Замак з паперы. Мірскі замак

Замак з паперы. Мірскі замак
5.99 р.
Вага: 100 г
Памеры: 220x350 мм



Набор складаецца з інструкцыі па складанні замка, разгорнутай мадэлі замка на 3-5 старонках А4, гістарычнай даведкі, а таксама сувенірнага магніціка ў падарунак!

Распрацоўка, дызайн – Ігар Адасік, гістарычная даведка – Ксенія Адасік, каардынатар праекта Дзмітрый Кіенка.

Мірскі замак – адзін з першых каменных прыватных замкаў Вялікага Княства Літоўскага.

 

Замак з паперы. Мірскі замак

 

Мірскі замак – адзін з першых каменных прыватных замкаў Вялікага Княства Літоўскага. Легенда і адна з пярлінаў беларускага дойлідства!

Замак пачынаў будавацца ў XVI ст. у гатычным стылі Юрыем Іллінічам. Пазней, калі ён перайшоў у валоданьне ўплывовага роду Радзівілаў, да яго сцен прыбудавалі вялікі палац з багатым унутраным афармленнем, а вакол насыпалі высокія земляныя валы з чатырма бастыёнамі. Побач заклалі «італьянскі» сад , выкапалі ставы, стварылі фальварак і звярынец. Падчас шматлікіх войнаў замак разбураўся, адбудоўваўся і зноў разбураўся . А напрыканцы XVIII ст. ён увогуле прыйшоў у заняпад.

Значную частку сваёй пяцісотгадовай гісторыі Мірскі замак прастаяў у запусценні, прыцягваючы да сябе ўвагу аматараў старажытнасцяў.

Пасля Першай сусветнай вайны, дзякуючы намаганням князя Святаполк-Мірскага, пачалося аднаўленне старажытных сцен. Але новая вайна прынесла яшчэ большыя страты.

Замак быў узяты пад ахову дзяржавы. Пачаліся рэстаўрацыйныя працы палацава-замкавага комплексу ў Міры. На дадзены момант гэта адзін з найбольш значных помнікаў архітэктуры Беларусі.

 

Адчуй сябе сапраўдным дойлідам – збяры выдатны помнік беларускай архітэктуры сваімі рукамі! Новыя наборы "Беларускіх замкаў з паперы" для дзяцей даюць такую магчымасць – збудаваць замак ва ўласнай хаце!

 

Дзеці збіраюць беларускія замкі з паперы / фота nn.by

 


Раім таксама паглядзець:
Замак з паперы. Камянецкі замак
5.99 р.

Замак з паперы. Камянец

Камянецкая вежа XIII стагоддзя з'яўляецца унікальным помнікам беларускай абарончай архітэктуры. З падобных вежаў (а яны былі яшчэ ў Навагрудку , Гродне , бяросты і Тураве ) да нашага часу захавалася толькі яна.

Замак з паперы. Замак Гедыміна ў Лідзе
5.99 р.

Замак з паперы. Ліда

Лідскі замак з'явіўся ў тыя часы, калі на землі Вялікага Княства Літоўскага зачасцілі крыжакі. Каб закрыць ім дарогу ўглыб краіны, князь Гедымін загадаў пабудаваць у Лідзе каменны замак, адзін з самых вялікіх на тэрыторыі сучаснай Беларусі.

Замак з паперы. Наваградскі замак
5.99 р.

Замак з паперы. Наваградак

Замак у Наваградку вядомы яшчэ з пачатку XI стагоддзя. Тады ён быў драўляным і на працягу двухсот гадоў неаднаразова перабудоўваўся. У другой палове XIII ст. на крутой замкавай гары з'явілася мураваная вежа. Практычна стагоддзе замак падвяргаўся жорсткім нападам татараў і крыжакоў , якія так і не змаглі ім авалодаць.

Замак з паперы. Царква-крэпасць у Сынкавічах
5.99 р.

Замак з паперы. Сынкавічы

Міхайлаўская царква ў Сынкавічах - адна з першых цэркваў абарончага тыпу ў Вялікім Княстве Літоўскім. Паводле легенды, яна была заснавана Вялікім князем Вітаўтам і асвечаная ў гонар Арханёла Божага Міхаіла ў 1407 годзе.

Замак з паперы. Царква-крэпасць Мураванка
5.99 р.

Замак з паперы. Царква-крэпасць Мураванка

Адчуй сябе сапраўдным дойлідам – збяры выдатны помнік беларускай архітэктуры сваімі рукамі! Новыя наборы "Беларускіх замкаў з паперы" для дзяцей даюць такую магчымасць – збудаваць замак ва ўласнай хаце!

Царква ўпрыгожаная шматлікімі пабеленымі нішамі, дэкаратыўнымі паясамі і парэбрыкам. Як у сапраўднаму замку, уваход у царкву калісьці закрывалі абарончыя краты – герса.