Цемушаў Віктар. На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага (сярэдзіна XIV — палова XVI ст.)

Цемушаў Віктар. На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага (сярэдзіна XIV — па
21.99 р.
Вага: 700 г
Памеры: 170x250 мм



На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага (сярэдзіна XIV — палова XVI ст.). В. М. Цемушаў; навук. рэд. В. Ф. Голубеў; пераклад з рускай мовы Н. Бакшанская, М. Мартысевіч, С. Цемушаў. — Смаленск: Інбелкульт, 2014. — 464 с.: [32] с. іл. — Цвёрдая вокладка

ISBN 978-5-9904531-2-8

Дадзеная кніга ўяўляе з сябе тэматычны збор прац вядомага беларускага гісторыка, спецыяліста па гістарычнай геаграфіі, картографа Віктара Цемушава.

Асобныя раздзелы кнігі ўпершыню ў айчыннай гістарыяграфіі дазваляюць пpacaчыць трансфармацыю ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага на працягу XIV — першай паловы XVI ст. Вызначанне літоўска-маскоўскай мяжы разглядаецца на фоне развіцця адносін дзвюх найбуйнейшых дзяржаў Усходняй Еўропы: ад першых тэрытарыяльных кантактаў і канфліктаў другой паловы XIV ст. да ўсталявання трывалай мяжы і памежных войнаў XV — першай трэці XVI ст.

Асобны раздзел прысвечаны лёсу Гомельскай воласці, якая на працягу доўгага часу займала памежнае становішча паміж ВКЛ і Вялікім Княствам Маскоўскім. У дадатку змешчаны працы аўтара па праблемах гістарыяграфіі, крыніцазнаўства і рэгіянальнай гісторыі, звязаныя з агульнай тэмай. Значную каштоўнасць кнізе надаюць гістарычныя карты, шэраг з якіх надрукаваныя ўпершыню.

 

ЗМЕСТ

Валянцін Голубеў. Ад навуковага рэдактара

Феномен літоўска-маскоўскага памежжа (замест уводзін)

Раздзел 1. Фарміраванне і змены літоўска-маскоўскай мяжы ў сярэдзіне XIV — першай трэці XVI ст.

Раздзел 2. Першыя тэрытарыяльныя кантакты і канфлікты паміж Маеквой і Вільняй у другой палове XIV — пачатку XV ст.

1. Барацьба Масквы і Вільні за панаванне над смаленскімі і чарнігаўскімі землямі ў сярэдзіне XIV ст.
2. Падтрымка Цверы і паходы Альгерда на Маскву. 1368—1372 гг.
3. Літоўска-маскоўскае супрацьстаянне на пачатку XV ст.

Раздзел 3. Падзел сфер уплыву ва Усходняй Еўропе. Перыяд устойлівай літоўска-маскоўскай мяжы

1. Літоўска-маскоўская дамова 1449 г.
2. Барацьба за Ржэву і ржэўскі адрэзак літоўска-маскоўскай мяжы ў сярэдзіне XIV — пачатку XVI ст.
3. Літоўска-цвярская мяжа
4. Фамінска-Беразуйскае княства паміж Вільняй, Масквой і Цвер’ю
5. Вяземскае княства на перыферыі Вялікага Княства Літоўскага. Уладанні князёў Крошынскіх
6. Павугор’е і Верхняя Ака ў сістэме абароны Вялікага Княства Літоўскага

Раздзел 4. Пачатак маскоўска-літоўскай барацьбы за перадзел "рускіх" зямель

1. "Вайна падчас міру". Характарыстыка першай памежнай вайны ВКЛ з Масквою (1486—1494 гг.)
2. Гісторыя даследавання і крыніцы па гісторыі першай памежнай вайны
3. Даціроўка вайны
4. Структура баявых дзеянняў
5. Падзеі вайны
6. Вынікі вайны

Раздзел 5. Землі Беларусі на літоўска-маскоўскім памежжы ў першай палове XVI ст.

