![]() |
6.49 р.
Вага: 120 г
Памеры: 140x125 мм
|
Аўдыёкніга ў фармаце mp3. Агульны час гучання: 9 гадзінаў 34 хвіліны. Чытае Уладзімір Козічаў. © & (p) BelTonMedia, 2013.
Аўдыёкнігу склалі дзве найзнакамітыя аповесці заснавальніка беларускай дзіцячай літаратуры Янкі Маўра (Івана Міхайлавіча Фёдарава, 1883 – 1971): “У краіне райскай птушкі” і “Палескія рабінзоны”, якія ўпершыню выйшлі друкам у 1930-я гады і вось ужо каторае дзесяцігоддзе займаюць сваё пачэснае месца ў школьнай праграме па роднай літаратуры.
Напісаныя ў духу найлепшых класічных традыцыяў прыгодніцкага жанру, гэтыя творы ня страцілі сваёй літаратурнай і выхаваўчай каштоўнасці. У сваіх “Палескіх рабінзонах”, выкарыстаўшы традыцыйную ў літаратуры “рабінзанаду”, Маўр цікава распавёў пра прыродныя багацці нашага Палесся. Гэтая аповесць вучыць быць смелымі, упарта дамагацца мэты і адольваць любыя цяжкасці.
Аповесць “У краіне райскай птушкі” расказвае пра жыццё тубыльцаў у каланіяльнай, залежнай краіне, пра іх барацьбу за сацыяльнае і нацыя-нальнае вызваленне. Аўтар услаўляе смеласць, волю і розум чалавека-змагара, які не скараецца перад выклікамі лёсу і ўрэшце перамагае.
Займальныя і разам з тым пазнавальныя, гэтыя творы абуджаюць фантазію, заахвочваюць да глыбокага пазнання роднага краю і свету, у якім мы жывём.
Чытае: Уладзімір Козічаў.
Гукарэжысура: Алесь Калоша.
Мастак: Іван Іваноў.
Дызайнеры: Раман Шык, Алесь Квіткевіч.
Час гучання:
“Палескія рабінзоны” – 5 гадзінаў 22 хвіліны,
“У краіне райскай птушкі” – 4 гадзіны 12 хвілінаў.
Агульны час гучання: 9 гадзінаў 34 хвіліны.
Дыск упакаваны ў кардонны digi-pack, змяшчае запіс у фармаце МР3 і прызначаны для праслухоўвання на апаратуры, што падтрымлівае дадзены фармат.
Паслухаць пачатак аповесці "Палескія рабінзоны" можна ніжэй:
Выглядае, нібы вы ня маеце ўсталяванага Adobe Flash Player'у. Усталюйце яго зараз.