Луцкевіч Антон. Барацьба за вызваленьне

Луцкевіч Антон. Барацьба за вызваленьне
12.99 р.
Вага: 900 г
Памеры: 165x240 мм



Вільня: Інстытут беларусістыкі, 2009. – 670 старонак.

Гэтая кніга зьяўляецца лягічным працягам папярэдніх выданьняў твораў Антона Луцкевіча: "Да гісторыі беларускага руху" (Менск, 2003) і "Выбраныя творы: Праблемы культуры, літаратуры і мастацтва" (Менск, 2006).

ISBN 978-83-60456-11-8

Укладальнікам як папярэдніх, так і гэтага выданьня зьяўляецца найбольш аўтарытэтны на сёньня беларускі дасьледчык жыцьця і творчасьці Антона Луцкевіча Анатоль Сідарэвіч. Ніводзін з твораў, якія ўвайшлі ў папярэднія выданьні, у дадзенай кнізе не дублюецца, а асноўны яе зьмест склала грамадзка-палітычная публіцыстыка Луцкевіча, напісаная апошнім на працягу сваёй актыўнай дзейнасьці ў якасьці беларускага палітыка і публіцыста – у 1906 – 1939 гг.

Тэксты пададзеныя ў храналягічнай пасьлядоўнасьці, бо, на думку ўкладальніка, такі падыход дазваляе лепей прасачыць разьвіцьцё дзеяча, ягоны жыцьцёвы і творчы шлях. Менавіта таму, хоць зьмешчаныя ў кнізе тэксты падзяляюцца на разьдзелы, зроблена гэта не паводле жанравага прынцыпу. У першым разьдзеле зьмешчаныя беларускамоўныя тэксты, аўтарам або суаўтарам якіх быў Луцкевіч, у другім – пераклады яго польскамоўных тэкстаў, акрамя артыкулу "Аграрная праграма", у трэцім – дзёньнік. Маецца таксама разьдзел "Дадатак".

ЗЬМЕСТ

А. Сідарэвіч. Мысьліцель, ідэоляг, арганізатар (прадмова)

Скароты

І.

1906
Аграрная праграма
О конференции БСГ
Што будзе?

1907
Аб мужыцкіх павіннасьцяx
Аб свабодах
Мужыцкія расходы і даходы ў Расеі
Яшчэ аб зямельнай справе ў нас

1908
Аб арэндзе зямлі ў Беларусі

1909
Национальное возрождение белорусов
Атчот аб гаспадарцы гасударственым дабром

1910
Аб эміграцыі
Родная мова і яе культурнае значэньне
З газэт
"Падаходны" налог і даходы жыцеляў у Расейскім гасударстве
Справа аб беларускай школе ў Думе
Наш шлях
З атчоту Крэсьцянскага банку

1911
Pro domo sua
Школы і граматнасьць у Беларусі
Нашы перасяленцы ў Сыбіры
Даўгі двароў
Беларуская мова ў апошнім пяцілецьці
Памяці Вінцука Тубіса (У гадаўшчыну сьмерці)
Наш доўг
Навагоднія думкі

1912
Думкі аб школьнай справе
Новы хаўрус "нацыяналістаў"
К пытаньню аб нацыянальных адносінах у Беларусі і Літве
Нячыстая палітыка
Яніская справа
Першы крок
Край і народ
За межамі школы
Пашкадуйце дзяцей

1913
Яшчэ год...
Скінулі скуру!
Змаганьне з хваробай
Новы закон аб школах
Данос

1914
Пуцяводная ідэя
Важная справа
Дзьве работы
Кудой ісьці?
Адвечная пропасьць
Вайна пачалася
Не дамося!
Хаўрусная праца

1915
Памяці Юзюка Пашкевіча
Напрадвесьні
Вайна і дэпутаты
Кліч да згоды
Першы крок
Іх адказ
Наша павіннасьць
Ваўкі ў авечай скуры
Напамінаньне

