![]() |
6.49 р.
Вага: 370 г
Памеры: 170x240 мм
|
Ад пачатку гаспадарства да каралеўства Літвы і Русі (1248 — 1341 гг.). — Гародня : Гарадзенская бібліятэка, 2013. — 186 с.
ISBN 978-83-7893-132-4
Вялікае Княства Літоўскае дзейнічала на еўрапейскай палітычнай арэне амаль пяць з паловай стагоддзяў — ад высокага сярэднявечча да навейшага часу (1248 — 1795 г.). У кнізе першыя этапы гісторыі ВКЛ прадстаўленыя ў еўрапейскім і беларускім гістарычным кантэксце.
ЗМЕСТ
УСТУП
Перыядызацыя гісторыі ВКЛ эпохі незалежнасці (1248 — 1569 г.)
Тэрміналагічныя заўвагі
І. ПАЎСТАННЕ І МАЦАВАННЕ ДЗЯРЖАВЫ НА ПАНЯМОННІ (1248 — 1315 г.)
Глава 1. ПАЧАТАК ГАСПАДАРСТВА. УЗНІКНЕННЕ ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА
1.1. Еўрапейскі кантэкст
1.2. Панямонне напярэдадні новай дзяржавы
1.2.1. Этнічная сітуацыя
1.2.2. Палітычны стан
1.3.Стварэнне Вялікага Княства Літоўскага
1.3.1. Славяна-балцкі саюз
1.3.2. Наваградак і Міндаўг
Глава 2. ВЫПРАБАВАННЕ НА ТРЫВАЛАСЦЬ (1248 — 1270 г.)
2.1. Змаганне з Галіцка-Валынскім княствам (1248 — 1264 г.)
2.1.1. Першая вайна (1248 — 1254 г.)
2.1.2. Залежнасць ад Галіцка-Валынскага княства (1254 — 1258 г.)
2.1.3. Аднаўленне і ўмацаванне незалежнасці ВКЛ (1258 — 1263 г.)
2.2. Кароткая гісторыя каралеўства Літва (1253 — 1260 г.)
2.3. Першы ўнутраны крызіс (1263 — 1264 г.)
2.4. Першы дуумвірат. Войшалк (1264 — 1267 г.) і Шварн (1264 — 1270 г.)
Глава 3. ПАД ЗНАКАМ ПАГОНІ (1270 — 1315 г.)
3.1. Стабілізацыя пры Трайдэне (1270 — 1282 г.)
3.1.1. Ад абароны да наступу
3.1.2. Унутраны стан дзяржавы Трайдэна
3.2. “Цёмныя гады” (1283 — 1292 г.)
3.2.1. Тварам у твар з Ордэнам
3.2.2. Кшталт знешнепалітычнай дактрыны
3.3. Пачаткі дынастыі Гедыміна (1292 — 1295 г.)
3.4. Віцень. “Рыцар збройны на кані…” (1295 — 1315 г.)
3.4.1. Ваяр, сын ваяра
3.4.2. Пагоня на Прусы
3.4.3. Словам і мечам. Палітыка ВКЛ у Польшчы, Інфлянтах і Русі
3.4.4. Ліцвінскі плацдарм у паўночнай Смаленшчыне
3.4.5. Гаспадарства мацнее
ПАДСУМАВАННЕ: ВЫНІКІ ПЕРШАГА ЭТАПУ ДЗЕЙНАСЦІ ВКЛ (1248 — 1315 г.)
ІІ. “КАРАЛЕЎСТВА ЛІТВЫ І РУСІ”. ГАСПАДАРАННЕ ГЕДЫМІНА (1316 — 1341 г.)
Глава 1. ЗАСНАВАЛЬНІК ВЯЛІКАЙ ДЫНАСТЫІ
1.1. Далёкае і бліжняе атачэнне
1.2. Гедымін Дойлід
1.3. Зброяй і словам. Дактрына знешняй палітыкі
1.4. Пачатак гаспадарання Гедыміна (1316 — 1322 г.)
