6.99 р.
Вага: 400 г
Памеры: 130x200 мм
|
Час збіраць косці : аповесці. / Віктар Казько. — Мінск : Кнгазбор, 2014. — 340 с. — (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка»).
ISBN 978-985-7119-07-3
У новую кнігу лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Коласа Віктара Казько ўвайшлі аповесці «Час збіраць косці», «Прахожы», «I нікога, хто ўбачыць мой страх». Аўтар запрашае чытачоў далучыцца да падарожжа пакручастымі сцежкамі чалавечае памяці, дзе будзённасць перагукаецца з трывожным сном, поўным прарочых і сімвалічных праяваў, заклікае прыслухацца да глыбокіх філасофскіх, месцамі містычных, а ў выніку заўсёды аптымістычных і жыццесцвярджальных думак і развагаў.
ЗМЕСТ
I нікога, хто ўбачыць мой страх
Час збіраць косці
Прахожы
Казько Віктар Апанасавіч (нарадзіўся 23 красавіка 1940 у Калінкавічах) — беларускі празаік. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1973. Лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола (1977, за кнігу «Добры дзень і бывай»), Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Коласа (1982, за аповесць «Суд у Слабадзе»).