Бахарэвіч Альгерд. Ніякай літасьці Альгерду Б.

Бахарэвіч Альгерд. Ніякай літасьці Альгерду Б.
9.99 р.
Вага: 250 г
Памеры: 125x200 мм



Ніякай літасьці Альгерду Б. / А. Бахарэвіч. — Мінск : Галіяфы, 2014. — 174 с.

ISBN 978-985-7021-51-2

Кнігу складаюць матэрыялы з аўтарскай калёнкі на сайце грамадзкай культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!”

Улетку 2013 году, вярнуўшыся з Гамбургу ў Менск, аўтар гэтай кнігі пачаў весьці штотыднёвую калёнку на сайце кампаніі “Будзьма беларусамі!” budzma.by. У выніку амаль за год ім было напісана блізу сарака эсэ, прысьвечаных самым розным праявам беларускага жыцьця.

Культура і гісторыя, літаратура і кіно, мроі і спадзяваньні, асабістае і грамадзкае, вечнае і надзённае, Беларусь як частка Эўропы і Эўропа як беларускі сон — вось толькі некаторыя з тэмаў, якія зрабіліся вызначальнымі для гэтай кнігі. Кнігі пра сваё, напісанай тут і цяпер.

Бахарэвіч Альгерд. Ніякай літасьці Альгерду Б.

 

ЗЬМЕСТ

Калекцыйная рэч
Мара пра скураныя штонікі
Пра рэўнасць да будучага
Фрыкі for free
Тры акорды
Выспа Уінстана Сіняга
Ліст таварышу Кнорыну
Песьні крэолаў Паазер'я
Гаспадар ціра
Поўны рот маўчаньня
Няхай жыве вольная Люксэмбуршчына
Прэмія для нікога
Сьняданак па-франкфурцку
Суседзі, якіх не было
Пастка павагі
Расьпілуй і выкінь
Спадары экстрэмісты
Да апошняга таракана
Жыцьцё на першым паверсе
Толькі ня сьмейся
А яшчэ зь іх робяць жэле
Імя па бацьку
Мы з Богам у тыле ворага
Мат зь сіропам і без
Могілкі кіндэрсюрпрызаў
Мова, якую мы выбіраем
Забойства ў Даўгаўпілсе
Пысай у кантэкст
Жыў на сьвеце аўтар бедны
Хто сьмяецца пераданошнім
Псаваць і крэмзаць
Мы з Мухтарам на граніцы
Перапахаваныя зажыва
Танцы-шманцы і Архан Памук
Амаральны кодэкс


Раім таксама паглядзець:
Арлоў Уладзімер. Імёны Свабоды
6.49 р.

Арлоў Уладзімер. Імёны Свабоды

Аўдыёвыданьне дапоўненае новымі гістарычнымі партрэтамі, якіх няма ў папяровым выданьні кнігі. Таксама дыск зьмяшчае мультымэдыйны файл, які ўтрымлівае ілюстрацыі і дапрацаваныя ранейшыя тэксты, агулам 266 постацяў беларускай свабоды XVIII – XXI стагодзьдзяў.

Акудовіч Валянцін. Архіпелаг Беларусь
7.99 р.

Акудовіч Валянцін. Архіпелаг Беларусь

Кніга дыялогаў складзеная з фрагментаў гутарак, дыскусій ды палемік, у якіх аўтар браў удзел пачынаючы з 1994 г. Усе пытанні і адказы задзіночаныя паводле пэўных тэмаў: гісторыя, культура і рэлігія, літаратура, філасофія, прыватнае жыццё. Кожнай тэме папярэднічае міні эсэ аўтара. Кніга разлічаная на тых, хто ўласнаруч будуе Беларусь.

Сіўчыкаў Уладзімір. Бювар
3.99 р.

Сіўчыкаў Уладзімір. Бювар

У гэтай кнізе, як у бювары – папцы для захоўваньня паштовай паперы, канвертаў і карэспандэнцыі, сабраны эсэ, гутаркі і падарожныя нататкі. Але куды б ні прыводзілі ўспаміны і вандроўныя дарогі – пра ўсё празаік умее сказаць сьвежа і ўдумліва, ствараючы тонкі псіхалагічны малюнак сітуацыі.