Гардзіенка Наталля, Юрэвіч Лявон. Рада БНР 1947-1970. Падзеі. Дакументы. Асобы.

Гардзіенка Наталля, Юрэвіч Лявон. Рада БНР 1947-1970. Падзеі. Дакументы. Асобы.
10.99 р.
Вага: 830 г
Памеры: 145x200 мм



Рада БНР 1947-1970. Падзеі. Дакументы. Асобы./ Наталля Гардзіенка, Лявон Юрэвіч. — Мінск: Кнігазбор, 2013. — 648 с. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны ; кніга 22) — Цвёрдая вокладка

ISBN 978-985-7089-07-9

Кніга прысвечаная 110-м угодкам з дня нараджэння першага прэзідэнта паваеннай Рады БНР Міколы Абрамчыка (1903—1970). Змест выдання складаюць матэрыялы, звязаныя з дзейнасцю арганізацыі: пратаколы, дакументы, ліставанне, бібліяграфія, хроніка, біяграфічныя нарысы асобных дзеячаў. У гістарычным нарысе зробленая спроба асэнсавання асноўных напрамкаў гісторыі Рады БНР першых паваенных дзесяцігоддзяў.

Кніга ўяўляе з сябе першую спробу рэпрэзентацыі матэрыялаў эміграцыйнай дзейнасці Рады БНР.

Рэцэнзент — доктар гістарычных навук Юры Грыбоўскі.

Кніга выдадзеная сумесна з Беларускім інстытутам навукі і мастацтва (Нью-Ёрк, ЗША).

Аўтары і МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” выказваюць падзяку Беларуска-амерыканскаму грамадскаму цэнтру “Полацак” (ЗША) і Згуртаванню беларусаў у Вялікай Брытаніі за дапамогу ў выданні кнігі.

 

“Кардынальным для нас заўсёды было пытаньне, як гэты заходня-дэмакратычны сьвет, галоўна Амэрыка, расцэньвае нашую праблему й як яна да яе аднясецца. Мушу з прыемнасьцю сьцьвердзіць, што праца нашай палітычнай эміграцыі за доўгія часы яе прабываньня на Захадзе, пачынаючы ад Прэзыдэнта П. Крэчэўскага й Прэзыдэнта В. Захаркі да сяньняшніх дзён не прайшла марна... [...] Усе намаганьні й заклікі Крэчэўскага-Захаркі ад 1922 году да Лігі Нацыяў і вялікіх дзяржаваў не засталіся бяз рэха. Калі ў той час гэтыя дзяржавы былі глухімі на нашыя справядлівыя патрабаваньні, дык сяньня галоўныя пункты нашае аргумэнтацыі можна пачуць з вуснаў палітыкаў і дзяржаўных мужоў Захаду ў іхных выступленьнях і афіцыяльных заявах. Гэта зьяўляецца найлепшым доказам правільнасьці нашае палітычнае прагнозы адносна бальшавіцкай небясьпекі для цэлага сьвету, а з другога боку доказам нашага непахіснага на працягу дзясяткаў гадоў змаганьня з бальшавізмам”.

Мікола Абрамчык

 

ЗМЕСТ

Ад аўтараў

Раздзел І:
Рада БНР Міколы Абрамчыка: гістарычны нарыс

Перадгісторыя
Аднаўленне Рады БНР
Нямецкі перыяд дзейнасці Рады БНР (1948 — пачатак 1950 г.)
Арганізацыйная структура
Унутраная палітыка Рады БНР
Знешняя палітыка Рады БНР
Амерыканскі перыяд дзейнасці Рады БНР (1950—1970 гг.)
Пераезд у Амерыку і першыя арганізацыйныя праблемы
Амерыканскі камітэт і стварэнне адзінага фронту антыбальшавіцкай барацьбы
Нутраныя праблемы ў Радзе БНР у 1950-х гг.
Беларуская рэдакцыя радыё “Вызваленне / Свабода”
Беларусы ў Інстытуце вывучэння гісторыі і культуры СССР
Рада БНР і Парыжскі блок
Дзейнасць Рады ў 1960-х гг.
Смерць Міколы Абрамчыка і справа архіву Рады БНР