Глава 2. ВАЙНА І ДЫПЛАМАТЫЯ НА ЗАХАДЗЕ
2.1. Дыпламатычны марш на Захад (1323 — 1324 г.)
2.1.1. Віленскі мірны трактат 2 кастрычніка 1323 г.
2.1.2. Справа хрышчэння Гедыміна
2.2. Ліцвінска-польскі саюз (1325 — 1331 г.)
2.3. Заходні кірунак пасля Віленскага міру
Глава 3. ЛІТВА І РУСЬ
3.1. Аб’яднанне беларускіх земляў
3.1.1. Палессе і Падляшша
3.1.2. Полацак, Віцебск, Смаленск
3.2. ВКЛ і Русь, залежная ад татараў
3.2.1. Адносіны з Ардой
3.2.2. Паўночна-Ўсходняя Русь. Вялікае Княства Уладзімірскае
3.2.3. Пачаткі ліцвінска-маскоўскай канфрантацыі
3.2.4. Вялікі Ноўгарад і Пскоў
3.2.5. Галіцка-Валынская, Кіеўская і Чарнігаўская землі
ПАДСУМАВАННЕ: ГАСПАДАРСТВА ГЕДЫМІНА
Спіс скаротаў
Крыніцы
Бібліяграфія
Храналогія гісторыі ВКЛ да канца гаспадарання Гедыміна
Паказальнік імёнаў
Паказальнік геаграфічных назваў
Уступ
Вялікае Княства Літоўскае (скарочаная назва “Літва”, больш поўная — “Вялікае Княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае і іншых”) дзейнічала на еўрапейскай палітычнай арэне амаль пяць з паловай стагоддзяў — ад высокага сярэднявечча да навейшага часу (1248 — 1795 г.).
Пасля ліквідацыі — у выніку падзелаў канфедэрацыйнай Рэчы Паспалітай — ВКЛ не знікла цалкам з міжнароднай палітыкі. У 19 ст. неаднойчы ствараліся праекты яго адраджэння, некалькі мадэрных нацыянальных дзяржаў у навейшы час выводзілі з яго свае пачаткі і абгрунтаванне тэрытарыяльных прэтэнзій.
Сёння ВКЛ складае эпоху ў гісторыі некалькіх народаў і займае адметнае месца ў агульнаеўрапейскім дзеяпісанні. У беларускай гістарычнай традыцыі ВКЛ выступае прадаўжальнікам дзяржаўнасці Полацкага, Тураўскага княстваў і адным з важнейшых чыннікаў нацыянальнага будаўніцтва.
У доўгай і складанай гісторыі дзяржавы, багатай як на буйныя перамогі, так і цяжкія паразы, добра відная храналагічная цэзура — 1569 г. У тым годзе была прынятая Люблінская унія ВКЛ з Польскім каралеўствам, названая польскай гістарыяграфіяй “рэальнай”, у адрозненне ад папярэдніх “персанальных” уній. Гэтая падзея аказалася важнейшым рубяжом не толькі ў палітычнай гісторыі краіны, але і ў яе культурным, канфесійным і нацыянальным жыцці.
Люблінская унія падзяліла гісторыю ВКЛ на два буйныя перыяды:
1. ВКЛ — незалежная дзяржава (сярэдзіна 13 — сярэдзіна 16 ст.). Нараджэнне, умацаванне, уладкаванне ўстрою гаспадарства. Перыяд самастойнасці.
2. ВКЛ ускладзе Рэчы Паспалітай (сярэдзіна 16 — 18 ст.). Канфедэрацыя з Польшчай, нарастанне польскага палітычнага і культурнага ўплыву. “Пагоня ў цені белага арла”.
У далюблінскі “самастойны” перыяд жыцця ВКЛ адбывалася нараджэнне, сталенне і росквіт дзяржавы. Па аналогіі з чалавечым жыццём то былі часы “дзяцінства”, “маладосці” і“сталасці”. Пасля Люблінскага акту пачалася доўгая “старасць”, у якой ужо не здараліся імклівыя ўздымы, а заставалася толькі падтрыманне ранейшага ладу і павольнае, але няўхільнае згасанне.
