Арлоў Уладзімір, Герасімовіч Зьміцер. Краіна Беларусь

Арлоў Уладзімір, Герасімовіч Зьміцер. Краіна Беларусь
49.99 р.
Вага: 1950 г
Памеры: 220x290 мм



Ілюстраваная гісторыя. Выданне другое, дапрацаванае / Тэкст Уладзімір Арлоў, мастак Зьміцер Герасімовіч. Рэцэнзенты: Анатоль Грыцкевіч, Георгі Штыхаў. Рэдактар Зьміцер Санько ; удзел у падборы ілюстрацый і кансультацыі Алесь Белы. — KALLIGRAM, spol s r.o., 2012. — 400 с. : іл. — Вялікі фармат, цвёрдая вокладка.

ISBN 978-985-6919-82-7

Займальная і даступная для чытача любога ўзросту, гэтая кніга ўводзіць у свет нашай мінуўшчыны ад найстаражытнейшых часоў да пачатку XX стагоддзя. На яе старонках вы сустрэнецеся з выдатнымі гістарычнымі асобамі, даведаецеся пра жыццё і побыт, вайсковыя перамогі і культурныя дасягненні беларусаў у розныя эпохі.

У кнізе змешчаныя блізу дзвюх тысячаў ілюстрацый, у тым ліку ўнікальныя летапісныя мініяцюры, сярэднявечныя гравюры, рэдкія фотаздымкі. Шмат якія ілюстрацыі беларускаму чытачу дагэтуль былі невядомыя.

Гісторыя нашай краіны разглядаецца як частка агульнаеўрапейскага руху цывілізацыі.

Уладзімір Арлоў і Зьміцер Герасімовіч – аўтары кнігі, а таксама Джым Дынглі – перакладнік / фота budzma.by

ЗМЕСТ

Да з’яўлення чалавека
Першыя жыхары нашай зямлі
Эпоха металаў
Рэлігія і мастацтва старажытных людзей
На досвітку Сярэднявечча
Славяне
Крывічы. Дрыгавічы. Радзімічы
Заняткі і побыт нашых продкаў
Дахрысціянская вера
Полацкае княства
Прыняцце хрысціянства
Аднаўленне незалежнасці
Князь Усяслаў Чарадзей
Змаганне з Кіевам
Смаленскае княства
Тураўскае княства
Князь і веча
Феадальная раздробленасць
Сяляне і феадалы
Горад X — XIII стагоддзяў
Еўфрасіння Полацкая
Кірыла Тураўскі
Культура старажытнай Беларусі
Барацьба з крыжакамі
Новая дзяржава
Вялікае Княства Літоўскае
Князь Альгерд
Крэўская вунія
Вітаўт Вялікі
Грунвальдская бітва
Дзяржаўны лад
Вёска XIV — XV стагоддзяў
Беларускія гарады. Магдэбургскае права
Беларускі народ
Культура Беларусі ў XIV — XV стагоддзях
Войска Вялікага Княства
Абарона Айчыны
Францішак Скарына
Беларускі Рэнесанс
Інфлянцкая вайна
Люблінская вунія
Статуты Вялікага Княства Літоўскага
Леў Сапега
Рэфармацыя
Берасцейская царкоўная вунія
Крывавае стагоддзе
Беларусы ў Масковіі
Паўночная вайна
Апошнія гады Рэчы Паспалітай
Навука і культура ў другой палове XVII — XVIII стагоддзі
Паўстанне Тадэвуша Касцюшкі
Беларусь у Расейскай імперыі
Вайна 1812 года
Таемныя таварыствы
Вызвольнае паўстанне 1831 года
Нацыянальны ўціск
Адукацыя і навука ў першай палове XIX стагоддзя
Літаратура і мастацтва першай паловы XIX стагоддзя
Буржуазныя рэформы
Кастусь Каліноўскі
Паўстанне 1863 года
Беларускія народнікі
Беларуская нацыя
Культура Беларусі ў другой палове XIX стагоддзя
Францішак Багушэвіч
Рэвалюцыйныя падзеі. Выбар шляху
Беларускае Адраджэнне
Газета “Наша Ніва”
Першая сусветная вайна
Першы Усебеларускі з’езд
Беларуская Народная Рэспубліка

 

Арлоў Уладзімір, Герасімовіч Зьміцер. Краіна Беларусь / фота tut.by з прэзэнтацыі

 

Арлоў Уладзімір, Герасімовіч Зьміцер. Краіна Беларусь / фота tut.by з прэзэнтацыі

