![]() |
11.99 р.
Вага: 150 г
Памеры: 80x80 мм
|
Шляхетнае мыла ручнога вырабу / Luxury Handmade Soap "Cud na Kaliady". Цёплы святочны водар.
Актыўныя інгрэдыенты: масла манга, масла какавы, аліўкавы алей. Намінальная маса кавалку мыла – 80 грамаў. Дыямэтар кавалку – 7 сантымэтраў.
Склад: вада*, пальмаядравы алей*, пальмавы алей*, рыцынавы алей*, аліўкавы алей*, гідравокіс натрыю, кукурузны алей*, масла манга*, масла какавы*, цынамон*, парфумаваная кампазіцыя.
* Натуральны інгрэдыент, без хімічных складнікаў і дадаткаў.
ЦУД НА КАЛЯДЫ
Цёплы святочны водар.
Каляды – чароўнае свята, поўнае вобразаў, мараў, чаканняў. З самага дзяцінства мы ведаем: жаданне, загаданае пад каляднай зоркай, абавязкова збудзецца!
Для дзяцей і дарослых, што помняць пра цуд.
Фiлязофiя KARALI
Каралі – каштоўная нізка, надзяваная на шыю. Гэтая аздоба – адна з найбольш старажытных: у далёкім Марока знойдзеныя каралі з ракавінак, якім 82 тысячы год! Улюбёная цацка для дзяцей, адметнае ўпрыгожаньне, таямнічы абярэг, пацеры для тых, хто шукае сэнс і раўнавагу…
Твае KARALI толькі для цябе!
Сучасны чалавек карыстаецца мылам ад 3 да 7 разоў на дзень – агулам гэта складае ад 3 да 15 хвілінаў штодня. З мылам KARALI мыцьцё стане для вас радасным рытуалам. Пражывіце гэтыя хвіліны ў гармоніі – дзякуючы мылу KARALI!
Мыла KARALI – радасьць дотыку, паху, выгляду.
Маючы жаданьне стварыць бездакорнае мыла, вытворцы распрацавалі адмысловы брэнд і сваю беларускую гісторыю для кожнага гатунку мыла. Кожны гатунак мыла KARALI мае эксклюзіўны склад, адметны пах i колер, а таксама дасканалы выгляд і адметную запакоўку. Вытворцы рупліва падбіралі склад і водар мыла, натхнёна гуляліся зь ягонаю формаю і колерам – каб нарэшце вы атрымалі прадукт, у які закахаецеся назаўжды. У выніку мыла KARALI – сапраўдная каштоўнасьць, аздоба найлепшага ваннага пакою, шляхетны падарунак для дарагога чалавека.
Мыла KARALI – натуральны прадукт, зроблены рукамі.
Мыла KARALI ствараюць рукамі, невялікімі партыямі і толькі зь якасных інгрэдыентаў. Вырабляюць мыла толькі з натуральных расьлінных маслаў і алеяў. Ніякіх нафтахімічных і жывёльных тлушчоў, ніякіх кансэрвантаў, лаўрыл- і лаўрэтсульфатаў, сульфанатаў ды іншых сынтэтычных дэтэргентаў. Выключна расьлінныя інгрэдыенты, якія робяць мыла KARALI карысным для вашае скуры. Пасьля першага ж выкарыстаньня вы адчуеце надзвычайную мяккасьць і лагоднасьць скуры, нібыта пасьля карыстаньня крэмам.