Студыя HUKAPIS

Студыя HUKAPIS

Шаноўнае спадарства!

Мы бязмежна радыя паведаміць вам, што ў кампаніі "ПРАСТОРА БАЙ" цяпер ёсць свая студыя гуказапісу! Студыя "Гукапіс" рэалізоўвае ўласныя мультымедыйныя праекты ў межах культурніцкай пляцоўкі "Беларуская Прастора", а таксама аказвае паслугі гука- і відэазапісу.

Паслугі студыі HUKAPIS:
— Запіс музыкі.
— Запіс вакала.
— Запіс аўдыёкніг, дыктарскіх тэкстаў (таксама на замежных мовах), аўдыёспектакляў.
— Запіс аўдыёрэкламы.
— Агучванне відэа, дубляж фільмаў, стварэнне і запіс аўдыёдэскрыпцыі да відэафільмаў і відэапраграм.
— Запіс музычных віншаванняў (у тым ліку з відэаздымкай).
— Звядзенне і майстарынг музыкі.
— Выданне музычных і відэа запісаў.

Запрашаем музыкаў, артыстаў ды іншых творчых асобаў прыйсці да нас на ДЭГУСТАЦЫЮ ГУКУ — гэта значыць, зрабіць бясплатны дэма-запіс!

Па ўсіх пытаннях, звязаных з працаю студыі, варта кантактаваць з кіраўніком студыі "Гукапіс":
+375-29-696-77-71, Алесь Калоша. Пошта: hukapis@prastora.by

Пры запісе беларускамоўных праектаў — магчымыя асаблівыя ўмовы супрацы, якія агаворваюцца асобна. Мы заўсёды радыя супольным праектам з крэатыўнымі і цікавымі людзьмі, і асабліва з беларускамоўнымі творцамі.

Студыя HUKAPIS.
ВАС ПАЧУЮЦЬ!