![]() |
16.99 р.
Вага: 530 г
Памеры: 170x200 мм
|
Трынаццаць дзён: зборнік духоўнай прозы і паэзіі / Анатоль Кудласевіч. — Мінск : Галіяфы, 2014. — 318 с.
ISBN 978-985-7021-57-4
У зборнік духоўнай прозы і паэзіі Анатоля Кудласевіча «Трынаццаць дзён» уваходзяць творы, якія часткова друкаваліся ў перыёдыцы або выходзілі асобнымі выданнямі.
Кніга зацікавіць перш за ўсё людзей увацаркоўленых або тых, хто толькі набліжаецца да царквы і пачынае самастойна шукаць адказы на вечныя пытанні. Аўтарскае крэда палягае ў думцы, што літаратура павінна абуджаць душу і розум чалавека, каб скіраваць яго да вечных каштоўнасцей і пракавечных ісцін, кажучы па іншаму, літаратура і мастацтва, калі яно санраўднае, падштурхоўвае чалавека да храма».
Вечныя пытанні быцця, пытанні жыцця і смерці, месца чалавека на зямлі, яго адказнасць перад Богам і перад нашчадкамі — усё гэта хвалюе аўтара: рэлігія, філасофія, чалавек — асноўныя тэмы зборніка.
Для шырокага кола чытачоў.
ЗЬМЕСТ
1.Трынаццаць дзён з дзённіка Антона Кудлатага
2.Сустрэча з Ярасветам
3.Ад Крыжыка да крыжа
4.Вазоны
5."Жэзл Жалезны", або глядзіце, такога не бывае!
6.Здымай боцікі!
7.Халасты
8."Сонкус"
9.Трыпціх "Снегавікоў"
10.Вертыкаліі