Для таго, каб замовіць тавары ў інтэрнэт-краме Prastora.by, абавязковая рэгістрацыя не патрэбная. Вы можаце зрабіць замову па тэлефоне, праз skype (prastora) або аформіць праз сайт так званую "хуткую замову" (без рэгістрацыі), і тавары будуць дастаўленыя вам (або вы забераце іх самастойна) звычайным парадкам.
Тым ня менш, адміністрацыя сайту Prastora.by просіць вас не пашкадаваць колькіх хвілінаў і прайсьці нескладаную працэдуру рэгістрацыі. Так вы станеце зарэгістраваным карыстальнікам інтэрнэт-крамы Prastora.by, і, адпаведна, атрымаеце ўсе перавагі зарэгістраванага карыстальніка, - у тым ліку, магчымасьць удзельнічаць у акцыях і атрымліваць прызы і падарункі ад інтэрнэт-крамы Prastora.by.
Уласна працэдура замаўленьня тавараў у нашай інтэрнэт-краме досыць простая. Далей мы падамо інструкцыю для зарэгістраваных карыстальнікаў (для незарэгістраваных яна такая самая, адно што не патрабуе ўваходу на сайт пад сваімі лагінам і паролем).
1. Увайдзіце на сайт пад сваімі лагінам і паролем.
2. Дадайце патрэбны тавар у кошык, націснуўшы адзін раз на кнопку "У кошык" на старонцы з апісаньнем тавару.
2.1. Калі вы жадаеце прагледзець іншыя тавары, націсьніце "Вярнуцца да пакупак".
2.2. Калі па вяртаньні да пакупак і далейшым праглядзе тавары у кошык болей не дадаваліся, каб аформіць замову, націсьніце "Кошык".
3. Праверце колькасьць тавараў у кошыку. Калі ўсё слушна, націсьніце на кнопку "Аформіць замову".
3.1. Калі вы жадаеце зьмяніць колькасьць замоўленых тавараў у кошыку, памяняйце лічбы ў полі "Колькасьць" на патрэбныя і націсьніце на кнопку "Абнавіць кошык". Далей націсьніце на кнопку "Аформіць замову".
4. На старонцы "Аформіць замову" ўвядзіце адрас для дасылкі і націсьніце на кнопку "Разьлічыць кошт дастаўкі". Вам запрапануюць атрымаць тавар поштаю (па ўсёй Беларусі) або самастойна забраць яго са складу Prastora.by (Менск, вул. Першамайская 18, побач са страўняй "Камяніца"). Абраўшы зручны для вас варыянт, націсьніце на кнопку "Аформіць замову".
5. На старонцы "Пацьверджаньне замовы" вы ўбачыце ўсю інфармацыю датычна вашае замовы (сьпіс тавараў, іх колькасьць, адрас для дасылкі і г. д.). Калі вы жадаеце нешта зьмяніць або скарэктаваць, націсьніце кнопку "Назад" і зрабіце патрэбныя зьмены. Калі ўся інфармацыя пададзеная слушна, націсьніце "Даслаць замову".
6. Далей вы пабачыце нумар свае замовы, пад якім яна трапіць да мэнэджэра крамы. Гэта азначае, што замова пасьпяхова аформленая. Разам з тым вам прыйдзе паведамленьне на e-mail, які вы падалі пры рэгістрацыі.
7. Нашыя супрацоўнікі ўкамплектуюць вашую замову і дашлюць на пазначаны вамі адрас або перададуць вам пры сустрэчы, калі вы пажадалі забраць тавар самастойна.
8. Па адсылцы вашае замовы з Prastora.by вы атрымаеце паведамленьне на свой e-mail, у якім будзе ўказаны час адпраўленьня й нумар пасылкі, па якім можна будзе адсачыць шлях пасылкі на сайце Белпошты.
9. Цягам 1-3 дзён вы зможаце аплаціць і атрымаць сваю замову на паштовым аддзяленьні або пры сустрэчы з нашымі супрацоўнікамі. Пра тое, што на пошце вас чакае пасылка, вы атрымаеце паведамленьне з вашага паштовага аддзяленьня па месцы жыхарства.
10. Паслугі па пераказе грошай "Белпоштай" складуць 5% ад агульнае сумы (пры замове на суму да 100 тыс. руб.) або 3% (пры замове на суму 100 тыс. руб. і болей).
11. Пры неабходнасьці адпраўкі замовы за межы Беларусі, калі ласка, напішыце e-mail на адрас beltonmedia@gmail.com або паведамленьне на SkypeName prastora, у якім укажыце дакладны адрас для дасылкі. Мы зьвяжамся з вамі для ўзгадненьня дэталяў.
Калі ў вас засталіся пытаньні што да афармленьня замовы, калі ласка, задавайце іх нам праз форму зваротнай сувязі або па наступных тэлефонах:
+375-29-707-79-89 MTS
+375-44-762-78-80 Velcom
+375-25-618-85-35 life:)
З павагаю,
каманда Prastora.by