![]() |
3.99 р.
Вага: 175 г
Памеры: 170x240 мм
|
Чараўніца Восень і Сняжынка падарожніца : казкі : для дзяцей мал. шк.узросту / Анатоль Бутэвіч; маст. Марыя Каратаева. — Мінск : Звязда, 2015. - 48 с. : іл. – (Вясёлы калейдаскоп).
ISBN 978-985-575-028-5.
Кожны дзень, кожную хвіліну вакол нас адбываюцца незвычайныя з'явы і неверагодныя падзеі. Трэба толькі ўмець бачыць нябачныя цуды, хацець слухаць ненапісаныя казкі, якія расказвае нам сама прырода. Паглядзі, як пяшчотна лашчыць сонейка кожную травінку і кветачку, кожнага звярка і птушку. Паслухай, якую ўдзячную песню спявае месяцу і зорам салавейка. Паназірай, як лёгка падае на зямлю, ратуючы яе ад холаду, нябесная сняжынка, як доўга кружыцца ў лаветры пажоўклы восеньскі лісток, назаўсёды развітваючыся з роднай галінкай. I тады ты зразумееш, што ўсе мы жывём у казцы. Самай сапраўднай і непаўторнай казцы жыцця. У гэтую займальную казку запрашаюць цябе чараўніца Восень і Сняжынка падарожніца.
ЗМЕСТ
Чараўніца Восень Зіме не паддаецца
Зюзевы служкі
Як Туман з лесу ўцякаў
Небывалое здарэнне ў Снежным каралеўстве і Водным царстве
Сняжынка падарожніца
Першы палёт верабейкі
Як сасна з бярозай пасябравала
ПРА АЎТАРА
Беларускі пісьменнік Анатоль Бутэвіч піша казкі для дзяцей і дарослых, а таксама творы гістарычнай тэматыкі. У казках імкнецца падслухоўваць галасы прыроды: шчабятанне птушак, размову кветак, дрэў, лясных жыхароў. I тады казкі набываюць здольнасць браць чытача ў палон, здзіўляць чароўнасцю беларускага слова.
Здараецца, сам аўтар трапляе ў тое нябачнае і непаўторна-зваблівае царства-гаспадарства, дзе адбываюцца незвычайныя здарэнні і дзівосныя дзівы, а ён разам са сваімі героямі намагаецца разгадаць загадкі прыроды і гісторыі, убачыць нябачнае, зразумець незразумелае.
А яшчэ пісьменнік ахвотна далучаецца да незвычайных авантурных прыгод сваіх герояў. Разам з чароўным канём-скакуном, напрыклад, ён выправіўся ў найцікавае падарожжа на санях, запрэжаных мядзведзямі, па падземным радзівілаўскім "метро" ад Нясвіжскага замка да Мірскага. Нездарма назвы ягоных казачных кніг пазначаны прыгодніцкімі матывамі: "Прыгоды Лісціка-Карунчыка", "Прыгоды памаўзлівай Рыскі", "Як Акіян з Кропелькай барукаўся". I нават шкадлівы камп’ютарны Вірус Шкодзя перастаў замінаць аўтару, калі Анатоль Бутэвіч стварыў пра яго кнігу казак "Прыгоды Віруса Шкодзі".