![]() |
3.99 р.
Вага: 170 г
Памеры: 120x120 мм
|
Фота Вадзіма Грудзько. – Мінск : Радыёла-Плюс, 2007. – 100 с.
Кніга вершаў з напісаных у 2005 – 2006 гадах.
48 вершаў ад Алеся Камоцкага
Днямi ў мiнскай кавярнi "Эмальда" адбылася прэзентацыя новай кнiгi вершаў паэта i барда Алеся Камоцкага, якая называецца "48".
Як можна здагадацца, у яе ўвайшлi роўна 48 вершаў Камоцкага, аздобленыя такой жа колькасцю фотаздымкаў фотамастака Вадзiма Грудзько. Наклад новай кнiгi рарытэтны – усяго сто асобнiкаў. "Гэтыя вершы пiсалiся на працягу двух апошнiх гадоў. Канечне, вершаў за гэты перыяд было напiсана больш, чым 48, але канцэпцыя новай кнiгi мне бачылася менавiта такой. Адметнасцю кнiгi з'яўляецца самадастатковасць. У тым сэнсе, што ў кожнага верша ёсць свой фотаздымак, цi ў фотаздымка ёсць свой верш. Тут ужо што каму блiжэй", – гаворыць Алесь Камоцкi.
На прэзентацыi прысутнiчаў народны паэт Беларусi Рыгор Барадулiн. Ён сказаў: "Для мяне Камоцкi вельмi многа значыць. Яго паэзiя – чыстая, галасiстая i вачыстая". Дарэчы, на вершы Рыгора Барадулiна Алесь Камоцкi напiсаў каля сямiдзесяцi песень: "Ну, праспявайце хаця б 50", – жартаваў з бардам Рыгор Iванавiч. Канечне, паўсотнi песень Алесь Камоцкi спяваць не стаў, але раманс Барадулiна "Княгiня хараства" прыйшоўся якраз дарэчы. Ён пра каханне. "А ў гэтым Рыгор Барадулiн разбiраецца больш за iншых", – запэўнiў прысутных Камоцкi. (Антон Вітальеў, Народная воля).