Бутэвіч Анатоль. Паміж Княствам і Каронай

Бутэвіч Анатоль. Паміж Княствам і Каронай
17.99 р.
Вага: 550 г
Памеры: 140x200 мм



Паміж Княствам і Каронай. Ад Крэва да Кракава : дакументальны працяг рамана «Каралева не здраджвала каралю...» / Анатоль Бутэвіч. — Мінск : Выдавецкі дом «Звязда», 2013. — 464 с. — (Святло мінуўшчыны). — Цвёрдая вокладка.

ISBN 978-985-7059-94-2

Гэтая кніга — другая, дакументальная частка рамана «Каралева не здраджвала каралю...». Чытач знойдзе шмат цікавага і ў многім новага матэрыялу пра час ад запачаткавання Вялікага Княства Літоўскага і Крэўскай уніі 1385 года да Люблінскай 1569 года.

 

АД АЎТАРА

Гэтая кніга — другая, дакументальная частка рамана "Каралева не здраджвала каралю, або Каралеўскае шлюбаванне ў Новагародку". Калі першая — развагі пра ролю і месца кахання ў асабістым і палітычным жыцці караля польскага і найвышэйшага князя літоўскага Ягайлы, то другая— дакументальнае сведчанне той эпохі. Гэта факталагічнае пацвярджэнне тых высноў, разваг, дапушчэнняў, што ў мастацкай форме асэнсоўваюць адзін з найцікавых перыядаў гісторыі нашай некалі магутнай дзяржавы Вялікага Княства Літоўскага ў стасунках найперш з Каралеўствам Польскім, а таксама з бліжэйшымі і больш далёкімі суседзямі. Падзеі адбываюцца ў Крэве, у першым стальцы Вялікага Княства Літоўскага Новагародку, дзе сямідзесяцігадовы Ягайла браў свой чацвёрты шлюб, на гэты раз з сямнаццацігадовай Соф’яй Гальшанскай, у польскай сталіцы Кракаве, іншых месцах польскай і вялікалітоўскай зямлі.

А яшчэ ў гэтай кнізе можна знайсці шмат цікавага і ў многім новага матэрыялу пра час ад запачаткавання Вялікага Княства Літоўскага і Крэўскай уніі 1385 года да Люблінскай уніі 1569 года. Скандэнсавана, але займальна пададзены персаніфікаваны жыццяпіс Ягайлы і ягоных спадчыннікаў, яго атачэння, вялікіх князёў літоўскіх, каралёў польскіх, венгерскіх, чэшскіх, князёў
маскоўскіх і ўладзімірскіх, татарскіх ханаў, вялікіх магістраў Тэўтонскага ордэна, імператараў Свяшчэннай Рымскай імперыі і іншых гістарычных асоб, чыё жыццё тым ці іншым чынам звязана з часам Соф’і Гальшанскай і Ягайлы. Уключаны таксама звесткі пра прадстаўнікоў Ягелонскай дынастыі, якая доўжылася каля двух стагоддзяў (з 1377 да 1572 года), пра палітычных,
дзяржаўныx і рэлігійных дзеячаў розных краін, чые дзеянні закраналі інтарэсы Княства і Кароны, пра дзяржаўныя ўтварэнні, што з’яўляліся суб’ектамі тагачаснай гісторыі. Усё гэта цесна знітавана з агульнаеўрапейскім кантэкстам, са з’явамі і падзеямі ў іншых землях. Такі падыход дапамагае глыбей зразумець сэнс і вынікі Крэўскай уніі для Каралеўства Польскага і Вялікага Княства Літоўскага, для Ягайлы і Вітаўта, для вялікалітоўцаў і палякаў, зрэшты, для ўсёй Еўропы. Заканчваецца Ягайлаў часапіс Люблінскай уніяй, у выніку якой на карце з’явілася новая дзяржава, адна для «двух народаў» — Рэч Паспалітая.

Шмат месца адведзена няпростым стасункам Ягайлы з Вітаўтам Вялікім. Наогул, гэта быў час, калі стаў на крыло вялікі князь літоўскі Ягайла і са сваёй рэзідэнцыі ў Крэве (цяпер Смаргонскі раён) узняўся на высокую Вавельскую гару ў Кракаве — узляцеў на каралеўскую вышыню. Здаецца, пашлюбаваўся не адно з самай маладой і самай прыгожай каралевай польскай Ядвігай, а і з Польшчай у Княства адбыўся шлюб.

