![]() |
6.99 р.
Вага: 190 г
Памеры: 125x185 мм
|
У капцюрох ГПУ / Францішак Аляхновіч.— Мінск : Папуры, 2015.— 288 с.
ISBN: 978-985-15-2429-3
“Беларускі драматург і тэатразнаўца Францішак Аляхновіч першым у сусветнай літаратуры, за чвэрць стагоддзя да Аляксандра Салжаніцына, апісаў жахі бальшавіцкага ГУЛАГу.
Герой аповесці "У кіпцюрох ГПУ", упершыню апублікаванай у 1934 годзе, - даверлівы беларус, які вярнуўся на радзіму з наіўным спадзяваннем, што ў Беларускай ССР ён рэалізуе свае здольнасці рэжысёра і акцёра.
Замест гэтага ён робіцца ахвярай чарговай аперацыі савецкіх спецслужбаў. На сумнавядомых Салаўках героя чакаюць адно за адным колы дантава пекла: убачанага і перажытага яму хопіць на ўсё астатняе жыццё. А прамаўчаць, не прасказаць пра гэта сваім сучаснікам і нашчадкам ён таксама не можа...
Твор Аляхновіча яшчэ ў даваенны час быў перакладзены на асноўныя еўрапейскія мовы.”
Лявон Баршчэўскі