![]() |
5.99 р.
Вага: 1020 г
Памеры: 225x295 мм
|
Мінск : Беларусь, 2010. — 152 с.: іл. Цвёрдая вокладка.
ISBN 978-985-01-0888-3
У «Малой дзіцячай Чырвонай кнізе», якая пабачыла свет у 2008 годзе, аўтар у займальнай і дасціпнай форме расказаў пра рэдкія і тыя, што знікаюць, віды беларускай фаўны. Цяпер вядомы пісьменнік прапануе чытачам папулярнае літаратурна-мастацкае выданне, дзе, зноў жа, у цесным спалучэнні верша і празаічнай замалёўкі апавядаецца пра ахоўныя расліны Беларусі. Між іншым, паводле дадзеных доктара біялагічных навук Н. В. Казлоўскай, за апошнія 100 гадоў з флоры нашай рэспублікі знікла каля 70 відаў раслін, арэал многіх іншых відаў істотна скараціўся.
Несумненна, гэтая кніга, як і папярэдняя, будзе мець вялікую практычную карысць у экалагічным выхаванні школьнікаў. Па-свойму арыгінальна і свежа распрацоўваюцца аўтарам вобразы ахоўных раслін, напрыклад, такіх, як святаяннік горны, чараўнік зеленакветкавы, чыставуст каралеўскі і іншыя, якія, стаўшы носьбітамі эстэтычных узораў, шырока ўключаюцца ў беларускую міфалогію і традыцыйную вусна-паэтычную творчасць. Многія вершы напісаны з гумарам і дасціпнай усмешкай.
Выданне ілюстравана каляровымі здымкамі, выкарыстаны алфавітны прынцып падачы матэрыялу, назвы раслін даюцца на беларускай і рускай мовах, кніга вялікага фармату ў цвёрдай вокладцы.
Віктар Гардзей – Нарадзіўся ў 1946 годзе ў вёсцы Малыя Круговічы на Ганцаўшчыне. Пасля заканчэння Вялікакруговідкай сярэдняй школы працаваў у калгасе, у ляхавіцкай раённай газеце «Будаўнік камунізму» і ганцавіцкай раённай газеце «Савецкае Палессе». Завочна скончыў факультэт журналістыкі Белдзяржуніверсітэта. Працаваў у часопісах «Беларусь», «Родная прырода», «Маладосць», «Полымя», «Вожык», у выдавецтве «Мастацкая літаратура», цяпер працуе ў штотыднёвіку «Літаратура і мастацтва».
Аўтар зборнікаў паэзіі «Касавіца», «Верасное палясоўе», «Засевак Радзімы», «Незабудкі азёр», «Узрушэнне», «Дзікая пчала», «Зялёныя дажджы», «Межань», «Трыадзінства», кніг прозы «Дом з блакітнымі аканіцамі», «Карані вечнага дрэва», «Уратуй ад нячыстага», трылогіі «Аселіца ў басейне Чорнага мора», рамана «Бедна басота», паэтычных кніжак для дзяцей «Чырвоны грабеньчык», «На арэхавай палянцы», «Коцікі на вярбе», «Мой тата — трактарысі», «Зай, які лічыў варон», «Зайкава балалайка», «У бары на зары», «Малой дзіцячай Чырвонай кнігі», прысвечанай ахоўнай беларускай фаўне.
Пераклаў на беларускую мову раманы Г. Флабэра «Саламбо» і Р. Стывенсана «Чорная страла», аповесць-казку Э. Гофмана «Шчаўкунок, ці Мышыны кароль», кнігу казак народаў Еўропы «Хрустальны калодзеж» і інш.
Лаўрэат літаратурных прэмій імя I. Мележа і Залаты Купідон.
У вёсцы Малыя Круговічы імем Віктара Гардзея названа вуліца, на якой ён нарадзіўся і жыў.
Артыкул пра аўтара ў Вікіпедыі.