![]() |
16.99 р.
Вага: 370 г
Памеры: 210x250 мм
|
Сонечная паляна : казка. / Валеры Гапееў; мастак Марыя Міцкевіч. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2013. — 70 с. : іл. — Цвёрдая вокладка
ISBN 978-985-02-1468-3
Жылі-былі на адной вясёлай паляне разам з іншымі звярамі Вожык і Заяц. Добра ім жылося, ды ў адзін дзень хмары засланілі сонца і пачаў ісці дождж, доўгі, бясконцы. Хіба зачырванеюць ягады, вырастуць грыбы? Што рабіць? Па падказцы мудрага Крумкача Вожык і Заяц пайшлі ў лес шукаць іншую паляну.
Маленькія героі перажывуць шмат прыгодаў, адшукаюць многа розных палян, быццам і сонечных… Але ўсё адно яны вернуцца на сваю родную паляну, і стане яна самай сонечнай ва ўсім свеце. Чаму вернуцца Вожык і Заяц і ад чаго сонца ззяе над іх родным домам – у гэтай казцы.
ЗМЕСТ
Што апавёў Крумкач
Куды прывяла прамая дарога
Калі ўсім усяго пароўну
Уцёкі
Ягады няверы
Час верыць
Моцны слабаму не таварыш?
Цяжкае вяртанне
Калі разам
Валеры Гапееў — беларускі пісьменнік. Нарадзіўся на Гомельшчыне, у пасёлку Восаў (Рагачоўскі раён) ў 1963 годзе, у вясковай сям'і. Вучыўся ў Балатнянскай сярэдняй школе, потым - у Мінскім электратэхнікуме сувязі (цяпер - каледж сувязі). Працаваў майстрам у вучылішчы ў Казахстане, служыў у арміі. Пасля - работа на мінскім "Інтэграле". У 1992 годзе пераехаў з сям'ёй у Івацэвічы. Тут працаваў на заводзе. У гэты час стаў пісаць прозу. Першае сур'ёзнае апавяданне надрукавала "Маладосць" - "Абсалютнае жаданне". Часопіс "Крыніца" надрукаваў дэтэктыў на рускай мове "…И два в остатке". Невялікія карацелькі друкаваліся ў газетах.