![]() |
4.29 р.
Вага: 250 г
Памеры: 145x215 мм
|
Раман. – Мінск : Літаратура і Мастацтва, 2009. – 224 с.
ISBN 978-985-6720-93-5
Леанід Левановіч – вядомы беларускі пісьменнік, аўтар пяці раманаў, звязаных аднымі героямі і месцам дзеяння. "Палыновы вецер" працягвае гэты цыкл, у які ўваходзяць раманы "Шчыглы", "Паводка сярод зімы", "Дзікая ружа", "Сіняе лета", "Бесядзь цячэ ў акіян". У новым рамане расказваецца пра распад СССР і палітычныя падзеі 1980-90-х гадоў, якія аказаліся лёсавызначальнымі для многіх савецкіх людзей, пра аварыю на Чарнобыльскай АЭС і пра бязмежнае каханне ў радыяцыйнай зоне.
Леанід Левановіч (Лявонаў) нарадзіўся 14 верасня 1938 г. у вёсцы Клеявічы Касцюковіцкага раёна. Скончыў Магілёўскае культасветвучылішча. Служыў на Балтыйскім флоце і завочна вучыўся на журфаку БДУ. Працаваў у рэспубліканскіх газетах, тыднёвіку "ЛіМ", часопісах "Нёман", "Полымя", на Беларускім тэлебачанні, у выдавецтве "Мастацкая літаратура". Лаўрэат літаратурнай прэміі імя Івана Мележа.
Падрабязней пра аўтара тут.