![]() |
1.11 р.
Вага: 250 г
Памеры: 145x215 мм
|
Мінск: Тэхналогія, 2008. — 176 с.
ISBN 978-985-458-172-9
Манаграфія прысвечана апісанню моўных сродкаў выражэння эмоцый — неабыякавага стаўлення чалавека да рэчаіснасці. Паказваюцца асаблівасці выкарыстання эматыўнай лексікі ў маўленні. Аўтар падае мадэлі эматыўных выказванняў, даследуе адметнасці іх ужывання. Разглядаюцца таксама графічныя сродкі абазначэння эмоцый, у тым ліку ў інтэрнэт-зносінах. Звяртаецца ўвага на ролю жэстаў і мімікі ў працэсе камунікацыі.
Матэрыял кнігі пададзены ў даступнай форме, таму адрасуецца не толькі навукоўцам, выкладчыкам, студэнтам-філолагам, але і ўсім, хто хоча глыбей спазнаць беларускую мову.
ЗМЕСТ
УВОДЗІНЫ
ЭМАТЫЎНАСЦЬ ЯК МОЎНЫ ФЕНОМЕН
Эмацыянальнасць і эматыўнасць: падставы размежавання
Эматыўнасць як функцыянальна-семантычная катэгорыя
Суадносіны эматыўнасці з экспрэсіўнасцю і ацэначнасцю
МОЎНЫЯ СРОДКІ ПЕРАДАЧЫ ЭМОЦЫЙ
Інтанацыя як галоўны сродак выражэння эмоцый
Лексічныя сродкі абазначэння эмоцый
Канатацыя і яе складнікі
Эматыўны і экспрэсіўны кампаненты лексічнай семантыкі
Эматыўны і ацэначны кампаненты лексічнай семантыкі
Праблема вылучэння эматыўнай лексікі ў мовазнаўстве
Тыпалогія лексічных сродкаў абазначэння эмоцый у сучаснай беларускай мове
Структура лексічнага мікраполя катэгорыі эматыўнасці
Сінтаксічныя мадэлі эматыўных выказванняў
МАЎЛЕНЧЫЯ СРОДКІ ВЫРАЖЭННЯ ЭМОЦЫЙ
Эматыўныя выказванні
Эматыўныя выказванні ў сістэме камунікатыўных тыпаў сказаў
Крытэрыі вылучэння эматыўных выказванняў
Асаблівасці эматыўных выказванняў
Эматыўныя выказванні з маркёрамі эматыўнасці
Эматыўныя выказванні, пабудаваныя па пэўных сінтаксічных мадэлях
Ужыванне выклічнікаў
Структура сінтаксічнага мікраполя катэгорыі эматыўнасці
Кантэкст і кансітуацыя як неабходныя ўмовы для рэалізацыі эматыўнай семантыкі
Паралінгвістычныя сродкі выражэння эмоцый
Параграфічныя сродкі абазначэння эмоцый
Выкарыстанне традыцыйных графічных сродкаў для перадачы эмоцый
Перадача эмоцый у віртуальнай камунікацыі
ЗАКЛЮЧЭННЕ
ЛІТАРАТУРА
ДАДАТАК 1
Лексіка называння эмоцый, зафіксаваная ў слоўніках
ДАДАТАК 2
Эматыўная лексіка, зафіксаваная ў слоўніках