1. Гомейская зямля як рэгіён даследавання
2. Гомейская воласць да канца XV ст.
3. Гомейская воласць пад уладай Масквы і фарміраванне ўезду ў 1500—1535 гг.
4. Гомейскі ўезд напярэдадні літоўска-маскоўскай вайны 1534—1537 гг.
5. Праблема Гомея на літоўска-маскоўскіх перагаворах 1537 г.
6. Гомейская зямля ў першыя гады пасля вызвалення (1535—1560) гг.
7. Змены ў складзе Гомейскай воласці пасля 1537 г.
8. Спрэчныя адрэзкі літоўска-маскоўскай мяжы ў першай палове XVI ст.

Заключэнне

Дадатак 1. Уяўленні пра тэрыторыі і межы Верхняокскіх княстваў у працах даследчыкаў

Дадатак 2. Гарады ў сістэме абароны ўсходняй мяжы
Вялікага Княства Літоўскага. Дзмітравец у XV—XVII стст
Гісторыя вывучэння Дзмітраўца. Праблема яго лакалізацыі. Крыніцы
Дзмітравец у падзеях XV ст
Адміністрацыйная прыналежнасць Дзмітраўца ў канцы XV ст
Дзмітравец на мяжы з Рэччу Паспалітай у XVII ст
Дзмітравец на старых картах
Роля Дзмітраўца ў сістэме абароны ўсходняй мяжы ВКЛ

Дадатак 3. Звесткі аб маскоўска-літоўскім памежжы ў пасольскіх кнігах часу Івана III
Спіс скарачэнняў
Спіс табліц
Спіс карт
Спіс фотаздымкаў і ілюстрацый
Бібліяграфія
Крыніцы
Даследаванні, даведнікі


Раім таксама паглядзець:
Бабятынскі Конрад. Ад Смаленску да Вільні. Вайна Рэчы Паспалітай з Масковіяй (16
11.99 р.

Бабятынскі Конрад. Ад Смаленску да Вільні. Вайна Рэчы Паспалітай з Масковіяй (1654—1655 гг.)

Кніга Конрада Бабятынскага прысвечаная гісторыі ваеннага канфлікту, у выніку якога ўвосень 1655 г. амаль усю тэрыторыю Вялікага Княства Літоўскага разам з ягонай сталіцай Вільняй занялі войскі маскоўскага цара Аляксея Міхайлавіча. Гэта быў першы этап вялікай вайны, якая працягвалася ў 1654—1667 гг. і завяршылася толькі Андрусаўскім замірэннем 31 студзеня 1667 г.

Арлоў Уладзімір, Герасімовіч Зьміцер. Краіна Беларусь. Вялікае Княства Літоўскае
49.99 р.

Арлоў Уладзімір, Герасімовіч Зьміцер. Краіна Беларусь. Вялікае Княства Літоўскае

Займальная і даступная для чытача любога ўзросту і ўзроўню адукацыі, кніга прысвечаная найцікавейшай эпосе нашай мінуўшчыны — часам Вялікага Княства Літоўскага, дзе скансалідаваўся беларускі народ, беларускія землі адыгрывалі вызначальную ролю, а старабеларуская мова была дзяржаўнай.

Бохан Юры, Скеп'ян Анастасія. Побыт феадалаў Вялікага Княства Літоўскага ў XV —
25.99 р.

Бохан Юры, Скеп'ян Анастасія. Побыт феадалаў Вялікага Княства Літоўскага ў XV — сярэдзіне XVII стагоддзя

Кніга прысвечана побыту пануючага саслоўя Вялікага Княства Літоўскага ў XV —сярэдзіне XVII стагоддзя.

Разглядаюцца важнейшыя аспекты матэрыяльнай культуры феадалаў — жыллё, харчаванне, адзенне, вялікая ўвага надаецца баўленню вольнага часу — паляванню, рыцарскім турнірам, гульням і забавам.

Кніга разлічана на гісторыкаў, студэнтаў, навучэнцау, на ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй Беларусі.

Ермаловіч Мікола. Беларуская дзяржава Вялікае княства Літоўскае
6.49 р.

Ермаловіч Мікола. Беларуская дзяржава Вялікае княства Літоўскае

Гэта – яго кніга жыцця. Мікола Ермаловіч працаваў над ёй да апошніх сваіх дзён, паспеўшы ўнесці ў яе ўсе неабходныя праўкі і дапаўненні. Слухач упершыню мае магчымасць у поўным выглядзе пазнаёміцца з праўдзівай гісторыяй беларускай дзяржавы Вялікага княства Літоўскага.