1916
Эканамічны стан Беларусі
Народ і рэлігія
Да аднэй мэты
Рэфэрат Беларускае дэлегацыі на Лязанскай канфэрэнцыі народаў Расеі
Вызваленьне школы
Аснова еднасьці
Сіла наша – у нас самых
Унутраная работа

1917
Голас суседзяў
Патрэба выбару
Добрыя весьці
Трайны пратэст
"У іх нічога няма!"
Цікавае выступленьне
Яго Эксцэленцыі Імпэрскаму Канцлеру
Воля Краю
Мэты вайны
Вільня, 15 чэрвеня
Каля зямельнай справы
Вільня, 29 чэрвеня 1917 г.
Натуральныя саюзьнікі
У Глаўную камісію Райхстагу ў Бэрліне
Рэзалюцыя паседжаньня Беларускага клюбу ў Вільні 8 верасьня 1917 г.
Хто вінават?
Рэзалюцыя мітынгу сацыялістычных і дэмакратычных арганізацыяў 16 верасьня 1917 г.
Вільня, 28 верасьня
"Краёвая Рада Літвы"
Рэзалюцыя беларускага мітынгу 30 верасьня 1917 г.
Зварот да начальніка адміністрацыі акругі Літва
Да імпэрскага канцлера Нямеччыны
Яго Сьветласьці пану начальніку ўпраўленьня Litauen у Вільні
Ліст да начальніка адміністрацыі акругі Літва
У Жыдоўскі Цэнтральны Камітэт у Вільні
Плятформа Арганізацыйнага Камітэту дзеля сазыву Беларускай Канфэрэнцыі ў Вільні
Вільня, 20 лістапада
Ліст Арганізацыйнага Камітэту дзеля скліканьня Беларускай Канфэрэнцыі ў Вільні

1918
Вільня, 1 студня 1918 г.
Тэзісы рэфэрату на Беларускай Канфэрэнцыі
Першы накід рэзалюцыі Беларускай Канфэрэнцыі ў культурна-нацыянальных справах
Другі накід рэзалюцыі Беларускай Канфэрэнцыі ў культурна-нацыянальных справах
Рэзалюцыя ў справах праваслаўнай цэркві
"Беларусь за Познаншчыну"
Пасьля Канфэрэнцыі
Рэзалюцыя Беларускай Рады на засяданьні 18 лютага 1918 г. у Вільні
Накід рэзалюцыі Беларускай Рады ў Вільні пра абвяшчэньне незалежнаcьці Літвы
Накід тэлеграмы Беларускай Рады ў Вільні райхсканцлеру
Пратэст Прэзыдыюму Беларускай Рады ў Вільні
Незалежная Беларусь
Будаваньне дзяржаўнага жыцьця
Старшыні Беларускага Народнага Сакратарыяту пану Язэпу Варонцы ў Менску-Беларускім
Аб даўгі Расеі
Яшчэ аб тым жа
Актывізм ці пасівізм (Увагі беларуса з прычыны Берасьцейскае ўмовы)
Вільня, 23 красавіка 1918 г.
Резолюция Белорусской Рады 26.V.1918
Перад разьвязкай польскае справы
Усходняя Беларусь: Статыстычныя і гістарычныя матэрыялы
Беларусь і Расея
Беларусы – "нямецкая інтрыга"
Литва, Белоруссия и поляки в районе старой оккупации
Пану Міністру Закардонных Спраў Украінскай Дзяржавы
Праграма Ўраду Беларускай Народнай Рэспублікі
Пратэст Рады Народных Міністраў
Штрэйкбрэхеры

