![]() |
1.48 р.
Вага: 740 г
Памеры: 175x250 мм
|
Маст. А. Ф. Вашчанка. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2009. – 222 с. : іл. Цвёрдая вокладка.
ISBN 978-985-02-1151-4
Кніга лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі Уладзіміра Ліпскага – гэта, практычна, першы ёмісты і аб'ектыўны аповед для дзяцей пра Янку Купалу, яго радавод, нялёгкае жыццё і ўзнёслую, прарочую творчасць. Праца Уладзіміра Ліпскага – жывая навука Купалавай мудрасці, бязмежнай любові да нашай мілай Беларусі.
Кніга адрасуецца бацькам, настаўнікам, выхавальнікам, студэнтам, школьнікам – усім, хто пажадае наталіцца гаючым Купалавым Словам, хто захоча сваёй душой зразумець душу нацыянальнага Генія.
ЗМЕСТ
Купалава дрэва
Сямейны герб
Багуміла і Дамінік
Калыска ў Вязынцы
Жыццё на калёсах
"Настаўнікам быў беларускі абшар..."
Загадкавая кветка
Пошук сваёй дарогі
Першы верш
Віленская Ніва
Сустрэча на Нёмане
"Грай, мая жалейка..."
Сонца над Пецярбургам
"Курганы шмат чаго нам гавораць..."
Дыханне душы
Акопы – крыніца натхнення
Загадкі для дзетак, бацькі і маткі
Буралом
Паэт не меў спачынку
Мінская прапіска
"Магутнае слова, ты, роднае слова!"
Падарункі для зорак зямных
Румянка – эмблема паэта
Надлом
Маўклівая гульня
Зусім новыя песні
Пра Алесю і хлопчыка-лётчыка
Пашпарт Купалы
Трагедыя
Жывы сярод жывых
Тлумачэнні
"Янка Купала... У гэтых двух словах – усё чалавечае жыццё. Са сваімі датамі. Са сваёй біяграфіяй. Але справы Янкі Купалы не ўмяшчаюцца толькі ў тыя гады, калі ён жыў, – яны сягаюць і ў наш дзень, і ў новыя стагоддзі, якія будуць за намі. Вось чаму Янка Купала для нас – не толькі народны паэт. Ён – геній, прарок, дудар, наш духоўны сцяг, пад якім мы крочым у будучае, у тую сапраўды суверэнную, незалежную Беларусь, аб якой сніў свае сны, аб якой марыў, за якую змагаўся Паэт. У выніку роздуму аб усім гэтым нарадзілася кніга "Янкаў вянок".
У. С. Ліпскі