![]() |
0.64 р.
Вага: 70 г
Памеры: 105x150 мм
|
Выбраныя вершы. – Мінск : В. Хурсік, 2008. – 52 с. : іл.
ISBN 978-985-6718-92-5
"Абярог" – своеасаблівае аўтарскае падрахаванне зробленага ў жыцці грамадскім і літаратурным. Кнігу склалі выбраныя вершы, а таксама інтэрв'ю Алеся Клышкі.
ЗМЕСТ
Тварэнне як існаванне. Прадмова А. Пашкевіча
"Паэзія – неад'емная частка тэхнакратнага жыцця"
Сон красы
Маці
Ад каранёў не адракайся
Сыс
Вясна
Маладым
Радзімачка
Кацярына
Ганна
Восеньская мара
Нечаканая толькі для нас
Ліставанне
Мне так прыемна думаць, што ты ёсць
Дзве жанчыны
Ты што знайшоў ува мне
Маўчанне
Дай мне, Божа, свет прыняці
Без ляманту, без крыку і без слёз
Калі анёл прыйшоў і мне
Абуджэнне
Раскрыжаванне
Жыровіцкія камяні
Хто яго ведае – Бог яго ведае
Тая
Стрэчанне
Масленіца
Богаяўленне
Абярог
Вышыня
Інаку Мікалаю (Зьнічу). Узыходжанне
Зьніч. Алесю Клышку і ўсім, хто любіць Беларусь
Жыццё маё – і плач дзіцяці
ТВАРЭННЕ ЯК ІСНАВАННЕ
Ёсць літаратары, у клопатах якіх, у справах і думках якіх мяжа паміж бытам і творчасцю непраходная: "і зямлю паарэ, і вершы папіша".
А ёсць і такія, што мяжы той і не бачаць, і не ўяўляюць. Быццё для іх – усёчасная сутворчасць, а тварэнне – штодзённае існаванне. Да апошніх, думаецца, належыць і Алесь Клышка, у працы якога арганічна яднаюцца і сцежкі зямныя, і нябёсныя, і грамадскія, і духоўныя, і службовыя, і арфейскія. І няма ў яго падзелу на лірыку і матэматыку, паколькі лірыка яму – матэматыкай, а матэматыка – лірыкай. І беларускамоўная стыхія ў тэхнакратычным асяроддзі, і асветніцтва, і душэўны чын.
Гэтаму сведчанне яго новая кніга "Абярог", асноўнае крэда якой якраз яскрава і характарызуе згаданую цэльнасць і арганічнасць: берагчы тое, што чалавека робіць Чалавекам, верніка – узвышае да Вечнасці, жыхара Беларусі – да Беларуса. І ў які ўжо раз цвердзіць Біблейскае: напачатку было Слова.
"Абярог" – гэта своеасаблівы аўтапогляд на самога сябе з вышыні пражытых шасцідзесяці гадоў, гэта далікатныя наробкі і ў грамадзянскай, і ў духоўнай, і ў інтымнай, і ў альбомнай лірыцы, а яшчэ – выбраныя інтэрв'ю з чалавекам, неабыякавым да Беларускага шляху, да людзей навокал, да паэтычных сугуччаў і спеваў.
У час высокага юбілею хочацца пажадаць аўтару "Абярога", каб ягоная кніга была прачытанай разам з іншымі на скрыжалях станаўлення і ўмацавання нашага агульнага скрыпторыю, імя якому – Беларусь.
Калі кожны будзе берагчы, то й зберажэмся!
Алесь Пашкевіч
Падрабязней пра кнігу тут.