Мыла ручнога вырабу Karali. "Панна Нясвіжа"

Мыла ручнога вырабу Karali. "Панна Нясвіжа"
11.99 р.
Вага: 150 г
Памеры: 80x80 мм



Шляхетнае мыла ручнога вырабу / Luxury Handmade Soap "Panna Niaśviža". Глыбокі салодкі водар для тых, хто адчувае сваю жаноцкасьць і вабнасьць.

Актыўныя інгрэдыенты: масла шы, масла какавы, аліўкавы алей. Намінальная маса кавалку мыла – 80 грамаў. Дыямэтар кавалку – 7 сантымэтраў.

Склад: вада*, пальмавы алей*, рыцынавы алей*, аліўкавы алей*, пальмаядравы алей*, гідравокіс натрыю, кукурузны алей*, какосавы алей*, масла шы*, масла какавы*, актываваны вугаль* парфумаваная кампазыцыя.
* Натуральны інгрэдыент, без хімічных складнікаў і дадаткаў.


ПАННА НЯСВІЖА

Чароўная прыгажосьць Барбары Радзівіл славілася на ўсё Вялікае Княства Літоўскае. Гісторыя каханьня панны Нясвіжа і караля Жыгімонта ІІ Аўгуста да сёньня ахутана таямніцамі ды легендамі...

Панна Нясвіжа

Фiлязофiя KARALI

Каралі – каштоўная нізка, надзяваная на шыю. Гэтая аздоба – адна з найбольш старажытных: у далёкім Марока знойдзеныя каралі з ракавінак, якім 82 тысячы год! Улюбёная цацка для дзяцей, адметнае ўпрыгожаньне, таямнічы абярэг, пацеры для тых, хто шукае сэнс і раўнавагу…

Твае KARALI толькі для цябе!

Сучасны чалавек карыстаецца мылам ад 3 да 7 разоў на дзень – агулам гэта складае ад 3 да 15 хвілінаў штодня. З мылам KARALI мыцьцё стане для вас радасным рытуалам. Пражывіце гэтыя хвіліны ў гармоніі – дзякуючы мылу KARALI!

Мыла KARALI – радасьць дотыку, паху, выгляду.

Маючы жаданьне стварыць бездакорнае мыла, вытворцы распрацавалі адмысловы брэнд і сваю беларускую гісторыю для кожнага гатунку мыла. Кожны гатунак мыла KARALI мае эксклюзіўны склад, адметны пах i колер, а таксама дасканалы выгляд і адметную запакоўку. Вытворцы рупліва падбіралі склад і водар мыла, натхнёна гуляліся зь ягонаю формаю і колерам – каб нарэшце вы атрымалі прадукт, у які закахаецеся назаўжды. У выніку мыла KARALI – сапраўдная каштоўнасьць, аздоба найлепшага ваннага пакою, шляхетны падарунак для дарагога чалавека.

Панна Нясвіжа

Мыла KARALI – натуральны прадукт, зроблены рукамі.

Мыла KARALI ствараюць рукамі, невялікімі партыямі і толькі зь якасных інгрэдыентаў. Вырабляюць мыла толькі з натуральных расьлінных маслаў і алеяў. Ніякіх нафтахімічных і жывёльных тлушчоў, ніякіх кансэрвантаў, лаўрыл- і лаўрэтсульфатаў, сульфанатаў ды іншых сынтэтычных дэтэргентаў. Выключна расьлінныя інгрэдыенты, якія робяць мыла KARALI карысным для вашае скуры. Пасьля першага ж выкарыстаньня вы адчуеце надзвычайную мяккасьць і лагоднасьць скуры, нібыта пасьля карыстаньня крэмам.

Мыла KARALI – цалкам беларускі брэнд, прыдуманы і створаны беларусамі.

Шляхетнае мыла ручнога вырабу – гэта прадукт, якім вы будзеце ганарыцца. Цяпер на пытаньне: "А што ў Беларусі ёсьць якаснага і свайго?" – можна даць упэўнены адказ: мыла KARALI. Кожны гатунак мыла KARALI мае адметную назву і ўласную гісторыю, прысьвечаную адметнай зьяве беларускае культуры. Мыла KARALI – прадукт з сэнсам, які шмат скажа пра асобу, што ім карыстаецца.


Раім таксама паглядзець:
Мыла ручнога вырабу Karali. "Чырвоныя парэчкі"
11.99 р.

Мыла ручнога вырабу Karali. "Чырвоныя парэчкі"

Шляхетнае мыла ручнога вырабу / Luxury Handmade Soap "Čyrvonyja Parečki". Яркі ягадны водар для аматараў прыроднай мастацкасьці.

Мыла ручнога вырабу Karali. "Папараць" (у папяровай абгортцы)
7.99 р.

Мыла ручнога вырабу Karali. "Папараць" (у папяровай абгортцы)

Шляхетнае мыла ручнога вырабу / Luxury Handmade Soap "Paparać". Сьвежы празрысты водар для рашучых і свабодных.

Торбачка "I Love Belarus"
5.29 р.

Торбачка "I Love Belarus"

Матэрыял: бавоўна 100%.
Колер: натуральны.
Друк: шаўкаграфія.

Асадка "Беларускі арнамэнт"
1.99 р.

Асадка "Беларускі арнамэнт"

Шарыкавая асадка для пісаньня.
Колер: чырвоны або белы.
Матэрыял: плястык. Друк: тампа.