Раздзел ІІ:
Пратаколы

Пратакол № 2 паседжаньня Прэзыдыюму Рады БНР 21 чэрвеня 1948 г. у Остэргофэне
Пратакол паседжаньня Рады міністраў Беларускае Народнае Рэспублікі 20.8.1948 г., Міхельсдорф — Нямеччына
Пратакол паседжаньня Рады міністраў Беларускае Народнае Рэспублікі 27.11.1948 г., Віндзішбэргердорф — Нямеччына
Пратакол паседжаньня Рады міністраў Беларускае Народнае Рэспублікі 25.12.1948 г. Віндзішбэргердорф — Нямеччына
Пратакол паседжаньня Рады міністраў Беларускае Народнае Рэспублікі 26.2.1949 г. Віндзішбэргердорф — Нямеччына
Пратакол паседжаньня Рады міністраў Беларускае Народнае Рэспублікі 9.4.1949 г. Віндзішбэргердорф — Нямеччына
Пратакол паседжаньня Рады міністраў Беларускае Народнае Рэспублікі 3.10.1949 г. Розэнгайм — Нямеччына
Пратакол паседжаньня Рады міністраў Беларускае Народнае Рэспублікі 14–15.10.1949 г. Розэнгайм-Нямеччына
Пратакол паседжаньня Рады міністраў Беларускае Народнае Рэспублікі 30.11.1949 г. Розэнгайм — Нямеччына
Пратакол паседжаньня Рады міністраў Беларускае Народнае Рэспублікі 27.12.1949 г. Розэнгайм — Нямеччына
Пратакол паседжаньня Рады міністраў Беларускае Народнае Рэспублікі 1 кастрычніка 1950 г. Нью Ёрк, ЗГА
Пратакол паседжаньня Рады міністраў Беларускае Народнае Рэспублікі 22 кастрычніка 1950 г. Нью Ёрк, ЗГА
Пратакол паседжаньня Рады міністраў Беларускае Народнае Рэспублікі 3 сьнежня 1950 г. Нью Ёрк, ЗГА
Пратакол паседжаньня Рады міністраў Беларускае Народнае Рэспублікі 1 студзеня 1951 г. Нью Ёрк, ЗГА
Пратакол паседжаньня Рады міністраў Беларускае Народнае Рэспублікі 7 студзеня 1951 г. Нью Ёрк, ЗГА
Пратакол паседжаньня Рады міністраў Беларускае Народнае Рэспублікі 28 студзеня 1951 г. Нью Ёрк, ЗГА
Пратаколы Шостай Сэсіі Рады Беларускай Народнай Рэспублікі, што адбылася дня 28 кастрычніка, 11 лістапада, 25 лістапада 1951 году, 3 лютага, 16 сакавіка 1952 году ў памешканьні “Беларускай Хаткі” 461 Ашфорд Стрыт, Бруклін, Нью-ёрк, ЗША
Пратакол першага паседжаньня VІ Сэсіі Рады Беларускай Народнай Рэспублікі, што адбылося 28 кастрычніка 1951 году ў Нью Ёрку (Амэрыка)
Пратакол другога паседжаньня VІ Сэсіі Рады Беларускай Народнай Рэспублікі, што адбылося 11 лістапада 1951 году ў Нью Ёрку (Бруклін), ЗША
Пратакол трэцяга паседжаньня VІ Сэсіі Рады Беларускай Народнай Рэспублікі, што адбылося 25-га лістапада 1951 году ў Нью Ёрку (Бруклін), ЗША
Пратакол чацьвёртага паседжаньня VІ Сэсіі Рады Беларускай Народнай Рэспублікі, што адбылося 3-га лютага 1952 году
Пратакол пятага паседжаньня VІ Сэсіі Рады Беларускай Народнай Рэспублікі, што адбылося 16 сакавіка 1952 году ў Нью Ёрку (Бруклін), ЗША
Пратакол пашыранага паседжаньня Прэзідыюму Рады Беларускай Народнай Рэспублікі 26 кастрычніка 1952 г. у Нью-Ёрку
Пратаколы Сёмай Сэсіі Рады Беларускай Народнай Рэспублікі
Пратакол Першага паседжаньня VІІ Сэсіі Рады Беларускай Народнай Рэспублікі дня 10-га траўня 1953 году; 2 п. п. у Брукліне
Пратакол другога паседжаньня VІІ Сэсіі Рады Беларускай Народнай Рэспублікі дня 7-га лістапада 1953 году; а гадзіне 12
Пратакол трэцяга паседжаньня VІІ Сэсіі Рады Беларускай Народнай Рэспублікі дня 8-га лістапада 1953 году; Бруклін
Пратакол чацьвёртага паседжаньня VІІ Сэсіі Рады Беларускай Народнай Рэспублікі дня 28-га лістапада 1953 году
Пратакол пятага паседжаньня VІІ Сэсіі Рады Беларускай Народнай Рэспублікі дня 29-га лістападу 1953 году
Пратакол VІ-га паседжаньня VІІ Сэсіі Рады Беларускай Народнай Рэспублікі дня 20-га сьнежня 1953 году
Пратакол VІІ-га паседжаньня VІІ Сэсіі Рады Беларускай Народнай Рэспублікі дня 10-га студзеня 1954 году
Пратакол VІІІ-га паседжаньня VІІ Сэсіі Рады Беларускай Народнай Рэспублікі дня 24-га студзеня 1954 году ў Брукліне, ЗША
Пратакол ІX-га паседжаньня VІІ Сэсіі Рады Беларускай Народнай Рэспублікі дня 31-га студзеня 1954 году
Пратакол X-га паседжаньня VІІ Сэсіі Рады Беларускай Народнай Рэспублікі дня 14 лютага 1954 году
Пратакол XІ-га паседжаньня VІІ Сэсіі Рады Беларускай Народнай Рэспублікі дня 7 сакавіка 1954 году
Пратакол XІІ-га паседжаньня VІІ Сэсіі Рады Беларускай Народнай Рэспублікі дня 4 красавіка 1954 году
8-ая Сэсія Рады БНР
Урачыстае адчыненьне
Паседжаньні Сэсіі
Паседжаньні Прэзыдыюму й Сакратарыяту Рады БНР
Пратакол 9-ай Сэсіі Рады БНР ад 22 травеня 1960 г.
Паседжаньне ад 12 чэрвеня 1960 г.
Паседжаньне ад 19-га чэрвеня 1960 г.
Пратакол злучанага паседжаньня Сакратарыяту Рады БНР і Прэзыдыюму сэктару Рады БНР у ЗША з дня 23-га сьнежня 1962 году
Пратакол пашыранага паседжаньня Прэзыдыюму і Ураду БНР з дня 20-га кастрычніка 1963 году
Пратакол пашыранага паседжаньня Прэзыдыюму і Ураду БНР з дня 1-га сакавіка 1964 году
Пратакол паседжаньня Прэзыдыюму і Сакратарыяту Рады БНР з дня 24-га красавіка 1966 году
Пратакол 10-ае Сэсіі Рады Беларускае Народнае Рэспублікі, праведзенае 13-га красавіка 1968 г. у Нью Ёрку
Пратакол № 1 злучанага паседжаньня Прэзыдыюму і Сакратарыяту Рады БНР з дня 19-га красавіка 1969 году; Нью Ёрк
Пратакол № 2 паседжаньня Прэзыдыюму і Ўраду Рады БНР з дня 15-га лістапада 1969 году
Пратакол № 3 паседжаньня Рады БНР з дня 20-га чэрвеня 1970 г.

