Караткевіч Уладзімер, Геніюш Ларыса, Барадулін Рыгор. Галасы

Караткевіч Уладзімер, Геніюш Ларыса, Барадулін Рыгор. Галасы
4.99 р.
Вага: 115 г
Памеры: 140x125 мм



23 ўнікальныя трэкі (у фармаце Audio-CD), запісаныя Сяргеем Панізьнікам у 1968 годзе + запіс 2009 году: Рыгор Барадулін чытае тыя самыя вершы праз 41 год. Бонус: аўдыёэсэ Сяргея Панізьніка "Як запісваліся гэтыя галасы". Агульны час гучання 44:36. © Сяргей Панізьнік, запісы, здымкі, 2009. © Глеб Лабадзенка, ідэя, канцэпцыя, 2009. ©Аляксей Кульбіцкі, дызайн, вокладка, 2009.

Трэк-ліст

Уладзімер КАРАТКЕВІЧ
Запісы зробленыя 26 лістапада 1968 году, на застольлі з нагоды Народзінаў У. Караткевіча

1. П'янка ў дэкарацыях (малая паэма)
2. "Эх, лаза ты мая, без лістоў, непрыглядная..." (працяг "П'янкі ў дэкарацыях")
3. "Ты так печально целуешь меня" (раманс)
4. Ой, косю, мой косю (песьня) 2:16
5. "Я вспомнил вас и всё былое..." (урывак з рамансу Ф. Цютчава)
6. "О якое цёплае, цёплае, цёплае мора..." (З цыклю "Таўрыда")
7. Маўзалей Джаніке-Ханум (З цыклю "Таўрыда")
8. Песьня Мехмета (З цыклю "Таўрыда")
9. Фантан сьлёз (З цыклю "Таўрыда")

Ларыса ГЕНІЮШ
Запісы зробленыя 10 ліпеня 1968 году ў Зэльве

10. "Яснай памяці маладосьць..."
11. "Мова чыстых спрадвечных славян..."
12. Хто?
13. "Быць – то на ўласную сьцежку ступіць..."
14. "Мне казалі, што мой бацька..."
15. "На прыпечку мурлыча кот..."
16. Тост

Рыгор БАРАДУЛІН
Запісы зробленыя 26 лістапада (і нараніцу 27-га) 1968 году, на застольлі з нагоды Народзінаў У.Караткевіча

17. "На Беларусі пчолы як гусі..." + варыянт 2009 году!
18. Дзятлінка + + варыянт 2009 году!
19. "У зьвечарэлай цішыні..." + варыянт 2009 году!
20. Сэрца + варыянт 2009 году!
21. На радзіме дружбака + варыянт 2009 году!
22. Сафійка + варыянт 2009 году!
23. Панядзелак + варыянт 2009 году!

Бонус:
24. Сяргей Панізьнік. Як запісваліся гэтыя галасы
+ Фотабуклет партрэтаў аўтараў

Караткевіч Уладзімер, Геніюш Ларыса, Барадулін Рыгор. Галасы / Бонусны фотабуклет партрэтаў аўтараў

Калі Сяргей Панізьнік перадаў мне гэтыя запісы, я, паслухаўшы, спачатку ачмурэў. Бо гэта фантастыка – чуць галасы нашых клясыкаў саракагадовай даўніны! А пасьля падумаў: як спадар Панізьнік мог так доўга хаваць гэткі скарб?!

Запісы трапляюць да вас практычна ў першародным гучаньні. Там застаўся й гук вярчэньня бабінаў магнітафона "Рамантык", і чырк запалкі Ўладзімера Караткевіча, і ціхае "Можна? – Можна!" у пачатку верша, і агаворкі Рыгора Барадуліна пасьля адзначэньня Народзінаў Фамы Фаміча (так сябры называлі за сталом Уладзімера Караткевіча)...

Апроч уласна архіўных запісаў, дыск мае два бонусы. Першы – роўна праз 41 год Рыгор Барадулін зноўку начытаў тыя самыя вершы. Яны адмыслова ідуць на дыску парамі, бо гэта шалёна цікава – як Аўтар бачыў свой верш адразу і як бачыць цяпер – праз столькі гадоў. Другі бонус – эсэістычны аўдыёрасповед Сяргея Панізьніка пра гісторыю зьяўленьня гэтых запісаў.

Хачу зьвярнуць увагу, што першы трэк называецца "П'янка ў дэкарацыях" – пра гэта гаворыць напачатку сам Караткевіч. А ў кнізе "Быў. Ёсьць. Буду." гэтая малая паэма цнатліва завецца Гулянка ў дэкарацыях"...

