![]() |
4.99 р.
Вага: 380 г
Памеры: 130x200 мм
|
23-я палата : раман: / Інгвар Амб'ёрнсэн ; пераклад з нарвежскай Лідыі Ёхансэн. — Мінск : Зміцер Колас, 2011.— 192 с.— (Littera scripta) — Цвёрдая вокладка
ISBN 978-985-6992-10-3
Раман «23-я палата» — першы твор нарвежскага пісьменніка Інгвара Амб'ёрнсэна (нар. 1956 г.), у якім ён крытычна апісвае нарвежскую сістэму догляду псіхічна хворых.
Адрасуецца шырокай чытацкай аудыторыі.
ПРАДМОВА
Большая частка падзеяў, апісаных у гэтай кнізе, адбываецца ў псіхіятрычнай бальніцы мястэчка Ліер. Тут многія пазнаюць сябе. 3 гэтай прычыны мне хацелася б зазначыць чытачу, што я не ставіў перад сабой задачы выразна размяжоўваць у сваім рамане выдумку і праўду.
Гэтая кніга — слабая спроба аддаць належнае трупе пацыентаў, да «лячэння» якіх я некалі спрычыніўся. Каб неяк змяніць ганебныя ўмовы ўтрымання гэтых хворых, грамадскасць павінна ясна сабе ўяўляць, што адбываецца за зачыненымі дзвярыма. А дакладней — тое, што стала вядома пасля выкрыцця парушэнняў у бальніцы мястэчка Рэйт'ярдэ. На Рэйт'ярдэ тады павесілі ўсе гpaxi за парушэнні, якія, аднак, :знойдуцца ў большасці бальніц Нарвегіі.
23-я палата — гэта неад'емная частка сучаснай нарвежскай гісторыі. Падзеі, пра якія я пішу, — набыткі маёй памяці, тое, што захавалася з маёй працы санітарам у Ліерскай бальніцы ў 1974 —75 гадах.
У апісанні бальніцы перайначаны хіба што прозвішчы персанажаў. А вось персанажы з крытычным стаўленнем да бальніцы былі мною прыдуманы. Такіх, на жаль, у рэальнасці няма.
Хёлен, ліпень 1981
Інгвар Амб'ёрнсэн
Інгвар Амб'ёрнсэн(нар. 1956) — сучасны нарвежскі пісьменнік. Творчасць аўтара адзначана шэрагам літаратурных прэміяў, у тым ліку найбольш значнай у Нарвегіі прэміяй Брагі(1995). Фільм "Элінг", зняты паводле яго рамана "Кроўныя браты" быў высунуты ў 2001 годзе на прэмію Оскар як найлепшая замежная кінастужка.