Раздзел ІІІ:
Дакументы

Nоtаtkа z pоbуtu Prеzуdеntа B.R.L. Mіkоlаjа Аbrаmczуkа w Lоndуnе оd 10.07.47 dо 06.08.1947 g.
Статут Рады Беларускай Народнай Рэспублікі
Дэклярацыя Рады Беларускае Народнае Рэспублікі (БНР)
Цэнтральныя Беларускія дзяржаўныя, палітычныя, грамадзкія й прафэсыйныя арганізацыі на эміграцыі
Інструкцыя № 1 Прадстаўніком Ураду БНР у розных дзяржавах сьвету
Інструкцыя № 3 Прадстаўніком Ураду БНР у розных дзяржавах сьвету
Інструкцыя № 4 Прадстаўніком Ураду БНР у розных дзяржавах сьвету
Інфармацыя № 1 Прадстаўнікам Ураду БНР у розных дзяржавах сьвету
Фактычныя дадзеныя аб стане беларускае эміграцыі (паводле справаздачы прадстаўнікоў Ураду БНР на 01.05.1949 г.)
Зварот да Спадароў Радных Рады БНР
Камунікат Сакратарыяту Прэзыдыюму Рады БНР
Постановление о создании Совета Освобождения Народов России
Камунікат Нацыянальнага Блёку Абароны Незалежнасьці і Непадзельнасьці Беларусі
Да сяброў Рады БНР
Канфідэнцыяльная Інструкцыя Nо. 101
Праект рэарганізацыі Рады БНР

