Каляндар "Не маўчы па-беларуску" на 2017 год

Каляндар "Не маўчы па-беларуску" на 2017 год
7.99 р.
Вага: 270 г
Памеры: 220x300 мм



Кампанія “Будзьма беларусамі!” прэзентуе новы каляндар на 2017 год. Ні дня без новага беларускага слова ў 2017 годзе дзякуючы насценнаму календару “Не маўчы па-беларуску!”. Аўтары ідэі — Анатоль Лазар, Дар’я Мандзік і кампанія «Будзьма!».

Новы год з пазнавальным календаром ад “Будзьма!” – гэта 365 беларускіх словазлучэнняў у вясёлых малюнках мастачкі Дар’і Мандзік, аўтаркі ідэі праекта “Не маўчы па-беларуску!”. Дызайнерскае афармленне, як і саму ідэю календара, прапанаваў Анатоль Лазар (студыя “Адліга”). Кансультанты: Уладзімір Лянкевіч, Анатоль Лазар, Алена Макоўская, Ніна Шыдлоўская.

Кожны месяц прысвечаны пэўнай тэме, больш за тое, распрацоўшчыкі парупіліся, каб гэтай тэме адпавядалі і адметныя беларускія прымаўкі на кожнай старонцы календара. Ежа, вопратка, кветкі, жывёлы, вандроўкі і адпачынак – каляндар узбагаціць ваш слоўнікавы запас амаль ва ўсіх сферах жыцця!

Каляндар
Каляндар
Каляндар
Каляндар

Раім таксама паглядзець:
Гарбата "Беларусь у гісторыі"
24.99 р.

Гарбата "Беларусь у гісторыі"

Упакаваная ў бляшанкі з выявамі знакамітых беларусаў, а таксама культурных артэфактаў Беларусі. Усярэдзіну (акрамя ўласна 400 грамаў сапраўднай цэйлонскай гарбаты гатунку Mabroc) укладзены буклет, што ўтрымлівае зьвесткі пра ўсіх гістарычных асобаў і тыя славутасьці, што зьмешчаныя на ўпакоўцы.

Арлоў Уладзімір, Герасімовіч Зьміцер. Краіна Беларусь. Вялікае Княства Літоўскае
49.99 р.

Арлоў Уладзімір, Герасімовіч Зьміцер. Краіна Беларусь. Вялікае Княства Літоўскае

Займальная і даступная для чытача любога ўзросту і ўзроўню адукацыі, кніга прысвечаная найцікавейшай эпосе нашай мінуўшчыны — часам Вялікага Княства Літоўскага, дзе скансалідаваўся беларускі народ, беларускія землі адыгрывалі вызначальную ролю, а старабеларуская мова была дзяржаўнай.

Гарбата "Калядная" (ружовая)
14.99 р.

Гарбата. Калядная (ружовая)

Адчуй непаўторны смак надыходзячых святаў — частуючы сябе і сяброў "Каляднай гарбатай"!

Зробленая спецыяльна Для Беларусі ў адметным нацыянальным выглядзе — з сапраўдным цэйлонскім смакам!

Паштоўка. З Калядамі і Новым годам!
1.49 р.

Паштоўка. З Калядамі і Новым годам!

Пажаданне: З Калядамі і Новым годам! / Шчасця, радасці, здароўя і здзяйснення ўсіх мар!
© ІП Шык Р. М.