Ягоўдзік Уладзімір. Шчыраю ноччу

Ягоўдзік Уладзімір. Шчыраю ноччу
2.59 р.
Вага: 420 г
Памеры: 145x215 мм



Проза / маст. П. Ю. Татарнікаў. – Мінск : Літаратура і Мастацтва, 2009. – 272 с. : іл. – (Лімаўскі фальварак).

ISBN 978-985-6720-81-2

Новую кнігу У. Ягоўдзіка склалі апавяданні і аповесці "Вочы Начніцы", "І пазвала я…", якія вызначаюцца тонкім лірызмам, светлай музыкай слова.

У раздзеле "Лістадзён" змешчаны штрыхі да партрэтаў пісьменнікаў У. Калесніка, У. Караткевіча, Я. Скрыгана, А. Пісьмянкова, мастакоў А. Лось, У. Савіча, В. Славука і іншых, творчасць якіх – адметная старонка ў беларускай культуры.

ЗМЕСТ

ПАРОМНАЯ ДАРОГА
Аповесці

Вочы Начніцы
"І пазвала я..."
Янка і Ружа (Аповесць-казка)

ЗАЛАТЫЯ КРОСНЫ ДУШЫ
Штрыхі да партрэтаў

3 Добраччу ў сэрцы
Чараўніца з лясной хаткі
Вечар з Караткевічам
Дзядзька Ян
"Паэзія – акі пціца..."
"Я пачуў твой голас..."
Залатыя кросны душы
Бог Фукуракудзю
Райскія сны Алены Кіш
Малітва
Казачнік Славук
Жаўрукі Уладзіміра Савіча
"Іншага шляху я не ведаю..."
На крылах песні
Кляймо

УСПАМІН ПРА САД
Апавяданні, абразкі

Пасылка з дому
Пугачова песня
Перадзім'ем
Шчыраю ноччу
Чаканне касцоў
Здзіўленне
Успамін пра сад
Шумёлы
Настрой
Усайскі крыж
Лёс
Плыві, караблік!
Сляды волатаў
Жывая вада крыніц
Срэбнакрылыя стужкі
Вочы зямлі
Былічкі-небылічкі

Уладзімір Ягоўдзік – празаік, перакладчык. Нарадзіўся ў 1956 годзе ў вёсцы Кастровічы Слонімскага раёна. У 1978 годзе скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Працаваў у рэдакцыях рэспубліканскіх газет і часопісаў, заснаваў часопіс сяброў прыроды "Лесавік" (1995). Аўтар зборнікаў прозы "Стронга" (1984), "Прыручэнне птушкі" (1989), "Белыя рысы на чорным полі" (1995), кніг для дзяцей "Сонейка, свяці!" (1988), "Янка і Ружа" (1993), "Дзівосны карабель" (1995), "Сем цудаў Беларусі" (1999), "Рэха турынага рога" (2002) і інш. Лаўрэат Прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі (1993), Літаратурнай прэміі імя Янкі Маўра (1994).

Прачытаць апавяданне У. Ягоўдзіка "Перадзім’ем" можна тут.


Раім таксама паглядзець:
Федарэнка Андрэй. Афганская шкатулка
5.39 р.

Федарэнка Андрэй. Афганская шкатулка

Усе падзеі, якія адбываюцца ў аповесці, сканцэнтраваныя вакол пошукаў афганскай шкатулкі – яе калісьці пераправіў адзін з герояў твора на тэрыторыю нашай краіны.

Вядома ж, самую адказную работу выконваюць падлеткі. Менавіта яны высачылі злачынцаў і дапамаглі следчым органам вызваліць галоўнага героя аповесці Барыса Крушынскага з-пад арышту...

Казлоў Анатоль. Горад у нябёсах
4.99 р.

Казлоў Анатоль. Горад у нябёсах

Аповесці і апавяданні празаіка створаны на сённяшнім няпростым і супярэчлівым жыццёвым матэрыяле, дзе рэальнае, існае спалучаецца са спрадвечным фальклорна-міфалагічным. У цэнтры ўвагі аўтара – моладзь са сваімі праблемамі: пошукамі, часам цяжкімі і пакутлівымі, свайго месца ў жыцці. Пласты містычнага і рэальнага ствараюць непаўторны каларыт пісьма аўтара.

Купрэеў Мікола. Палеская элегія
4.49 р.

Купрэеў Мікола. Палеская элегія

Вобразы герояў пісьменніка надзвычай каларытныя, як і асоба самога аўтара, які пакінуў пасля сябе на нашай зямлі не толькі "светлае імгненне", але і бяспрыкладную любоў да роднага краю. А кніга ў цэлым – гэта светлая споведзь сірочай душы пасярод агульнай адзіноты, скоранасці і сумненняў.