Раздзел ІV:
Ліставанне

Лісты Міколы Абрамчыка
Лісты Аўгена Каханоўскага
Ліст Янкі Ліманоўскага
Ліст Аляксандра Махноўскага
Лісты Янкі Сурвілы

Раздзел V:
Бібліяграфія

Перыядычныя выданні Рады БНР (1947—1970)
Паасобныя выданні Рады БНР (1947—1970)
Бібліяграфія матэрыялаў да гісторыі Беларускай Народнай Рэспублікі на старонках газетаў “Бацькаўшчына” і “Беларус”

Раздзел VІ:
Асобы

З жыцьця й дзейнасьці Міколы Абрамчыка
Наш першы: Язэп Варонка
Патрыёт крыўскай дзяржавы: Антон Адамовіч
Раіса і Вінцэнт Жук-Грышкевічы
На скрыжаванні вятроў: Янка Ліманоўскі
Малодшы брат: Ізідар Плашчынскі
Сувой жыцця: Мікола Панькоў
Псеўданім — Крывічанін: Лявон Савёнак
Палітык і гісторык: Аўген Калубовіч (Каханоўскі)
З імем Скарыны: Вітаўт Тумаш
Нязломная: Наталля Арсеннева

Раздзел VІ:
Хроніка дзейнасці Рады БНР (1946—1970)

Слоўнік скаротаў
Іменны паказнік

 


Раім таксама паглядзець:
Латышонак Алег. Жаўнеры БНР
12.99 р.

Латышонак Алег. Жаўнеры БНР

Выданне змяшчае творы Алега Латышонка, у якіх разглядаюцца спробы стварэння беларусамі нацыянальных вайсковых фармаванняў у канцы 1910-х — пачатку 1920-х гг. Асноўную яго частку складае пераклад на беларускую мову фундаментальнай працы «Беларускія вайсковыя фармаваньні: 1917—1923 гады», рэшту — комплекс артыкулаў пра жыццё і дзейнасць генерала Станіслава Булак-Балаховіча і пра асобныя старонкі ўзброенага змагання беларусаў за ўласную дзяржаву.

Адамовіч Антон. Да гісторыі беларускае літаратуры
13.99 р.

Адамовіч Антон. Да гісторыі беларускае літаратуры

У гэтым выданьні, якое знаёміць чытача з малавядомымі старонкамі гісторыі беларускай літаратуры, у храналягічным парадку зьмешчана пераважная бальшыня матэрыялаў, якія можна аднесьці да літаратуразнаўчай спадчыны Антона Адамовіча (1909 – 1998).

Акудовіч Валянцін. Архіпелаг Беларусь
7.99 р.

Акудовіч Валянцін. Архіпелаг Беларусь

Кніга дыялогаў складзеная з фрагментаў гутарак, дыскусій ды палемік, у якіх аўтар браў удзел пачынаючы з 1994 г. Усе пытанні і адказы задзіночаныя паводле пэўных тэмаў: гісторыя, культура і рэлігія, літаратура, філасофія, прыватнае жыццё. Кожнай тэме папярэднічае міні эсэ аўтара. Кніга разлічаная на тых, хто ўласнаруч будуе Беларусь.

Латышонак Алег, Мірановіч Яўген. Гісторыя Беларусі ад сярэдзіны XVIII ст. да пач
11.99 р.

Латышонак Алег, Мірановіч Яўген. Гісторыя Беларусі ад сярэдзіны XVIII ст. да пачатку XXI ст.

Хоць асноўнай мэтавай аўдыторыяй дадзенага падручніка зьяўляліся беларусы, якія сёньня жывуць у Польшчы, цікавасць яна ўяўляе і для жыхароў мэтраполіі, г. зн. Рэспублікі Беларусь. Ужо на самым пачатку кнігі, ва ўступе, аўтары прадэкляравалі, што "мы будзем адстойваць перш за ўсё беларускі, а ня польскі пункт гледжаньня на гістарычныя падзеі, але без празьмернага шанаваньня беларускіх гістарычных мітаў".