Лем Станіслаў. Непераможны

Лем Станіслаў. Непераможны
4.49 р.
Вага: 400 г
Памеры: 145x215 мм



Раман і апавяданні. – Мінск : Літаратура і Мастацтва, 2011. – 256 с. – (Бібліятэка сусветнай літаратуры). Цьвёрдая вокладка.

ISBN 978-985-6906-40-7

У кнігу выдатнага польскага фантаста Станіслава Лема ўвайшлі раман "Непераможны" і некалькі апавяданняў. У іх са звыклым пісьменніку майстэрствам паказаныя складаныя ўзаемаадносіны чалавека і невядомых касмічных праяваў. Героі Станіслава Лема сутыкаюцца з жудаснымі і незразумелымі чалавечаму розуму загадкамі, якія хавае космас. Але насуперак ўсім цяжкасцям і нечаканасцям яны застаюцца людзьмі. Так і ў рамане, у якім вучоныя на караблі "Непераможны" выпраўляюцца на планету Рэгіс, каб высветліць, дзе, чаму і як знікла каманда зоркалёта "Кандор".

ЗМЕСТ

"Непераможны". Раман
Сябар. Апавяданне
Сто трыццаць сем секунд. Апавяданне
Цемра і цвіль. Апавяданне
Казка пра вылічальную машыну, якая з цмокам змагалася

Віктар Язневіч. Выключная місія Станіслава Лема


Ад апавядальніка

«Непераможны» – крэйсер другога класа, найвялікшы карабель, які мела база ў сузор’і Ліры, ляцеў на фатоннай цязе праз крайні квадрант сузор’я. Восемдзесят тры чалавекі – каманда карабля, спалі ў тунельным гіпатэрмітары цэнтральнай палубы. Паколькі рэйс быў адносна кароткі, замест поўнай гіпатэрміі скарысталі паглыблены сон, падчас якога тэмпература цела не падае ніжэй дзесяці градусаў. У рулявой працавалі толькі аўтаматы. У полі іх зроку, на крыжавіне візіру, ляжаў дыск сонца, не нашмат больш гарачага за звычайнага чырвонага карліка. Калі ягоны дыск заняў палову экрана, анігіляцыйная рэакцыя была прыпынена. Нейкі час на ўсім караблі панавала мёртвая цішыня. Бязгучна працавалі кліматызатары і лічыльныя машыны. Знікла невялікая вібрацыя, што спадарожнічала выпраменьванню прамяністага слупа, які да гэтага вырываўся з кармы і, як бясконца доўгая шпага, пранізваў змрок, сваёй аддачай рухаючы карабель. «Непераможны» ляцеў усё на той жа субсветлавой хуткасці: маўклівы, глухі і, здавалася, пусты.

 

Станіслаў Лем – польскі пісьменнік, сатырык, філосаф, фантаст і футуролаг з пакалення калумбаў. Лічыцца польскім пісьменнікам, творы якога перакладаюць найчасцей, а ў пэўныя часы быў найбольш чытаным неанглійскамоўным пісьменнікам навуковай фантастыкі. Кнігі перакладаліся на 41 мову, агульны тыраж 27 млн асобнікаў.[1]. Значная частка яго пісьменніцкай працы займае філасофія і футуралогія, прысвечаных разважаннем на тэматыку тэхналогій, прыроды інтэлігенцыі, цяжкасцям у пераказе інфармацыі і ўзаемным паразуменні разумных істот, абмежаванасці чалавека і месцы чалавека ў Сусвеце. Вялікая частка тых разважанняў змешчана ў навукова-фантастычных творах, што робіць больш цяжкім іх разуменне. Адначасова гэткі спосаб пераказу філасофскіх думак палягчае іх паразуменне. Таму часта ў сусветнай літаратуры Лем бываў недаацэнены як філосаф і лічыцца галоўным чынам аўтарам навуковай фантастыкі. Уплыў Лема на сусветную навукова-фантастычную літаратуру крытыкі параўноўваюць з дзейнасцю такіх класікаў як Герберт Джордж Уэлс ці Олаф Стэплдон

Артыкул пра аўтара ў Вікіпедыі.


Раім таксама паглядзець:
Серж Мінскевіч. Сад замкнёных гор
6.90 р.

Серж Мінскевіч. Сад замкнёных гор

У кнігу ўвайшлі выбраныя творы беларускага фантаста Сержа Мінcкевіча. Раман “Сад Замкненых Гор”, які даў назву кнізе, складаецца з дзвюх частак — аднайменнага квазі-фэнтэзі і касмічнага фэнтэзі “Забаўкі для малодшых”, у якіх, безумоўна, захоўваецца стрыжань прыгодніцкага рамана з элементамі баявой фантастыкі.

Люстэрка сусвету. Беларуская фантастыка
2.49 р.

Люстэрка сусвету. Беларуская фантастыка

У зборнік увайшлі творы пісьменнікаў-фантастаў, напісаныя на беларускай і рускай мовах. Яны прадстаўляюць беларускую фантастыку, пачынаючы з XIX стагоддзя і да нашых дзён.

Місько Павел. Прыгавораны да жыцця
3.99 р.

Місько Павел. Прыгавораны да жыцця

У новую кнігу прозы Паўла Місько ўвайшлі творы, якія былі напісаныя ў канцы 1980-х – пачатку 1990-х гг. і адлюстроўвалі псіхалогію чалавека на пераломе гісторыі. Рэальнае ў іх пераплятаецца з фантастычным, а фантастычнае – з антыутопіяй. Аповесці, дзеянне якіх адбываецца на абшарах ад чарнобыльскай вёскі да далёкіх планет, не пакінуць абыякавымі аматараў вострых адчуванняў, а таксама тых, хто знудзіўся па дабраякаснай прозе.