Хадасевіч-Лісавая Кацярына. Казкі Сіняй падушкі

Хадасевіч-Лісавая Кацярына. Казкі Сіняй падушкі
14.99 р.
Вага: 520 г
Памеры: 205x205 мм



Казкі Сіняй падушкі: для дзяцей малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту / Кацярына Хадасевіч-Лісавая; мастак Рыта Цімохава. — Мінск : Выдавецкі дом «Звязда», 2013. — 200 с. : іл. — Цвёрдая вокладка

ISBN 978-985-7059-42-3

Хлопчык Стасік разам з мамай зрабіў сабе падушку. А пасля выявілася, што ўнутры яе жывуць маленькія істоты якія ведаюць шмат казак і цікавых гісторый. Кожную ноч, як толькі Стасік засынае, ён сустракаецца са сваім новым сябрам — камячком Пухлікам. Разам яны здзяйсняюць падарожжы ў самыя незвычайныя месцы.

Казкі Сіняй падушкі цікавыя і займальныя. Аматарам прыгод яны абавязкова прыйдуцца даспадобы. Запрашаем чытачоў разам з галоўнымі героямі перанесціся ў Краіну Сноў, дзе можа адбывацца самае неверагоднае...

Кацярына Хадасевіч-Лісавая

 

ЗМЕСТ

Падарожжа ў свет дзівосаў.
Вольга Аляксеева

ЯК З'ЯВІЛАСЯ СІНЯЯ ПАДУШКА

Казка першая.
ВЯСЁЛКАВАЯ КРАІНА

Казка другая.
ЯК ПРЫХОДЗІЦЬ НАТХНЕННЕ

Казка трэцяя.
ПЯТЫ ПЯЛЁСТАК

Казка чацвёртая.
КВЕТКАВАЯ КРАІНА

Казка пятая.
ВІРТУАЛЬНЫ ГОРАД

Казка шостая.
БЛАКІТНЫ СКАРБ

Казка сёмая.
БРАСЛАЎСКАЯ КАЗКА

Казка восьмая.
ПРА МУХУ-ЛАСУХУ

Казка дзявятая.
ХІТРАЯ БАНДА

Казка дзясятая.
АДВАЖНЫЯ РЫЦАРЫ

Кацярына Хадасевіч-Лісавая. Казкі Сіняй падушкі

 

Падарожжа ў свет дзівосаў

Прывітанне, маленькі чытач!

Ведаеш, табе вельмі пашанцавала! Ты трымаеш у руках цікавую кнігу, якую спецыяльна для цябе напісала маладая пісьменніца Кацярына Хадасевіч-Лісавая. Цяпер дзесяць дзён запар ты можаш здзяйсняць неверагодныя падарожжы ў самыя незвычайныя месцы разам з героямі гэтай кнігі — маленькім хлопчыкам Стасікам і яго сябрам Пухлікам. Менавіта дзесяць фантастычных казак змясціліся пад вокладкай гэтай кнігі. Перад сном ты можаш папрасіць маму ці тату пачытаць табе адну з іх, а можаш разам са сваім брацікам ці сястрычкай, лежачы пад цёплай коўдрай, чытаць па чарзе. Тады, я ўпэўнена, ты ўбачыш ноччу цікавы сон, у якім, верагодна, таксама адправішся ў незвычайнае падарожжа.

А, магчыма, табе самому, як і галоўнаму герою, захочацца зрабіць сваю ўласную падушку — такога колеру, які ты любіш больш за ўсё. I тады твая ружовая або жоўценькая падушка кожную ноч будзе дарыць табе каляровы сон.

А пакуль што адпраўляйся ў поўны дзівосаў свет. Там ты пазнаёмішся з незвычайнымі істотамі, якія могуць ствараць сапраўдныя цуды, як, напрыклад, камячок Пухлік, які жыве ў Сіняй падушцы. Гэта дзякуючы яму Стасік пабываў у Вясёлкавай і Кветкавай краінах, а таксама ў Віртуальным горадзе і шмат якіх іншых месцах. Кожнае падарожжа прыносіла ім цікавыя знаёмствы, вельмі часта Стасік і Пухлік прыходзілі на дапамогу сваім новым сябрам. У Вясёлкавай краіне, напрыклад, яны дапамагалі яе жыхарам стварыць новую вясёлку, якую ў іх украў кароль краіны Хуліганіі Злодзеюш Бандытавіч, а яшчэ хлопчыкі ратавалі ад цмока маленькую дзяўчынку Сафію, за што потым атрымалі магчымасць з гонарам звацца рыцарамі. Але ты і сам хутка даведаешся, як гэта ўсё адбывалася. Перагортвай старонку кнігі і знаёмся са Стасікам і Пухлікам.

