5.99 р.
Вага: 100 г
Памеры: 220x350 мм
|
Набор складаецца з інструкцыі па складанні замка, разгорнутай мадэлі замка на 3-5 старонках А4, гістарычнай даведкі, а таксама сувенірнага магніціка ў падарунак!
Распрацоўка, дызайн – Ігар Адасік, гістарычная даведка – Ксенія Адасік, каардынатар праекта Дзмітрый Кіенка.
Цэрквы-крэпасці – унікальная з'ява на землях Беларусі. Да цяперашняга часу захаваліся ўсе пабудовы гэтага тыпу – царква Мураванка пад Шчучынам, цэрквы ў Сынкавічах (каля Слоніма), а таксама ў Камаях (Віцебская вобласць) і Супраслі (цяпер Польшча).
Царква Нараджэння Найсвяцейшай Багародзіцы, якую называюць Маламажэйкаўская, або Мураванка, стаіць на краі мястэчка Скрыбаўцы Шчучынскага раёну за 3 км ад вёскі Маламажэйкава. Гэты незвычайны храм быў пабудаваны ў першай палове XVI стагоддзя. Магутныя, двухметровай таўшчыні сцены і чатыры вежы добра прыстасаваныя да абароны і маюць вялікую колькасць байніц.
Царква ўпрыгожаная шматлікімі пабеленымі нішамі, дэкаратыўнымі паясамі і парэбрыкам. Як у сапраўднаму замку, уваход у царкву калісьці закрывалі абарончыя краты – герса.
Неаднаразова Мураванка пакутавала ад нападаў рускіх і шведскіх войскаў. Практычна стагоддзе яна стаяла занядбаная. І толькі ў другой палове XIX стагоддзя яе адрамантавалі. Пярэднія вежы сталі вышэйшыя, у адной з іх размясціўся звон. Частку байніц заклалі, а перад уваходам з'явіўся партал з вежамі.
На сённяшні дзень гэта адзін з самых своеасаблівых і пазнавальных помнікаў архітэктуры Беларусі.