![]() |
11.99 р.
Вага: 180 г
Памеры: 120x125 мм
|
Кніжачка выбраных вершаў, агучаная аўтарам і аздобленая фотаабразкамі, якія зрабіў Вадзім Грудзько.
Сны сасны: вершы / Р. Барадулін; уклад. А. Камоцкі; фат. В. Грудзько.— Мінск : Галіяфы, 2014.— 158 с.: фат.
ISBN: 978-985-7021-48-2
Рыгор Барадулін
(24.02.1935-02.03.2014)
Сны сасны
Гэтае выданьне планавалася яшчэ чатыры гады таму, але тады ня зьдзейсьнілася, замест яго зьявілася кніжка вершасказаў Рыгора Барадуліна "Навошта".
Мінулай восеньню пра "Сны сасны" ўспомнілася галоўным чынам з-за таго, што ўсе ўключаныя ў збор вершы сам паэт прачытаў перад мікрафонам.
Я паабяцаў Барадуліну, што да наступнай восені кніжка пабачыць сьвет разам з аўдыёдыскам - у звыклым фармаце серыі, якая задўмалася 10 гадоў таму, калі Рыгор Барадулін дапамагаў Вадзіму Грудзьку з падрыхтоўкай і напісаў прадмову да ягонага фотаальбому "Край", укладаньнем якога выпала займацца мне.
А цяпер, калі прыйшоў час выдаць кніжку Барадуліна, складзеную яшчэ ў 2010-м годзе, ужо Вадзім пасьпяшаўся на дапамогу. I я, памятаючы, як захапляўся Барадулін працамі Вадзіма, з радасьцю гэтую дапамогу прыняў.
Да восені мы пасьпелі.
I вось яна перад вамі, кніжачка выбраных вершаў, агучаная аўтарам і аздобленая фотаабразкамі, якія зрабіў Вадзім Грудзько.
Укладальнік.