 

Выданне налічвае ажно 2000 ілюстрацый — гравюры сярэднявечных хронік, гістарычныя рэканструкцыі, рэдкія унікальныя фотаздымкі. “Я падпісваў усе ілюстрацыі, і вельмі часта ў снах мае героі прыходзілі і паведамлялі аб памылках, — узгадваў Уладзімер Арлоў. — Мікалай Радзівіл Чорны казаў, што яго пераблыталі з Мікалаем Радзівілам Рудым. Гетман Ян Кароль Хадкевіч скардзіўся, што яго падпісалі Рыгорам Хадкевічам. Я прачынаўся ў халодным поце і кідаўся да карэктуры правяраць. З цяжкасцю магу ўявіць, што бачыў у снах мастак Зміцер Герасімовіч”.

Мастацкая праца па афармленні кнігі праведзеная сапраўды тытанічная. Ілюстрацыі для выдання знаходзілі таксама ў Літве, Польшчы, Аўстрыі.

Арлоў Уладзімір, Герасімовіч Зьміцер. Краіна Беларусь / старонкі з кнігі

 

Арлоў Уладзімір, Герасімовіч Зьміцер. Краіна Беларусь / старонкі з кнігі

 

Арлоў Уладзімір, Герасімовіч Зьміцер. Краіна Беларусь / старонкі з кнігі

 

Уладзімір Арлоў (нар. 25 жніўня 1953, Полацк) — Скончыў гістарычны факультэт БДУ (1975). Працаваў настаўнікам гісторыі ў Наваполацку (1975—1976), карэспандэнтам, загадчыкам аддзелам, намеснікам рэдактара гарадской газеты «Хімік» (Наваполацк, 1976—1988), рэдактарам выдавецтва «Мастацкая літаратура» (1988—1997). Віцэ-прэзідэнт Беларускага ПЕН-цэнтра, член рады Саюза беларускіх пісьменнікаў (з 1986), член рэдкалегій часопісаў «Спадчына», «Калосьсе», «Крыніца». Жыве ў Мінску.

Зьміцер Герасімовіч (нар. 1959, Менск) — дызайнер, мастак кнігі, графік. Вучыўся на Вышэйшых курсах Дзяржкіно пры Ўсесаюзным дзяржаўным інстытуце кінематаграфіі ў Маскве і ў Львоўскім паліграфічным інстытуце. Лаўрэат шматлікіх беларускіх і міжнародных конкурсаў мастацтва кнігі.

Пра прэзэнтацыю кнігі “Краіна Беларусь” на трох мовах можна прачытаць тут.


Раім таксама паглядзець:
Арлоў Уладзімір, Герасімовіч Зьміцер. Краіна Беларусь. Вялікае Княства Літоўскае
49.99 р.

Арлоў Уладзімір, Герасімовіч Зьміцер. Краіна Беларусь. Вялікае Княства Літоўскае

Займальная і даступная для чытача любога ўзросту і ўзроўню адукацыі, кніга прысвечаная найцікавейшай эпосе нашай мінуўшчыны — часам Вялікага Княства Літоўскага, дзе скансалідаваўся беларускі народ, беларускія землі адыгрывалі вызначальную ролю, а старабеларуская мова была дзяржаўнай.

Краўцэвіч Алесь. Гедымін (1316 – 1341). Каралеўства Літвы і Русі
12.99 р.

Краўцэвіч Алесь. Гедымін (1316 – 1341). Каралеўства Літвы і Русі

Нарыс з серыі "Жыццяпіс вялікіх князёў літоўскіх", прысвечаны вялікаму князю Гедыміну, напісаны прафесійным гісторыкам. Усе пададзеныя гістарычныя факты, а таксама высновы аўтара, грунтуюцца на навуковым аналізе гістарычных крыніц. Кніга будзе прыдатная як тым, хто навучаецца ці вучыць гісторыі, так і ўсім аматарам.

Arloŭ Uladzimir, Hierasimovič Źmicier. This country called Belarus
49.99 р.

Arloŭ Uladzimir, Hierasimovič Źmicier. This country called Belarus ("Краіна Беларусь" in English translation)

The bestseller book "Краіна Беларусь" translated into English!

This book for the general reader offers a survey of the history of Belarus from the earliest period up to the beginning of the 20th century. On its pages readers will meet the great figures of Belarusian history. They will discover how Belarusians lived at different stages of their history, what wars they had to fight and how they developed culturally.