|
5.99 р.
Вага: 100 г
Памеры: 220x350 мм
|
Набор складаецца з інструкцыі па складанні замка, разгорнутай мадэлі замка на 3-5 старонках А4, гістарычнай даведкі, а таксама сувенірнага магніціка ў падарунак!
Распрацоўка, дызайн – Ігар Адасік, гістарычная даведка – Ксенія Адасік, каардынатар праекта Дзмітрый Кіенка.
Замак у Наваградку вядомы яшчэ з пачатку XI стагоддзя. Тады ён быў драўляным і на працягу двухсот гадоў неаднаразова перабудоўваўся. У другой палове XIII ст. на крутой замкавай гары з'явілася мураваная вежа. Практычна стагоддзе замак падвяргаўся жорсткім нападам татараў і крыжакоў , якія так і не змаглі ім авалодаць.
Замест пашкоджанай у баях вежы пабудавалі новую - Шчытоўку, якая таксама доўгі час заставалася адзінай каменнай пабудовай замка. Але частыя пагрозы нападу крыжакоў прымусілі ўзвесці тут яшчэ некалькі каменных вежаў - Касцёльную, Малую браму і Пасадскую. Пазней на схіле гары з'явіліся Калодзежная і Меская, а на самім замчышчы паўстала магутная Дазорная вежа.
Ужо ў XVI ст. замак стаў цалкам каменным і меў сем вежаў, каменны храм і невялікі палац, які праіснаваў да сярэдзіны ХVII стагоддзя. Такім чынам, гэта быў адзін з самых магутных замкаў свайго часу.
Аднак замак, які знаходзіўся далёка ад неспакойных межаў Вялікага Княства Літоўскага, паступова страціў сваё стратэгічнае становішча і прыходзіў у заняпад.
Падчас вайны з маскоўскім войскам у 1654-1667 гадах сцены і вежы замка былі значна пашкоджаны, а яшчэ праз паўстагоддзя шведы канчаткова знішчылі замак.