4.39 р.
Вага: 280 г
Памеры: 145x200 мм
|
Літаратурна-крытычныя артыкулы, нарысы, рэцэнзіі, нататкі. – Мінск: Літаратура і Мастацтва, 2010. — 248 с.
ISBN 978-985-6906-40-7
Кнігу "Пясочны гадзіннік" літаратурнага крытыка Лады Алейнік, нашай зямлячкі, дачкі Віктара Дайліды, склалі артыкулы, рэцэнзіі, нарысы і палемічныя нататкі, прысвечаныя беларускаму літаратурнаму працэсу XX – XXI стагоддзяў.
У полі зроку аўтара – адмысловыя мастацкія з’явы нацыянальнага прыгожага пісьменства, творчасць класікаў Алеся Пальчэўскага, Сяргея Грахоўскага, Янкі Скрыгана, Васіля Быкава, Янкі Брыля, эстэтычныя пошукі сучаснікаў Андрэя Федарэнкі, Уладзіміра Сцяпана, Анатоля Казлова, Юрася Нератка, Людмілы Рублеўскай і іншых, а таксама – навуковая дзейнасць і творчасць вядучых беларускіх вучоных-філолагаў Івана Навуменкі, Алега Лойкі, Міхася Мушынскага, Дзмітрыя Бугаёва.
ЗМЕСТ
Зычу поспехаў... (Л. Д. Сінькова)
Раздзел I
ТРЫ ТАВАРЫШЫ
Чуласць і спагада (Алесь Пальчэўскі)
Кругі лёсу і творчасці (Янка Скрыган)
Светлы талент (Сяргей Грахоўскі)
ВЫЗВАЛЕННЕ I АЧЫШЧЭННЕ (Проза Васіля Быкава)
Ракурс трагедыі (Апавяданне "Сваякі")
Адказнасць за кожны крок (Раман "Кар’ер")
ПЯСОЧНЫ ГАДЗІННІК ЭПОХІ
(Вобразы-тыпы ў апавяданні "Жоўты пясочак")
НАСТАЎНІКІ
Досвед і мудрасць Івана Навуменкі
Талент і праца Дзмітрыя Бугаёва
Ідэі і стыль Алега Лойкі
Задумы і здзяйсненні Міхася Мушынскага
Раздзел II
КВЕТАЧКІIЯГАДКІ...
(Беларуская жаночая паэзія пачатку XXI стагоддзя)
ГІСТОРЫЯ СТАЛЕННЯ (Проза Андрэя Федарэнкі)
Загартоўка прыгодамі (Аповесць "Афганская шкатулка")
Набыткі і рахункі (Раман "Рэвізія")
СУПРАЦЬСТАЯННЕ (Проза Анатоля Казлова)
ЗДОЛЬНЫ... АДОРАНЫ... ТАЛЕНАВІТЫ...
(Навелы Уладзіміра Сцяпана)
ГРАВІТАЦЫЯ ПАМЕЖЖА (Проза Міхася Андрасюка)
САКРЭТЫ ШЧАСЦЯ, або ВЫХАВАННЕ ЛІТАРАТУРАЙ
(Проза Аляксея Якімовіча для дзяцей)
МАСАВАЯ ЛІТАРАТУРА: СЯБАР ЦІВОРАГ?
Раздзел III
АПОШНЯЯ ЖМЕНЯ СОНЕЧНЫХ ПРОМНЯЎ
(Кніга Янкі Брыля "Блакітны зніч")
ГАРМОНІЯ СЛОВАI ВОБРАЗА
(Кніга Браніслава Спрынчана "Осенннй вереск")
ЭВАЛЮЦЫЯ КАХАННЯ
(Зборнік лірыкі "Яна і Я")
ДЭТЭКТЫЎ: БАЛАНС I БАЛАСТ
(Зборнік "Карона Вітаўта Вялікага")
"МАЙСТАР-КЛАС" ДЭБЮТАНТА
(Кніга Юрася Нератка "Закуцце")
КРЫТЫЧНЫ ПРАКТЫКУМ
(Кніга Ірыны Шаўляковай "Рэстаўрацыя шчырасці")