1919
Нота ўраду Польшчы
Нота дипломатическим представителям США, Англии, Франции, Италии
Нота ўраду Польшчы
Мэмарыял Беларускага Ўраду
Даклад аб палажэнні ў Беларусі
Нота Ўраду Беларускай Народнай Рэспублікі старшыні Мірнай Канфэрэнцыі ў Парыжы
Президиуму Международной социал-демократической конференции в Амстердаме
Нота протеста Совета Министров Белорусской Народной Республики...
Заява да Міравой Канфэрэнцыі ў Парыжы з дня 18 чэрвеня 1919 г.
Беларускія справы
Яго Міласьці пану Маршалку Рады Рэспублікі Язэпу Лёсіку ў Менску
Беларусь і Польшча

1920
Да зямельнай праграмы ўвагі
Усходняе пытаньне і Беларусь
Польская акупацыя ў Беларусі
Трэці разьдзел Беларусі
Правакатары
Палітычныя разважаньні
Самі сабе
Адраджэньне нацыі

1921
Самазванцы
Палітычныя пэрспэктывы
Барацьба за зямлю
Сяляне, арганізуйцеся!
Задачы сялянства
"Заляцанкі"
Будаваньне незалежнай Беларусі
Без раўнавагі
Да зямельнае рэформы ў "Сярэдняй Літве"
Адозва Таварыства Беларускае Школы

1922
Аляксандар Бурбіс
Выбары ў Варшаўскі Сойм і нацыянальная меншасьць
Накід дэклярацыі аб заснаваньні Блёку нацыянальных меншасьцяў
Адозва Беларускага Цэнтральнага Выбарнага Камітэту
Дзеля самаабароны
Блёк нацыянальных меншасьцей
Зямля і выбары
Да самаўпраўленьня
Работа чорных сіл
16
Фальшывае самаўпраўленьне
Самі за сябе!
Пустыя пагрозы
Рэзалюцыя прадстаўнікоў павятовых і гмінных беларускіх выбарных камітэтаў Лідзкага выбарнага акругу
Дзядзька Фалькевіч
За свой сьпісак
Не запужаеце!
Падшывальцы
"Вызваленцы" скінулі маску!
Наша пабеда
Статут Беларускага Пасольскага Клюбу ў Сойме і Сэнаце Польскай Рэчыпаспалітай

1923
Як вучыць у новай школе? Увагі для вучыцялёў беларускіх сярэдніх школ
Укрыты нацыяналізм
Савецкая амнэстыя
Канфіскацыя Базыльянскіх муроў
Траецкія муры
Прызнаньне Пілсудзкага
"Ахілесаўская пята"
Чырвоны "культуркампф"
Паход проці Беларускае Гімназіі
Перад XIX Кангрэсам PPS
Аб апошнім забастовачным руху
Места і вёска
"Малы парлямэнт"
Сялянскі інтэрнацыянал
Адзіны фронт
Працоўныя гарадоў і вёсак
Барацьба за зямлю
Сялянства ў Польшчы і зямельная рэформа

1924
Напружанае змаганьне
Паварот да аўтанамізму
XIX Кангрэс PPS
Палітыка страўса
Дзьве разьвязкі зямельнага пытаньня
Будаваньне Беларусі
Колькі слоў аб зямельнай палітыцы польскіх "левых" партыяў
"Вялікі Экспэрымэнтатар"
Задачы дня
Дзьве дарогі
Жанчына ў беларускім адраджэнскім руху
Зь беларускага палітычнага архіву
Рэалізацыя ідэі незалежнасьці
Протаярэй Міхал Пліс
Уваскросшы праект (Аб беларуска-ўкраінска-літоўскім саюзе)
Першы крок
Прот. Міхал Галянкевіч

1925
На паўдарозе
Раскол у камуністаў
Важнае прызнаньне
Рознымі шляхамі
45; 72; 1368...
Беларусь у будучай вайне
"Зямельная рэформа" ў Польшчы
Перастройка фронту
На палітычным гарызонце
Палітычная лекцыя
Крысталізацыя нацыі
Замах ці правакацыя?
Арганізацыя эміграцыі
Словы і факты
Новы замах на Базыльянскія муры
Дзесяцілецьце Беларускае школы
Стары спосаб

