Лаўцюс Яронімас. Азбука бяспекі

Лаўцюс Яронімас. Азбука бяспекі
3.99 р.
Вага: 120 г
Памеры: 205x290 мм



Вершы для дзяцей / пер. з літ. мовы Віктар Гардзей ; іл. Рыма Стасюнайтэ. – Мінск, 2014. – 20 с. : іл.

ISBN 978-985-7083-24-4

Усе разам мы павінны клапаціцца аб бяспецы дзяцей, аб тым, каб яны ведалі, як трэба паводзіцца дома, на вуліцы, у дарозе, на прыродзе. Пра гэта і расказваецца ў кнізе, якая дапаможа дзецям лепш зразумець і засвоіць асноўныя прынцыпы бяспечных паводзін.

Кніга будзе выдатным дарадцам і памочнікам настаўнікам, выхавацелям, бацькам – усім, хто клапоціцца аб здароўі дзятвы.

АСЦЯРОЖНЫ – ЗНАЧЫЦЬ АБАРОНЕНЫ

Табе, сябрук, каб змалку ведаў
Дзе сховы зла, пакут і бедаў,
А сам іх абмінуць не можаш, –
Вось гэта кніга дапаможа.

Чаму здараюцца пажары?
Адкуль і ў лесе ёсць ахвяры?
"Не ўмеем бачыць небяспеку", –
Вучылі мудрацы спрадвеку.

Парады іх ацэніць кожны:
Няшчасцяў менш у асцярожных.
Перачытай і ўсё запомні, –
Каб ведаў гэта ты ўжо сёння.

Лаўцюс Яронімас

Дарагія сябры!

Дзеці – наша будучыня, і клопат аб іх бяспецы ёсць найпершая наша агульная задача: бацькоў, выхавацеляў, настаўнікаў. Менавіта яны павінны дапамагчы дзятве здабыць з вельмі неабходныя веды, прышчапіць ім навыкі бяспечных паводзінаў. А навучыцца дзіцяці трэба даволі многаму: як паводзіць сябе дома, на вуліцы, у дарозе, на прыродзе. Спачатку дарослыя павінны расказаць, якую бяду прыносяць пажары, навальніцы, ураганы. Зрабіць гэта больш даступна і цікава дапаможа кніга "Азбука бяспекі".

Спадзяюся, што вы, мае юныя сябры, засвоіце гэтую азбуку як табліцу множання. А бацькі і настаўнікі дапамогуць вам. Чытайце і разглядайце кнігу "Азбука бяспекі" разам, хай наша жыццё стане бяспечейшым!

Жадаю ўсім поспехаў і будзьце асцярожныя! Беражыце сябе і блізкіх!

Міністр па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь,
генерал-маёр унутранай службы Энвер Барыеў.


Раім таксама паглядзець:
Аўласенка Генадзь. Вася Лайдачкін у краіне Шкодных Звычак
1.08 р.

Аўласенка Генадзь. Вася Лайдачкін у краіне Шкодных Звычак

Казачная аповесць: для мал. шк. узросту / Генадзь Аўласенка; маст. Алена Кійко. – Мінск: Мастацкая літаратура, 2009. – 64 с. : іл. – (Казкі XXI стагоддзя).

Ігнаценка Рыгор. Зацугляны шчупак
6.99 р.

Ігнаценка Рыгор. Зацугляны шчупак

Не знойдзецца, бадай, на Беларусі такой ракі, рачулкі або значнага ручая, у якім водзіцца рыба, каб там не сустрэў рыбака з вудаю... Яшчэ больш захапляльным з’яўляецца паляванне.

У кніжцы расказваецца аб абодвух відах гэтага рамантычнага спорту, аб удачах і няўдачах на паляванні і рыбалцы, смешных і кур’ёзных выпадках, цікавых назіраннях. А яшчэ гэта аповед аб здаровым ладзе жыцця і яго радасцях.

Кудрыцкі Алесь. Прыгоды капітана Танакі
0.96 р.

Кудрыцкі Алесь. Прыгоды капітана Танакі

Капітан Танка – гэта маленькі чырвоны пластылінавы слімак. Танака і яго сябры жывуць у пластылінавай краіне Пластыляндыі. Капітан Танака заўжды трапляе ў розныя прыгоды, даведацца пра якія можна з гэтае кнігі.