3 гэтай жа прычыны вельмі цікава слухаць вершы. трымаючы перад вачыма іх папяровыя варыянты – дзе слова ня тое, дзе фраза іншая... І там – рэдактарава, а тут – Караткевічава!.. Не зьдзіўляйцеся, што раманс "Ты так печально целуешь меня" Караткевіч напісаў па-расейску. Пісалася гэта ў Маскве, на вышэйшых сцэнарных курсах для расейскамоўнай каханкі... Песьня "Ой, косю, мой косю", паводле ўспамінаў сяброў пісьменьніка, была самай улюбёнай ва Ўладзімера Сямёнавіча. Ён казаў, што пачуў яе ў маленстве пад Воршай ад цыганоў: бег за возам і слухаў, ажно пакуль песьня ня скончылася...

Пры стварэньні гэтага дыску галоўнай маёй мэтай было – каб гэтыя галасы мог пачуць кожны беларус. Бо гэта – галасы Ларысы Геніюш, Уладзімера Караткевіча, Рыгора Барадуліна. (Глеб Лабадзенка)

 

Згадка саракагадовай даўнасьці: адпраўлялі мяне ў прымусовую службовую камандзіроўку. Набіраўся згукаў Бацькаўшчыны, каб і ў замежжы не смылела сэрца, – запісваў на магнітафонную стужку галасы Ларысы Геніюш, Уладзімера Караткевіча, Рыгора Барадуліна.

Тады-сяды зыкі нашых прыўкрасных аўтараў луналі на літаратурных вечарынах. І вось як сонечны прамень зваліўся на маю безнадзейную галаву Майстар сучаснага зьвеставаньня Глеб Лабадзенка. Цяпер ёсьць спадзеў, што галасы творцаў нашай змагарнай паэзіі запоўняць адухоўленую прастору – і праз Блог Глеба Лабадзенкі, і праз дыскі, выдадзеныя ў нашым суаўтарстве. Будзьма слухачамі мастацкага Слова, прамоўленага вуснамі Будзіцеляў! (Сяргей Панізьнік)

 

Праслухаць трэкі "Фантан сьлёз" (1), "Мова чыстых спрадвечных славян..." (2) і "На Беларусі пчолы як гусі..." (3) можна ніжэй.

Выглядае, нібы вы ня маеце ўсталяванага Adobe Flash Player'у. Усталюйце яго зараз.


Выглядае, нібы вы ня маеце ўсталяванага Adobe Flash Player'у. Усталюйце яго зараз.


Выглядае, нібы вы ня маеце ўсталяванага Adobe Flash Player'у. Усталюйце яго зараз.



Раім таксама паглядзець:
Бураўкін Генадзь. Лісты да запатрабавання
12.99 р.

Бураўкін Генадзь. Лісты да запатрабавання

Кніга паэзіі Генадзя Бураўкіна напісана ўжо ў XXI стагоддзі. Яе склалі паэмы «Узнясенне» і «Развітанне», прысвечаныя апосталам Бацькаўшчыны Францішку Багушэвічу і Якубу Коласу, а таксама лірычныя вершы, прасякнутыя балючымі клопатамі нашых дзён, асветленыя сыноўскай любоўю да роднай зямлі і прадыктаваныя ўзвышаным пачуццём чыстага кахання. Як заўсёды ў аўтара, яны гранічна спавядальныя і ўсхваляваныя.

Караткевіч Уладзімер. Быў. Ёсьць. Буду
6.49 р.

Караткевіч Уладзімер. Быў. Ёсьць. Буду

Зборнік вершаў "Быў. Ёсьць. Буду" — апошняя, разьвітальная кніга Ўладзімера Караткевіча. Кніга-споведзь, кніга-прызнаньне ў любові да роднага краю, кніга-запавет веры і надзеі, дадзены нам, спадкаемцам. У аўдыёкнігу ўвайшлі таксама выбраныя вершы Ўладзімера Караткевіча розных гадоў.

Геніюш Ларыса. Лісты з Зэльвы
11.99 р.

Геніюш Ларыса. Лісты з Зэльвы

У лістах Ларысы Геніюш знайшлі адлюстраванне самыя розныя падзеі – паўсядзённыя і эпахальныя. У іх споведзь паэткі, яе боль, яе гнеў, яе перажыванні, яе вялікая любоў да Беларусі. У зборнік увайшлі 420 лістоў, 366 зь якіх публікуюцца ўпершыню. Выданьне багата ілюстраванае ўнікальнымі фотаздымкамі.

Някляеў Уладзімір. Лісты да Волі
6.99 р.

Някляеў Уладзімір. Лісты да Волі

Творы, напісаныя падчас зняволення ў СІЗА КДБ − вершы і паэма "Турма". Кандыдат у прэзідэнты Беларусі на выбарах 2010 года Уладзімір Някляеў выдаў новую кнігу «Лісты да Волі», у якую ўвайшлі дзясяткі вершаў, напісаных ім падчас судовага працэсу па "справе 19 снежня". Кніга таксама ўтрымлівае прадмову аўтара і апошняе слова палітыка на судовым працэсе.