Дубавец Сяргей. Вершы

Дубавец Сяргей. Вершы
1.99 р.
Вага: 110 г
Памеры: 125x200 мм



Эсэ. – Мінск : Медысонт, 2007. – 224 с. – (Бібліятэчка часопісу "Дзеяслоў"; вып. 5).

ISBN 978-985-6530-73-2

Новая кніга Сяргея Дубаўца – гэта прыватнае дасьледаваньне сучаснай паэзіі, яе сутнасьці, структуры і "падводных плыняў". Упершыню "Вершы" прагучалі ў аўтарскім чытаньні ў перадачы "Вострая Брама" Беларускай службы радыё "Свабода" (2007).

ЗЬМЕСТ

1. Чаго ніколі не было і больш ніколі ня будзе
2. "Жаночая паэзія"
3. Вершы пра вершы
4. Паэзія або сьмерць
5. Д'яблавы дзеці
6. "Тутэйшыя"
7. Крыўда паэтаў
8. Адарвацца ад тэксту

Сяргей Дубавец – пісьменьнік, журналіст, выдавец. Нарадзіўся 17 верасьня 1959 году ў Мазыры. Скончыў факультэт журналістыкі БДУ (1979 – 1984). Служыў у войску. Заснавальнік і рэдактар газетаў "Свабода" (1990 – 1991) і "Наша Ніва" (1991 – 2000), радыё "Балтыйскія Хвалі" (2000 – 2001), аўтар перадачы "Вострая Брама" на радыё "Свабода" (з 1997-га). Жыве ў Вільні. Выдаў кнігі: "Практыкаваньні" (1991), "Русская книга" (1997), "Дзёньнік прыватнага чалавека" (1998), "Вострая Брама" (2005), "Як?" (2009).

"У новым выданні [Сяргей Дубавец] прадстае перад чытачом як таленавіты эсэіст, назіральны крытык, глыбокі філосаф, а ў першую чаргу – як сапраўдны аматар беларускай паэзіі. Гэта адчуваецца хаця б па тым, што амаль на кожнай старонцы новай кнігі можна знайсці вершы самых розных беларускіх аўтараў, прычым тэксты прыводзяцца спадаром Дубаўцом часцей за ўсё цалкам і вельмі натуральна ўпісваюцца ў агульны аповед.

Сярод паэтаў, якія найбольш часта згадваюцца Сяргеем Дубаўцом, можна знайсці прадстаўнікоў некалькіх пакаленняў, пабачыць імёны Раісы Баравіковай, Алеся Разанава, Леаніда Дранько-Майсюка, Алега Мінкіна, İгара Бабкова, Таццяны Сапач, Леаніда Галубовіча, Адама Глобуса, а таксама зусім маладых паэтаў Віктара Жыбуля, Вальжыны Морт, Андрэя Адамовіча, Віталя Рыжкова, Усевалада Сцебуракі і многіх іншых…" (Віка Трэнас, паводле Urban.by)


Раім таксама паглядзець:
Дубавец Сергей. Русская книга
4.49 р.

Дубавец Сергей. Русская книга

"Русская книга" (первое издание — 1998 г.) состоит из текстов, написанных автором в 1990-е гг. для периодических изданий, выходящих на русском языке: журналов "Нёман", "Белорусский климат" и "Вильнюс", газеты "Свабода" и московской "Литературной газеты".

Дубавец Сяргей. Вострая Брама
1.83 р.

Дубавец Сяргей. Вострая Брама

"Вострая Брама" – супольны праект Радыё Свабода і рэдакцыі газэты "Наша Ніва". У 1998 годзе перадача была ўганараваная прэміяй імя Алеся Адамовіча Беларускага ПЭН-цэнтру. У дадзенае выданьне ўвайшлі выбраныя скрыпты.

Дубавец Сяргей. Як?
1.60 р.

Дубавец Сяргей. Як?

Мадэлі сучаснай этыкі ад "А" да "Я" аўтар сабраў у энцыкляпэдыю паводзінаў: як бараніцца і як галасаваць, як дараваць і як любіць, як сябраваць і як хітраваць? Няўжо разам з эпохамі зьмяняецца ня толькі сьвет вакол нас, але й нашы ўласныя ўяўленьні пра "вечнае", пра багацьце й беднасьць, геройства й прыстасаванства, а ўрэшце – пра дабро і зло?..