Аднак і ў польскай сталіцы не забываўся Ягайла ні пра сваю зямлю, ні пра сваіх людзей, ні пра свой бацькоўскі край, ні нават пра традыцыйнае для роднай зямлі язычніцтва і ўсё больш значнае ў жыцці народа праваслаўе. Наадварот, магчыма, з геаграфічнай і палітычнай вышыні яшчэ больш выпукла сталі бачны яму вартасці і каштоўнасці роднай зямлі, яшчэ больш абвастралася пачуццё адказнасці за той куточак свету, які пеставаў і гадаваў яго самога і шмат якіх выбітных асоб, што жыццём сваім і актыўнай дзейнасцю сведчылі: Вялікае Княства Літоўскае — гэта роўнавысокая і раўнавартасная краіна еўрапейскага грона, якая не павінна і не будзе падпарадкоўвацца нічыім чужым інтарэсам.

Будучы вопытным тагачасным палітыкам, Ягайла, тым не менш, не цураўся, не баяўся і не хаваў ад іншых сваіх чалавечых слабасцей, сваіх прыхільнасцей і звычак. I гэта мо яшчэ адзін важкі доказ неардынарнасці і значнасці гэтай асобы, у якой была і такая ж цікавая і неабыякавая да мужавых спраў спадарожніца — чацвёртая жонка Соф’я са знакамітага роду Гальшанскіх. Таму і ў першай кнізе, і ў гэтай шмат месца адведзена сямейнаму жыццю Ягайлы, лёсу трох папярэдніх жонак, ягонай апантанасці мець сыноў, каб законным спадчынным чынам перадаць каралеўскі і велікакняскі пасад у надзейныя рукі, якія і ўладу чужому чалавеку не саступяць, і Княства з Каронай у крыўду не папусцяць.

I таму небывалай сталася каралеўская радасць, калі Соф’я нарадзіла першынца (каралю ж ужо больш за семдзесят!), — працяг роду забяспечаны, каралеўская дынастыя складваецца.

I таму невымернай і балючай была горыч, калі данеслі, раздзьмухалі вестку пра тое, што каралева быццам бы не аднаму Ягайлу належыць, што мо і сын яе не ягоны сын...

Радасць і трагедыя раздзіралі душу Ягайлы. Сямейная трагедыя дапаўнялася вострай палітычнай небяспекай — не аціхалі пераможаныя ў нядаўняй Грунвальдскай бітве крыжакі, усё больш нахабна i востра-балюча кусалі яны і асабіста караля польскага і найвышэйшага князя літоўскага. Дадавалі клопату не заўсёды мірныя дні на вялікалітоўскіх землях.

І якое трэба было мець самавалоданне, каб асабістыя згрызоты і непамыснасці не перанесці на справы дзяржаўныя і міждзяржаўныя. Ягайла аказаўся моцным. Ён і каралеўскія справы вырашаў годна і самавіта, і Княству не здрадзіў, не выракся праваслаўя, як мог у тых абставінах спрыяў яму. Нават на сённяшніх польскіх землях захаваліся прыкметы гэтага. Згадайма хоць бы капліцу Святой Тройцы ў Любліне, распісаную па загадзе Ягайлы прывезенымі ім з русінскіх (беларускіх?) зямель майстрамі на праваслаўныя біблейскія сюжэты.

Пра ўсё гэта — у дзвюх кнігах рамана «Каралева не здраджвала каралю…». Адметнасць другой кнігі ў тым, што сухія з’явы, факты, падзеі падаюцца з эмацыянальнай падсветкай, «ачалавечваюцца», становяцца жывымі і цікавымі сведкамі эпохі. Многія з іх спалучаны з міфамі, легендамі, версіямі, выказваннямі вядомых гісторыкаў. А ёсць і тое, што згадваецца ўпершыню.

Таму сухаватыя факты чытаюцца з увагай і напружанасцю, бо ў іх на першым месцы — драматызм паводзін чалавека, размаітае жыццё людзей, іхнія стасункі з акаляючым светам. Яны — як своеасаблівы факталагічны дэтэктыў распавядаюць пра Ягайлаў час, пра эпоху Ягелонаў-Ягайлавічаў, пра клопат гаспадароў вялікалітоўскіх зямель заставацца самастойнымі ў любых гістарычных і палітычных абставінах, не дапусціць інкарпарацыі-ўлучэння Вялікага Княства Літоўскага ў Каралеўства Польскае.

Аўтар выказвае шчырую падзяку дацэнту кафедры гісторыі Старажытнага свету і Сярэдніх вякоў Беларускага дзяржаўнага універсітэта Андрэю Прохараву за карысныя парады пры стварэнні Ягайлавага часапісу.

