![]() |
12.99 р.
Вага: 870 г
Памеры: 135x200 мм
|
Збор твораў. У 25 тамах. Том 4. Аповесці. Легенда. Канец 1940-х — 1958 / Уладзімір Караткевіч; падрыхтоўка тэкстаў і каментары Анатоля Вераб’я і Пятра Жаўняровіча; рэдактура тома Віктар Іўчанкаў. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2013. — 861 с.
ISBN 978-985-02-1465-2
У чацверты том Збору твораў Уладзіміра Караткевіча ўвайшлі аповесці "Дзікае паляванне караля Стаха" (1950 – 1958), "У снягах драмае вясна" (1957), "Цыганскі кароль" (1958), "Предыстория" (канец 1940-х – пачатак 1950-х) і легенда "Маці ветру" (1956).
ЗМЕСТ
Предыстория (Аповесць)
Маці ветру (Легенда)
У снягах драмае вясна (Аповесць)
Дзікае паляванне караля Стаха (Апошняя аповесць "Сямейных паданняў роду Яноўскіх", расказаная Андрэем Беларэцкім)
Цыганскі кароль (Аповесць з цыкла "Сямейныя паданні роду Яноўскіх")
Іншыя рэдакцыі і варыянты
Каментарыі
Алфавітны даведнік
Важкі том на 860 старонак – чарговы з 25-тамовага Збору твораў, які па часе выдання крыху апярэдзіў трэці том (трэці том мае выйсці неўзабаве пасля чацвертага).
«Анатоль Верабей, які рыхтаваў трэці том, знайшоў вельмі адрозныя рэдакцыі апавяданняў і казак Караткевіча, якія мусілі ўвайсці ў трэці том, таму мы вырашылі адкласці ягоны выхад. — расказвае спадар Шніп. — У чацвёртым томе можна ўбачыць рускамоўную «Предысторію», «Дзікае паляванне караля Стаха», «Маці Ветру» і іншыя празаічныя творы. Што вельмі важна, усе тэксты падаюцца цалкам, мы вярнулі тыя рэчы, якія не прапусціла савецкая цэнзура. Пяты і трэці тамы таксама выйдуць сёлета».