![]() |
12.99 р.
Вага: 500 г
Памеры: 0x0 мм
|
Навуковае выданне. — Беласток: Беларускае гістарычнае таварыства; Вільня: Інстьітут беларусістьікі, 2010. — 340 с.
ISBN 83-60456-25-9
У манаграфіі разглядаецца палітыка кайзераўскай Нямеччыны ў сферы адукацыі на захопленых беларускіх землях у 1915—1918 гг., а таксама адукацыйныя працэсы, якія адбываліся на адзначанай тэрыторыі падчас Першай сусветнай вайны. Аўтар імкнуўся адлюстраваць маладаследаваную праблему на шырокім фоне тагачасных гістарьгчных падзей, звязаных з глабальным ваенным канфліктам. Шмат увагі ў кнізе аддадзена гісторыі станаўлення беларускага школьніцтва ў адзначаныя гады. Робіцца спроба асэнсаваць уплыў адукацыйнага фактару на рост нацыянальнага ўсведамлення поліэтнічнага жыхарства краю ў гэты пераломны час і, асабліва, на нацыятворчыя працэсы сярод беларусаў.
Разлічана для шырокага кола чытачоў.
Цікавыя факты з кнігі
«Першая беларуская школа ў зоне Обер Ост была адкрыта 13 лістапада 1915 г. у Вільні на Юр’еўскай (Георгіеўскай) вуліцы, дзякуючы старанням А. Пашкевіч-Кайрысавай і Б. Пачобкі.
На працягу зімы 1915-1916 гг. у Вільні былі адкрыты яшчэ 5 беларускіх школ (на Антокалі, у Звярынцы — ля Знаменскай праваслаўнай царквы, Зарэччы, на Артылерыйскай і Вастрабрамскай вуліцах).усе яны былі «аднакласавыя»(з 2-гадовым тэрмінам навучання),у якіх мелася 1-3 школьныя камплекты (аддзелы) і адзін штатны настаўнік.
Пры нямецкай фінансавай падтрымцы з кастрычніка 1916 г. па красавік 1918 г. колькасць беларускіх казённых школ у генеральнай акрузе «Беласток-Горадня» ўзрасла з 3 да 79. Адпаведна лік беларускіх школьнікаў узрос з 497 да звыш 3 тыс. Агульная колькасць беларускіх школ у зоне Обер Ост, паводле звестак X. Земке, дасягнула 89. Доля беларускіх школ у агульнай колькасці навучальных устаноў у зоне Обер Ост на першую палову 1918 г. склала 6,5%, у той час як у генеральнай акрузе «Беласток-Горадня» яна ўзрасла да 21,2%.
13 лістапада 1915 г. — дзень утварэння першай беларускай школы ў Вільні — мусіць стаць днём свята беларускай школы. 3 гэтай падзеяй звязаны пачатак тварэння масавага беларускага школьніцтва. Гэты дзень павінен быць уведзены ў рэестр беларускіх нацыянальных свят нароўні з іншымі славутымі датамі.»
ЗМЕСТ
Спіс скаротаў
Прадмова
Глава 1. Стан школьнай справы на тэрыторыі Беларусі, падуладнай Расіі, напярэдадні і ў пачатку Першай сусветнай вайны
Глава 2. Адукацыйная палітыка Нямеччыны на акупаваных беларускіх землях
Глава 3. Чыннасць шматнацыянальнага школьніцтва ў зоне Обер Ост
Глава 4. Школьнае жыццё ў зоне «новай акупацыі»
Заключэнне
Дадаткі
Спіс выкарыстаных крыніц
Паказнік імёнаў
Уладзімір Ляхоўскі (нар. 5 лютага 1964, Мінск) — беларускі гісторык. Скончыў БДУ (1993). 3 1993 рэдактар вадавецтва «Беларуская Энцыклапедыя», з 1995 супрацоўнік часопіса «Спадчына». 3 1998 у Інстытуце гісторыі Нацыянальнай АН Беларусі, з 1999 адказны сакратар «Штогодніка Інстытута гісторыі НАН Беларусі», адначасова з 2002 вядучы супрацоўнік Нацыянальнага архіва Беларусі. З 2008 дацэнт факультэта міжнародных адносін БДУ. Даследуе праблемы гісторыі культуры і адукацыі, развіцця беларускага нацыянальнага руху і станаўлення грамадскай супольнасці Беларусі ў ХІХ-ХХ ст. Адзін з укладальнікаў і аўтар прадмоў зборніка «Слуцкі збройны чын 1920 г. у дакумэнтах і ўспамінах» (2001, з А. Гесь, У. Міхнюком), каталога выстаўкі «Ёсць на карце месца... : Грамадска-культурная чыннасць беларускай і расійскай эміграцыі ў Чэхаславакіі, 1921-1938» (2002). Выдаў 2 манаграфіі "Школьная адукацыя ў Беларусі падчас нямецкай акупацыі 1915-1918 гг." (2010) і "Ад гоманаўцаў да гайсакоў. Чыннасць беларускіх маладзёвых арганізацый у 2-й палове 19 – першай трэці 20 ст." (2012). Аўтар шматлікіх артыкулаў у «Энцыклапедыі гісторыі Беларусі», часопісах «Спадчына», «Архэ», «Наша вера», «Беларускі гістарычны часопіс» і інш. У 2010 г. узнагароджаны прэміяй імя Льва Сапегі.