Гаўрыловіч Уладзімір. Анёлак мой, Анёлак...

Гаўрыловіч Уладзімір. Анёлак мой, Анёлак...
13.99 р.
Вага: 450 г
Памеры: 145x210 мм



Анёлак мой, Анёлак... : раман, аповесці / Уладзімір Гаўрыловіч.— Мінск : Выдавецкі дом "Звязда", 2014.— 312 с. — Цвёрдая вокладка.

ISBN: 978-985-7083-12-1

Назвай кнігі стала не назва змешчанага у ей рамана "Забранае шчасце", а адной з дзвюх яе аповесцей — "Анёлак мой, Анёлак...". Гэта не выпадкова, бо тры творы У. Гаўрыловіча — раман і дзве аповесці — знітоўвае тэма кахання. Адрозненне твораў — у храналагічным фоне і гістарычных абставінах раскрыцця тэмы: у аповесцях — пачатак XXI стагоддзя, у рамане — 30-я гады мінулага стагоддзя, асноунай падзеяй якіх стала калектывізацыя, з якой былі звязаны часцей за ўсё лёсы нешчаслівыя і адначасова такія незабыўныя па сваім унутраным чалавечым харастве.

Падзеі, адлюстраваныя у творах У. Гаўрыловіча, адбываюцца у глыбінцы Палесся.

Для шырокага кола чытачоў.

Гаўрыловіч Уладзімір. Анёлак мой, Анёлак...

ЗМЕСТ

Забранае шчасце. Раман

Частка I. Хмары над хатамі
Частка II. Дзе ты, доля?
Частка III. Звод
Частка IV Плата за каханне
Замест пасляслоўя

Анёлак мой, Анёлак... Рамантычная аповесць
Пах чаромхі. Рамантычная аповесць

БІЯГРАФІЧНЫЯ ЗВЕСТКІ

Гаўрыловіч Уладзімір Мікалевіч нарадзіўся 30 жніўня 1967 года ў вёсцы Вятчын Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці. Скончыў філалагічны факультэт Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя А. М. Горкага (1991).

Працаваў настаўнікам беларускай мовы і літаратуры ў Вятчынскай сярэдняй школе, галоўным рэдактарам раённай газеты "Новае Палессе", галоўным рэдактарам гарадской газеты "Гомельскія ведамасці". Старшыня Гомельскага абласнога аддзялсння грамадскага аб'яднання "Саюз пісьменнікаў Беларусі".

Аўтар кніг прозы "Споднія яблыкі" (1999), "Забранае шчасце" (2001), "Глыбокія карані" (2001), "На мяжы" (2003), "Плата за каханне" (2007) і публіцыстыкі "...Дзе над горадам лунаюць буслы" (2000), "Крокі па роднай зямлі" (2005), "Запрашэнне" (2007) і інш.


Раім таксама паглядзець:
Ткачоў Васіль. Так і жывём, брат
12.99 р.

Ткачоў Васіль. Так і жывём, брат

У кнігу Васіля Ткачова "Так і жывём, брат" увайшлі лепшыя апавяданні і аповесці. Пераважная большасць твораў — пра людзей, якіх у народзе называюць дзівакамі, аднак без іх, лічыць аўтар, не такім цікавым было б наша супярэчлівае жыццё.

Адам Мікола. Шоўк
8.49 р.

Адам Мікола. Шоўк

Жыццё на грані, каханне насуперак, адданасць як дадзенасць, а боль і перамога болю як існасць, разам з тым інтымная спавядальнасць Miлера, іранічнасць Букоўскі, лірызм Саган, смеласць Фолкнера, грындхаўс Таранціна і Радрыгеса — такая сёння проза Міколы Адама.

Станкевіч Юры. Брамнік заўжды самотны
9.99 р.

Станкевіч Юры. Брамнік заўжды самотны

Новая кніга Юры Станкевіча разлічана на тых, хто любіць спорт, прыгоды, актыўнае, здаровае жыццё. Дзеянне прадстаўленых у зборніку мастацкіх твораў адбываецца як у сучаснасці, так і ў далёкім або блізкім мінулым; часам яно нясе прытчавую ці фантастычную афарбоўку.