 

ЗМЕСТ

АД АЎТАРА
КРАІНЫ, КНЯСТВЫ, КАРАЛЕЎСТВЫ
ЧАСАПІС
ЯГЕЛОНСКАЯ ДЫНАСТЫЯ
Агульная генеалогія
Шлюбныя повязі
Лёсапіс
ПЕРСАНІФІКАВАНЫ ЯГАЙЛАЎ ЧАС
Вялікія князі літоўскія
Князі і каралі польскія
Вялікія князі кіеўскія
Вялікія князі ўладзімірскія
Князі і вялікія князі маскоўскія
Цары і імператары расійскія
Імператары Свяшчэннай Рымскай імперыі (каралі германскія)
Каралі чэшскія
Каралі венгерскія
Ханы Залатой Арды
Вялікія магістры Тэўтонскага ордэна
Папы Рымскія
Кіеўскія мітрапаліты ў Вялікім Княстве Літоўскім
Віленскія біскупы
Ваяводы віленскія
Ваяводы новагародскія
Князі полацкія
Крыжовыя паходы

 

Анатоль Бутэвіч – Анатоль Іванавіч Бутэвіч (псэўданім Максім Валошка; нар. 15 чэрвеня 1948 году на хутары Язавец Нясьвіскага раёну Менскай вобласьці) – беларускі пісьменьнік, палітык і дыплямат. Скончыў аддзяленьне беларускай мовы і літаратуры філялягічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту (1971). Сябра Саюза беларускіх пісьменьнікаў з 1994 году, сябра Беларускага саюза журналістаў з 1972 году. Працуе ў сфэры дзіцячай літаратуры, гістарычнай, публіцыстыкі, крытыкі, у галіне перакладу.

Артыкул пра аўтара ў Вікіпедыі.


Раім таксама паглядзець:
Бутэвіч Анатоль. Каралева не здраджвала каралю
3.49 р.

Бутэвіч Анатоль. Каралева не здраджвала каралю

Займальны аповед пра прыгоды і каханне 17-гадовай беларускай князёўны Соф’і Гальшанскай і 70-гадовага вялікага князя літоўскага і караля польскага Ягайлы, чацвёртае шлюбаванне якога адбывалася ў беларускім Новагародку ў лютым 1422 года. У выніку ў Польшчы запачаткавалася вядомая на ўсю Еўропу каралеўская Ягелонская дынастыя.

Бутэвіч Анатоль. Таямніцы мірскага замка
13.99 р.

Бутэвіч Анатоль. Таямніцы Мірскага замка

Гэта кніга пра нашу зямлю, якую некалі называлі краінай замкаў. Але найперш яна пра выдатны помнік – сусветна вядомы Мірскі замак і яго ўладальнікаў. Кніга разлічана на ўсіх, каму хочацца зазірнуць за намітку гісторыі, каб убачыць, што і як адбывалася, пазнаёміцца з выбітнымі асобамі беларускай даўніны. Вакол замка дагэтуль не сціхаюць спрэчкі вучоных і даследчыкаў, узнікаюць новыя версіі, здагадкі, меркаванні. Усё гэта дадае кнізе займальнасці, бо пра сёе-тое згадваецца ў шырокім ужытку ўпершыню.

Ліхадзедаў Уладзімір, Карлюкевіч Алесь. Знічкі Айчыны
14.99 р.

Ліхадзедаў Уладзімір, Карлюкевіч Алесь. Знічкі Айчыны

Кніга складаецца з 30 раздзелаў, кожны з якіх распавядае пра канкрэтны куточак Бацькаўшчыны: Ашмяны, Валожын, Вілейку, Клецк, Мсціслаў, Свіслач, Стоўбцы, Чэрвень і шэраг іншых беларускіх гарадоў і мястэчак. Характэрнай рысай дадзенага выдання з’яўляецца тое, што ў невялікіх каментарыях да раздзелаў расказваецца пра тыя знакамітыя постаці пісьменнікаў, мастакоў, кампазітараў, вучоных, чый лёс так ці інакш звязаны са згаданымі паселішчамі роднага краю.

Арлоў Уладзімір, Герасімовіч Зьміцер. Краіна Беларусь. Вялікае Княства Літоўскае
49.99 р.

Арлоў Уладзімір, Герасімовіч Зьміцер. Краіна Беларусь. Вялікае Княства Літоўскае

Займальная і даступная для чытача любога ўзросту і ўзроўню адукацыі, кніга прысвечаная найцікавейшай эпосе нашай мінуўшчыны — часам Вялікага Княства Літоўскага, дзе скансалідаваўся беларускі народ, беларускія землі адыгрывалі вызначальную ролю, а старабеларуская мова была дзяржаўнай.