![]() |
3.49 р.
Вага: 320 г
Памеры: 130x200 мм
|
Успаміны Дануты Бічэль. — Мінск : Медысонт, 2010. — 290 с. — (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка» ; выпуск 8.)
ISBN 978-985-6887-78-2
Кніга «Мост святога Францішка» — своеасаблівы працяг папярэдняй кнігі Дануты Бічэль «Хадзі на мой голас» (2008, Гародня – Вроцлаў). Але аснову той кнігі склалі ўспаміны пра вялікіх сяброў, настаўнікаў, вядомых у Беларусі і нават у свеце, такіх, як Янка Купала, Максім Багдановіч, Васіль Быкаў, Ларыса Геніюш, Уладзімір Караткевіч, Наталля Арсеннева, Чэслаў Мілаш, Янка Брыль, Аляксей Карпюк...
У гэтай кнізе аўтар апавядае пра людзей духоўна прыгожых, якія жылі для саміх сябе, для сваіх блізкіх і для Радзімы, — у тым сэнсе, як яны разумеюць паняцце Радзімы. Апавядае пра каханне і сяброўства...
ЗМЕСТ
Любоў ніколі не мінае. Уступ
Раздзел I. Гаўя спяшаецца ў Нёман
1. Татарчык з вёскі Татарцы
2. Фадзей як дождж з яснага неба
3. Чынчык, па імені Антак
4. Валодзя Лебедзь — мой стрыечны
5. Цэдзік Людвікаў унук
6. Толік Кіеня і месячны дожджык
Раздзел II. Усё жыццё са святла
7. Мікалай Супрэн — мой швагер
8. Косцік Карабан — Мікалаеў швагер
9. Азіят
Раздзел III. Нёман – рака мая хатняя
10. Адам Міцкевіч мая дзявочая любоў
11. Тамаш Зан, праўнук Тамаша Зана і біскупская балада пра Макаровага Стася
12. Чэслаў Нёман і яго песня як рака
Раздзел IV. Успаміны як месячнае праменне
13. Гаргона з вострава на балоце
14. Эрык Загнетаў – мой муж
15. Юрачка і сунічны дожджык
16. Коля Кульгавеня пад зорным небам
17. Зміцер Кісель і грыбны дождж
Раздзел V. Стары сад з галінкамі сцежак
18. Кастусь Тарасаў, Сяржук Сокалаў-Воюш, духоўныя нашчадкі Валодзі Караткевіча
19. Размова з Алесем Чобатам
20. Геніюшы
21. Антон Войцік, віленскі зіцрэдактар, Зоська Верас і ўсе Войцікі
22. Казімір Місюра і яго майстэрня
23. Яська і Марылька, я вас люблю
Мост святога Францішка. Пасляслоўе
Данута Янаўна Бічэль нарадзілася 1 студзеня 1938 года ў вёсцы Біскупцы Лідскага раёна Гарадзенскай вобласці.
Скончыла Наваградскую педагагічную вучэльню і аддзяленне беларускай мовы, літаратуры і гісторыі Гарадзенскага педагагічнага інстытута імя Янкі Купалы.
3 1962 года выкладала беларускую мову і літаратуру ў школах Горадні. 3 1982-га працавала загадчыцай Дома-музея Максіма Багдановіча.
Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Янкі Купалы (1984) за зборнік вершаў «Дзе ходзяць басанож».
Аўтарка кніг паэзіі «Дзявочае сэрца» (1960), «Нёман ідзе» (1964), «Запалянкі» (1967), «Доля» (1972), «Ты — гэта ты» (1976), «Браткі» (1979), «Дзе ходзяць басанож» (1983), «Загасцінец» (1985), «Даўняе сонца» (1987), «А на Палессі» (1990), «Божа, мой Божа» (1992), «Снапок» (1999), «На белых аблоках сноў» (2002), «Стакроткі ў вяночак Божай Маці» (2004) і інш.
Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў з 1964 года.