1926
Вывады
Селянін і работнік
Вялікі вадзяны шлях: (Злучэньне каналам Дзьвіны з Дняпром)
Вялікая пара!
Жыруюць на мандаты
Замест адказу (Гістарычная спраўка)
Адзіная ідэалёгія
Зямля і сялянства
Спроба сіл
"Спроба сілы"
Пасьля перамогі
Дэклярацыі
Пасьля першага кроку
Да нармальнае працы
Недастойны флірт
Пісьмо ў рэдакцыю
"Хвароба росту"
Пісьмо ў рэдакцыю
Мітрапаліт Шаптыцкі і беларускі рух

1927
Расьце Беларусь!
Хто дужэйшы?
Літоўская навука
Перадавы артыкул без загалоўка
Буржуазная маральнасьць
На фоне апошніх падзеяў
Д-р Ян Басановіч
Страшнае прадвесьне

1928
Чатырохсотлецьце першага кодэксу беларускага права (1529-1929)

1929
З Таварыства Беларускае Школы
Пратакол Агульнага Сходу Т-ва Беларускае Школы 9 ліпеня
Cтатут Беларускага Прафэсіянальнага Вучыцельскага Саюзу ў Вільні
Статут В. Кн. Літоўскага на фоне эвалюцыі сацыяльных адносінаў у Беларусі. Рэфэрат, прачытаны на абходзе 400-лецьця Статуту Вял. Кн. Літоўскага 30 лістападу 1929 году ў Вільні
Наперад!
З Радавае Беларусі. Зьмена палітычнага курсу і барацьба маскоўскага нацыяналізму зь беларускім адраджэнскім рухам
З Новым Годам!

1930
Барацьба за моладзь
У імя чалавечнасьці
Цень Азэфа

1931
Прычыны крызісу
Хворае сумленьне
Ня можна маўчаць...
Дывэрсанты
Найгоршая балячка
Пісьмо ў рэдакцыю

1932
Лепей позна, чым ніколі (Да зьезду беларускае хадэцыі)
Трэба зьмены
На ўсенародны суд
Непрыстойная прапазыцыя
"Палеміка" кс. Станкевіча
Нацыяналізм чырвоны і нацыяналізм чорны
Важны крок
З-пад апекі абшарнікаў
Пятнаццаць гадоў працы Беларускага Навуковага Таварыства

1933
Пячаткі полацкіх князёў у Беларускім Музэі
Праўда аб "Мужыцкай Праўдзе"

1934
Барацьба з інтэлектам

1935
Нарадавольцы-беларусы і іх орган "Гомон". К 50-лецьцю выхаду „Гомона„
Нарадавольцы-беларусы і іх орган "Гомон" (Да пытаньня пра эвалюцыю палітычнай ідэалёгіі беларусаў у ХІХ ст.)

1938
Прызнаньне правоў беларускае мовы падчас сусьветнае вайны

ІІ.

Тадэвуш Урублеўскі (Нарыс жыцьця)
Дыктатар Літвы (У шасьцідзясятую гадавіну сьмерці)
Шыман Канарскі
Беларуская miscellanea
Міхал Ромэр (З нагоды абраньня рэктарам Ковенскага ўнівэрсытэту)
Успамін аб прэзыдэнце Масарыку

IІІ.

Дзёньнік

Дадатак
Унівэрсал канфэрэнцыі Беларускага Народнага Камітэту, Беларускай Сацыял-Дэмакратычнай Работніцкай Групы і Віленскага камітэту Беларускай Сацыялістычнай Грамады
Асновы праграмы Беларускай Сацыялістычнай Грамады
Рэзалюцыі Беларускай Канфэрэнцыі 25, 26, 27 студня 1918 г. у Вільні
Рэзалюцыя Беларускага Нацыянальнага Камітэту
Асноўныя тэзісы плятформы Беларускага Цэнтральнага Выбарнага Камітэту, прынятыя на канфэрэнцыі ў Вільні 9-10 жніўня 1922 г.

