, а альбом абсалютна новых песень.