Названы рубеж, як і любая храналагічная цэзура, дастаткова ўмоўны, бо новыя з’явы і тэндэнцыі ў гісторыі рэдка праяўляюцца знянацку, найчасцей яны выводзяцца з папярэдніх эпохаў. Умоўнасці дадае яшчэ адна акалічнасць — перыяды палітычнага жыцця ВКЛ не цалкам супадалі з эканамічнымі і дэмаграфічнымі цыкламі, якія мелі больш універсальны агульнаеўрапейскі характар. Напрыклад, у першай палове 16 ст. дзяржава перажывала сур’ёзны крызіс, выкліканы маскоўскімі войнамі (што і змусіла яе да уніі з Польшчай), а гаспадарка і культура ў той самы час былі на ўздыме (як і па ўсёй Еўропе).
* * * * *
Гэтая праца — частка большай сінтэзы палітычнай гісторыі ВКЛ, яна ахоплівае прамежак часу ад узнікнення дзяржавы да пачатку яе тэрытарыяльнага росту пры вялікіх князях Віцені і Гедыміне. Тэкст створаны на аснове вывучэння, галоўным чынам, апублікаваных пісьмовых крыніц, а таксама спецыяльных прац, прысвечаных асобным аспектам тэмы.
У Беларусі ў апошнія дзесяцігоддзі назіраецца рост цікавасці да гісторыі ВКЛ і попыту на адпаведную літаратуру. На жаль, па прычыне маладосці і слабасці прафесійнага асяродку даследчыкаў ВКЛ гэты попыт задавальняецца не творамі спецыялістаў-гісторыкаў, а папулярнай літаратурай, часта створанай на аснове падыходаў і прыёмаў, далёкіх ад акадэмічных.
Найбольш грунтоўнай сінтэзнай працай акадэмічнага характару з’яўляецца другі том шасцітомнай гісторыі Беларусі пад назвай “Беларусь у перыяд Вялікага Княства Літоўскага”, напісаны прафесійнымі гісторыкамі (Гісторыя Беларусі: У 6 т. Т. 2: Беларусь у перыяд Вялікага Княства Літоўскага. Мн.: “Экаперспектыва”, 2008).
Мая праца, пры пэўнай розніцы атрыманых вынікаў з вышэйназванай, таксама прэтэндуе на акадэмічны падыход, чаму мае служыць, акрамя іншага, навуковы апарат: спасылкі на працы іншых даследчыкаў, спіс выкарыстанай літаратуры, імянны і геаграфічны паказальнікі, карта тэрыторыі ВКЛ. Фармальна гэтая праца — першая ў краіне навуковая сінтэза гісторыі ВКЛ, але яна таксама ўкладаецца ў кантэкст гісторыі Беларусі, як адзін з важнейшых яе этапаў.
Выказваю глыбокую ўд зячнасць за парады і дапамогу пры падрыхтоўцы працы прафесару Юрасю Бохану, дызайнеру Юрыю Кубараву.
Алесь Краўцэвіч
Алесь Краўцэвіч нарадзіўся 13 верасня 1958 г. у вёсцы Лупачы Мастоўскага раёна на Гарадзеншчыне ў сям'і настаўніцы і селяніна. Пасля заканчэння васьмігодкі ў 1973 г. паступіў у Гарадзенскі тэхнікум фізічнай культуры, вучоба ў якім планавалася як першы этап падрыхтоўкі да кар'еры ваеннага марака. Аднак пасля заканчэння тэхнікума планы памяняліся. Дыплом з адзнакай дапамог паступіць на гістарычны факультэт Белдзяржуніверсітэту. Напісаў адзінаццаць навуковых і навукова-папулярных кніг.
"Літва была амаль цалкам славянскай": інтэрвію Алеся Краўцэвіча з нагоды выхаду кнігі можна прачытаць тут.