Замак з паперы. Геранёны

Замак з паперы. Геранёны
5.99 р.
Вага: 100 г
Памеры: 220x350 мм



Набор складаецца з інструкцыі па складанні замка, разгорнутай мадэлі замка на 3-5 старонках А4, гістарычнай даведкі, а таксама сувенірнага магніціка ў падарунак!

Распрацоўка, дызайн – Ігар Адасік, гістарычная даведка – Ксенія Адасік, каардынатар праекта Дзмітрый Кіенка.

 

Замкі з паперы. Геранёны

 

Будаўніцтва Геранёнскага замка пачалося ў 1433 годзе пры Альбрэхце Гаштольдзе. Гэта быў, напэўна, самы маленыкі мураваны замак на тэрыторыі вялікага Княства Літоўскага. Затое наяўнасць уласнага замка давала магчымасць Гаштольду атрымаць княскі тытул. Пабудаваны ў гатычным стылі, замак меў высокія сцены таўшчынёй 1,5 метра з баявымі галерэямі, чатыры круглыя вежы. А ўнутры сцен знаходзіўся двухпавярховы драўляны палац. На першым паверсе знаходзіліся службовыя памяшканні, а другі паверх займалі гаспадары.

У пачатку XVI стагоддзя вакол замка выраслі магутныя абарончыя валы, умацаваныя такімі ж магутнымі мураванымі сценамі і двухпавярховымі вежачкамі на вуглах. Звонку валы былі абкружаны штучнымі вадаёмамі. Poў з водой быў таксама паміж замкам і валам. У сістэму абароны быў уключаны нават касцёл.

Пад канец XVI стагоддзя Геранёны разам з замкам перайшлі да Сапегаў. На месцы старога драўлянага палаца паставілі новы мураваны, баявыя галерэі пераўтварыліся ў аркадныя праходы

Геранёнскі замак меў насычанае падзеямі жыццё. Менавіта тут пэўны час жыла знакамітая Барбара Радзівіл, тады яшчэ жонка Гаштольда. Тут была часовая рэзідэнцыя короля ВКЛ С. Ляшчышскага

Падчас шматлікіх войнаў замак паступова разбураўся, a ў cярэдзіне XIX стагоддзя ўвогуле быў разобраны. Сёння на месцы палацава-замкавага комплексу выраслі «непралазныя джунглі».

Макет адлюстроўвае знешні выляд замка на пачатак XVI ст. паводле рэканструкцыі I. Адасіка.

 

Дзеці збіраюць беларускія замкі з паперы / фота nn.by

 

Адчуй сябе сапраўдным дойлідам – збяры выдатны помнік беларускай архітэктуры сваімі рукамі! Новыя наборы "Беларускіх замкаў з паперы" для дзяцей даюць такую магчымасць – збудаваць замак ва ўласнай хаце!


Раім таксама паглядзець:
Замак з паперы. Царква-крэпасць Мураванка
5.99 р.

Замак з паперы. Царква-крэпасць Мураванка

Адчуй сябе сапраўдным дойлідам – збяры выдатны помнік беларускай архітэктуры сваімі рукамі! Новыя наборы "Беларускіх замкаў з паперы" для дзяцей даюць такую магчымасць – збудаваць замак ва ўласнай хаце!

Царква ўпрыгожаная шматлікімі пабеленымі нішамі, дэкаратыўнымі паясамі і парэбрыкам. Як у сапраўднаму замку, уваход у царкву калісьці закрывалі абарончыя краты – герса.

Дэкаратыўны магніт. Мінск каляровы
3.39 р.

Дэкаратыўны магніт. Мінск каляровы

Сувэнірны магніт для любое мэталічнае паверхні – лядоўні, мікрахвалёўкі, пральнае машыны й г. д.

Дэкаратыўны кубак. Беларусь калядная / Christmas Belarus
13.99 р.

Дэкаратыўны кубак. Беларусь калядная / Christmas Belarus

Кубак парцалянавы сувэнірны. Прызначаны для ўжываньня пітва, а таксама для выкарыстаньня ў дэкаратыўных мэтах. Ёмістасьць 310 мілілітраў.
Вытворца: ТАА "Каляровы Парасон".