![]() |
29.99 р.
Вага: 620 г
Памеры: 220x290 мм
|
Вучэбны наглядны дапаможнік для вучняў пачатковых класаў устаноў агульнай, сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання. / Рэкамендаваны Навукова-метадычнай установай "Нацыянальны інстытут адукацыі" Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь / А. К. Клышка. — 2-е выд. перапрац. — Мінск : Асар, 2012. — 136 с. : іл. — Цвёрдая вокладка
ISBN 978-985-6984-23-8
Кніга-легенда, якая шматкроць перавыдавалася, і на якой выгадаваліся пакаленні!
Дапаможнік ахоплівае найбольш ужывальную, тэматычна згрупаваную лексіку, якая адлюстроўвае навакольны і ўнутраны свет дзіцяці.
Тлумачэнне і засваенне слова даецца не толькі праз малюнак, але і праз жыццё яго ў сказе.
Сказы падабраныя аўтарам так, каб тое ці іншае словаўжыванне выступала выразна і каб там гучалі досціп, гумар, здзіўленне і радасць жыць сярод рэчаў, якія схоплены родным словам, багатым на адценне сэнсу і на красу гучання. Тэматычны лексічны матэрыял можна вывучаць і не прытрымліваючыся прапанаванай паслядоўнасці ў залежнасці ад разумовага ўзроўню і кола зацікаўленняў дзяцей.
Распрацаваны з улікам практычнага вопыту лепшых замежных выданняў падобнага тыпу. Адрасуецца настаўнікам і вучням пачатковых класаў школ з беларускай і рускай мовамі навучання.
Для подпісаў пад малюнкамі ў кнізе выкарыстаны радкі з твораў Я. Купалы, Я. Коласа, М. Багдановіча, А. Александровіча, В. Віткі, Н. Галіноўскай, К. Камейшы, М. Кляшторнай, М. Маляўкі, А. Русака, М. Скрыпкі, А. Ставера.
ЗМЕСТ
Калі ласка, у дом!
Сям'я і сваякі
Будзь ветлівы!
Я малюю чалавека
Дом
Кватэра. Пярэдняя
Гасцёўня
Данікаў пакой
Кухня
У ваннай
Смачна есці!
Пітво
Майстраванне
Кім ты будзеш?
Ва ўніверсаме
Пошта
Дарога. Транспарт
Агароджа
Збожжа
Агародніна
У садзе
Люблю я лес, адвечны бор...
Кветкі ў лясах, палях, лугах
Садовыя кветкі
Пакаёвыя кветкі
Мушкі, мошкі і мурашкі...
Паўзуны
Гадзіннік
Дзень, тыдзень, месяц, год
Поры года
Надвор'е
Адзенне, абутак
На дзіцячай пляцоўцы
Аловак і пэндзлік
Колеры
Сялянскі двор
Дзікія птушкі
Дзікая жывёла
Вада і вуда
У заапарку
Вучымся лічыць
Фігуры і лініі
Ёмістасці: тут захоўваюцца рэчы
Кірункі свету
Неба, месяц, зоркі
Космас
Беларускія краявіды
Старыя замкі Беларусі
У тэатры
Народная творчасць
Народнае адзенне
Нашы арнаменты
У мастацкім музеі
Наш казачны край
Дзень нараджэння
Талака
Дзяды
Калядкі — вясёлыя святкі
Новы год!
Вялікдзень
Купалле
Іграем, спяваем, танцуем
Сябруем з кнігаю
Беларусь і яе суседзі
О, край родны...
Наш слоўнічак
Дарагі сябар!
Кніга вітаецца з табою: «Добры дзень!»
Многія словы ў гэтай кнізе з далёкіх сівых часоў, калі нашы тысячагадовыя дубы-волаты яшчэ нават не былі жалудамі. Што ўжо казаць пра стагодкі-таполі!
Гэтыя словы — ад нашых прадзедаў і прабабак, дзядоў і бабуль, бацькаў і матуль. На іх цяпло вуснаў нашых продкаў. Яны як пацалунак тых, каго ты ніколі не ўбачыш. Смакуй гэтыя словы, цешся імі, дзяліся з сябрамі, каб родная мова, беларуская мова, гучала з краю ў край, у вёсцы і ў горадзе, на ўсёй Беларусі.