Слоўнік

Камэнтары

Індэкс імёнаў

Пра аўтара ў Вікіпэдыі.

"Вольная Беларусь у фэдэрацыі з вольнымі суседнімі народамі, свайго роду "Злучаныя Штаты" ад Балтыйскага да Чорнага мора – гэта найшырэйшы, найдалейшы палітычны ідэал, на каторым зыходзяцца беларусы ўсіх партый, усіх палітычных кірункаў". (Рэфэрат Беларускае дэлегацыі на Лязанскай канфэрэнцыі народаў Pacеі, 1916)

"Самі, сваімі рукамі – безь ніякай помачы з боку будуюць беларусы сваю незалежную Бацькаўшчыну. Дагэтуль ні маскалі, ні акупацыйныя ўласьці не прызналі незалежнасьці Беларускай дзяржавы, але ніхто ня можа перашкодзіць тварэньню яе. І, нягледзячы на няпэўнасьць будучыны, праца ў нас не спыняецца: народ Беларускі пад новае ярмо ўжо ня пойдзе!" (Беларусы – нямецкая інтрыга", 1918)

"Цяпер, калі грузінскі рэнэгат Сталін з сваімі паплечнікамі захапілі кіраўніцтва камуністычнай партыяй у СССР, маскоўскі нацыяналізм, раней пільна ўкрываны пад "інтэрнацыянальнымі" лёзунгамі, высака падняў сваю галаву і скінуў маску, за якой хавалася яго запраўднае аблічча". (Барацьба за моладзь, 1930)

"Углядаючыся глыбей у падзеі, зьвязаныя з фашыстаўскім пераваротам у Італіі, з гітлерызмам у Нямеччыне, бальшавізмам у Саветах дый з больш ці менш поўнай фашызацыяй іншых дзяржаў, мусім сьцьвердзіць, што паміж усімі трыма гэтымі сыстэмамі ёсьць пэўная лучнасьць. Усіх іх лучыць перадусім тое, што груба топчучы права адзінкі на свабоду мысьлі і перакананьня, яны аддаюць поўню ўлады ў пастаці яўнае ці ўкрытае дыктатуры... адзінцы ж, прымушаючы ўсіх скакаць пад дудку дыктатара, які нібыта мае выяўляць "усенародную" волю". (Барацьба з інтэлектам, 1934)


Раім таксама паглядзець:
Латышонак Алег. Нацыянальнасьць – Беларус
12.49 р.

Латышонак Алег. Нацыянальнасьць – Беларус

У другой беларускамоўнай кнізе беларускага гісторыка зь Беластоку Алега Латышонка (папярэдняй быў зборнік "Жаўнеры БНР") сабраныя пад адной вокладкай асноўныя напісаныя ім творы, датычныя розных пытаньняў беларускай гісторыі ад сівой старажытнасьці і амаль да нашых дзён.

Латышонак Алег. Беласток – Полацак
6.99 р.

Латышонак Алег. Беласток – Полацак

У кнігу ўвайшлі выбраныя публіцыстычныя артыкулы, напісаныя аўтарам на працягу амаль 30-ці гадоў – з пачатку 1980-х да 2008 г. – пра жыцьцё беларусаў Беласточчыны, пра паездкі на Беларусь, пра становішча беларускай эміграцыі, пра падзеі сусьветнай важнасьці, пабачаныя вачамі прадстаўніка беларускай нацыянальнай меншасьці ў Польшчы.

Лёсік Язэп. 1921–1930: Збор твораў
2.69 р.

Лёсік Язэп. 1921 – 1930: Збор твораў

Укл., прадм. і камент. А. Жынкіна. — Мінск: НАРБ; І.П. Логвінаў, 2003 — 396 с.