![]() |
3.99 р.
Вага: 160 г
Памеры: 115x180 мм
|
Ян Ялмужна : казка: / Антон Францішак Брыль. — Мінск : Кнігазбор, 2014. — 108 с.
ISBN 978-985-7119-01-1
Пан Ольбрахт Гаштаўт — гаспадар Геранёнскага замка, магутны ваяр, важны ўраднік і найвялікшы ў краі аматар паданняў аб няўпомных часах. Пакоі Гаштаўта размаляваныя дзіўнымі фрэскамі, вакол яго двароў стаяць старажытныя лясы, а ў лясах і на ўзлесках чыняцца небывалыя справы.
Але пана Ольбрахта ніякія цуды, здаецца, не здзіўляюць — ён і сам не просты, і знаёмцы ў яго незвычайныя. І нават пра яго кухмістра Яна Ялмужну можна расказаць цэлую казку.
Некалькі заўваг перад пачаткам апавядання
Пытанні цікаўных да гісторыі чытачоў я паспрабую папярэдзіць трыма заўвагамі.
Па-першае, нягледзячы на блытаніну ў некаторых сучасных даведніках, цалкам ясна, што ў 1517 г. Павал Гальшанскі быў ужо біскупам луцкім. З лёгкадасяжных крыніцаў спашлюся тут на дзявятую кнігу Літоўскай Метрыкі, дзе Павал Аляксандравіч выступае з гэтай годнасцю ў дакументах 1516 г.
Па-другое, апісваючы Геранёны, я зыходзіў, слушна ці памылкова, з думкі, што ў час дзеяння кнігі (1506-1517) унутраны замак на высокім насыпе ўжо існаваў, але яшчэ не было вонкавых валоў. Што датычыць назвы, то эпітэт «мураваныя» (murata) прыстаў да Гаштаўтавых Геранёнаў не пазней за 1510 г., а «ўмацаваныя» (munita) — не пазней за 1495 г.
Па-трэцяе, нарэшце, тым, хто знаёмы з сённяшнімі Геранёнамі, варта пры чытанні памятаць, што ў 1517 г. касцёл св. Мікалая яшчэ не з’явіўся, а цэнтрам парафіі быў заснаваны Марцінам Гаштаўтам касцёл св. Яна на немалой адлегласці ад замка.
Антон Францішак Брыль
Антон Францішак Брыль – беларускі перакладчык і паэт. Унук Янкі Брыля. Перакладаў творчасьць Ўільяма Батлера Ейтса, Гая Валерыюса Катула, Джона Толкіна, Сюзаны Кларк і інш. Сярод найбуйнейшых перакладзеных твораў – стараангельская паэма "Бэўвульф".
Артыкул пра аўтара ў Вікіпедыі.