Прыемнага табе чытання!
Вольга Аляксеева

 


Раім таксама паглядзець:
Сівец Таццяна. Самы лепшы падарунак
4.99 р.

Сівец Таццяна. Самы лепшы падарунак

Гэтая кніга — магчымасць зазірнуць у свет дзяўчынкі Танечкі, якая любіць сваіх бацькоў, ходзіць у дзіцячы садок, сябруе з Валем і Кацяй, а яшчэ — выдумляе незвычайныя гісторыі, якія дапамагаюць ёй убачыць самае важнае ў такім вялікім і няпростым жыцці, дзе дарослыя зусім нічога не разумеюць пра дзяцей, рыцараў не бывае, а ўзняцца ў паветра можна толькі на самалёце! Але Танечка ведае: калі моцна верыць, то мара абавязкова здзейсніцца.

Фэльтаўйс Макс. Жабка і чужынец
4.99 р.

Фэльтаўйс Макс. Жабка і чужынец

Аднойчы ў лес прыйшоў жыць чужынец — Пацучок. Качаня папярэдзіла, што пацукі — злодзеі. Яны лянівыя, брыдкія й брудныя. Гэта ведае кожны! Парсючок сказаў, што пацукам у лесе ня месца. Аднак Жабка вырашыла сама пайсьці й паглядзець...

Масла Алена. Пацучок Фэлік падарожнічае
4.99 р.

Масла Алена. Пацучок Фэлік падарожнічае

Кніга расказвае пра пацучка Фэліка, няўрымслівага і летуценнага жыхара гарадскіх сутарэнняў. Яму ўсё адно, што думаюць пра яго людзі і што многія яго нават баяцца. Ён задумаў пазнаёміцца са светам, які нашмат большы, чым яго родныя сутарэнні, і стрымаць адважнага падарожніка не могуць ніякія перасцярогі.

Азбукоўнік і лічылка
24.99 р.

Азбукоўнік і лічылка

Чытанка «Азбукоўнік і лічылка» — доўгачаканае ўнікальнае выданне, апрабаванае дашкольнымі ўстановамі краіны, якое адкрывае для дзяцей магчымасць атрымання першапачатковых чытацкіх і матэматычных ведаў. Матэрыял па вывучэнні літар і лічбаў грунтуецца на класічных творах беларускай літаратуры і творах сучасных аўтараў — апавяданнях, вершах, загадках, а таксама на вуснай народнай творчасці — народных казках, паданнях, забаўлянках і інш.

Клышка Анатоль. Чую, бачу, гавару
29.99 р.

Клышка Анатоль. Чую, бачу, гавару

Кніга-легенда, якая шматкроць перавыдавалася, і на якой выгадаваліся пакаленні!

Дапаможнік ахоплівае найбольш ужывальную, тэматычна згрупаваную лексіку, якая адлюстроўвае навакольны і ўнутраны свет дзіцяці. Тлумачэнне і засваенне слова даецца не толькі праз малюнак, але і праз жыццё яго ў сказе. Распрацаваны з улікам практычнага вопыту лепшых замежных выданняў падобнага тыпу.

Вашчанка Аляксандр. Хлопчык Лёкса і Купальскі Дзядок
6.09 р.

Вашчанка Аляксандр. Хлопчык Лёкса і Купальскі Дзядок

Сюжэт аповесці пабудаваны на тым, што гарадскі хлопчык прыязджае на канікулы ў вёску да бабулі і ў час святкавання Купалля знаёміцца з дзядком, які распавядае яму і ягоным сябрам паданні пра Змея, ваўкалакаў, дамавікоў, русалак, Вужынага цара. Пераплятаюцца гісторыя і сучаснасць, далёкае мінулае робіцца блізкім і зразумелым.